wd wp Пошук:

Егішэ Чарэнц

Егішэ́ Чарэ́нц (арм.: Եղիշե Չարենց, сапраўднае імя — Егішэ Абгаравіч Сагаманян; 13 [25] сакавіка 1897, Карс, Расійская імперыя (цяпер у Турцыі) — 27 лістапада 1937, Ерэван) — армянскі паэт, празаік і перакладчык. Класік армянскай літаратуры.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і дробнага гандляра.

  • 1908 — паступіў у Карскае рэальнае вучылішяа.
  • 1915 — уступіў у адну з армянскіх добраахвотніцкіх груп і дайшоў да наваколля Вана.
  • Восень 1916 — адправіўся ў Маскву і паступіў у Народны ўніверсітэт імя А. Л. Шаняўскага beru.
  • Люты 1917 — са студэнтамі ўніверсітэта браў удзел у вызваленні палітвязняў з Бутырскай турмы beru.
  • 1918 — уступіў у шэрагі Чырвонай арміі.
  • 1919 — вярнуўся ў Ерэван і некаторы час працаваў настаўнікам.
  • 1920 — браў удзел у майскім паўстанні камуністаў супраць дашнакскага ўрада. З канца года і па май 1921 г. з’яўляўся кіруючы аддзелам мастацтва ў Наркаме асветы.
  • 1925 — кіраўнік новай літаратурнай арганізацыі «Наембер» (Лістапад).
  • Верасень 1936 — узяты НКУС СССР пад хатні арышт і звінавачаны ў контррэвалюцыі bede, нацыяналізме, трацкізме і тэрарызме.

Памёр 27 лістапада 1937 года ў ерэванскай турэмнай лякарні. Месцазнаходжанне магілы паэта дагэтуль дакладна невядомае. Пасмяротна быў рэабілітаваны ў 1950-х гадах.

Асабістае жыццё

Першая жонка Арпенік памерла, не пакінуўшы яму дзяцей. У 1930 годзе пазнаёміўся з Ізабелай Маўсесаўнай Нязавай і жаніўся з ёй у наступным годзе. У 1932 і 1935 у шлюбе нарадзілася дзве дачкі: Арпенік (гэта імя першай яго жонкі) і Анаіт[4].

Творчасць

Аўтар сатырычнага рамана «Краіна Наіры», паэм «Дантава Легенда», «Апантаныя натоўпы».

Апроч вершаў, яго пяру прыналежаць пераклады на армянскую мову твораў А. С. Пушкіна, У. У. Маякоўскага, І. В. Гётэ, Э. Верхарна beru, У. Уітмена, М. Горкага, а таксама артыкулы пра вялікіх літаратурных дзеячаў і сучаснікаў: А. Туманяна, А. Ісаакяна, В. Тэр’яна, М. Горкага, пра сучасную яму паэзію.

Памяць

  • У 1975 годзе ў Ерэване (праспект Маштоца beru, 17) быў адкрыты дой-музей Егішэ Чарэнца ў кватэры, якую сям’я Чарэнца атрымала ў 1935 годзе.
  • Яго імем названы горад у Арменіі на р. Раздан — Чарэнцаван (да 1967 года — Лусаван).
  • У Ерэване яму ўсталяваны помнік, яго імем названы вуліца, школа № 67, Дзяржаўны музей літаратуры і мастацтва Арменіі.
  • Школа № 12 ім. Егішэ Чарэнца г. Ванадзор.
  • Партрэт намаляваны на армянскай купюры ў 1000 драм.
  • Партрэт намаляваны на юбілейнай армянскай манеце ў 100 драм 1997 года[5].

  • На паштовых марках
  • Паштовая марка СССР, 1958 год
  • Поштовая марка Арменіи, 1997 год

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. https://avproduction.am/?ln=am&page=person&id=108
  3. Yeghishe Charents // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Лики измен, или Чаренц, его вдова Изабелла Мовсесовна и Микоян Архівавана 5 сакавіка 2016.
  5. Памятные монеты Армении(нявызн.).

Літаратура

  • Армянская Советская Энциклопедия, Т. 8, стр. 670—671, Ереван, 1982(арм.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Арменіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be