wd wp Пошук:

Канстанцін Стамаці

Канстанцін Стама́ці[3] (малд.: і рум.: Константин Стамати, Constantin Stamati; 1786 — 12 верасня 1869) — малдаўскі і румынскі[3] пісьменнік і перакладчык. Тытулярны саветнік (1818)[4]. Ганаровы член Румынскай акадэміі (1870).

Біяграфія

Нарадзіўся горадзе Хушы[3][4] або Ясы[4]. У 1806 годзе займаў пасады ў канцылярыі Казначэйства Малдаўскага княства. У 1812 годзе пераехаў у Кішынёў[4]. Займаў розныя адміністрацыйныя пасады ў Бесарабіі: экспедытар, саветнік, кіраўнік акругамі Ізмаіл і Хоцін, агент па асаблівых даручэннях пры губернатары і інш.[4]

Быў абраны членам Таварыства лекараў і прыродазнаўцаў горада Ясы (1834), членам Імператарскага таварыства гісторыі і старажытнасцей Адэсы (1841)[4].

Творчасць

Сваю творчасць Канстанцін Стамаці пачаў з перакладаў[4]. Аўтар баек, лірычных і сатырычных вершаў, паэм, публіцыстычных артыкулаў, твораў на гістарычную тэму.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Святой Ганны III ступені (1828)[4].

Ушанаванне памяці

23 кастрычніка 1988 года ў вёсцы Окніца, дзе быў пахаваны пісьменнік, адкрыты Дом-музей «К. Стамаці», у двары якога быў устаноўлены яго бюст[4].

Зноскі

  1. Constantin Stamati // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Costache Stamati // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 БелЭн, 2002
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Стамати Константин // Moldovenii.md (руск.)

Літаратура

  • Стамаці Канстанцін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 142. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  • СТАМА́ТИ Константин // Литературный энциклопедический словарь. / Под редакцией В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Малдовы Катэгорыя·Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя·Пісьменнікі Румыніі Катэгорыя·Перакладчыкі Расійскай імперыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be