wd wp Пошук:

Леанід Аляксеевіч Казыра

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казыра. Леанід Аляксеевіч Казыра (12 верасня 1949, Негрымава, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 3 кастрычніка 2021, Мінск) — беларускі перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1966) працаваў слесарам-мантажнікам Навагрудскага раённага аб’яднання «Сельгастэхніка». Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1972). Працаваў рэферэнтам-перакладчыкам з французскай і англійскай моў у навуковых установах Мінска і Масквы, служыў у Савецкай Арміі (1976—1977), быў перакладчыкам бюро «Загрантэхдапамога» пры Мінскім электратэхнічным заводзе (1977—1978). З красавіка 1978 года — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Сябра СП СССР з 1986 года. У 2000-х гадах быў Ганаровым консулам Швейцарыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Дзейнасць

У друку выступаў з артыкуламі і рэцэнзіямі па пытаннях мастацкага перакладу і літаратурных узаемасувязей з 1979 года. Аўтар кнігі «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (з Г. Адамовіч, У. Сакалоўскім, І. Чаротай, 1988). Перакладаў з французскай, англійскай, польскай і рускай моў. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі раманы Ф.Марыяка «Тэрэза Дэскейру» і «Клубок гадзюк» (1985), а таксама апавяданні і навелы А. Вюрмсэра, М. Друона, В. Кандрацьева, Б. Клавэля, А. Маруа, Ф.Саган, М. Эмэ і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з французскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be