Мукагалі Макатаеў
Мукагалі Макатаеў (каз.: Мұқағали Мақатаев (i); 9 лютага 1931 — 27 сакавіка 1976) — казахскі паэт, пісьменнік і перакладчык.
Біяграфія
Мукагалі Макатаеў нарадзіўся 9 лютага 1931 гады ў ауле Карасаз Нарынкольскага (суч. Райымбекскага) раёна Алмацінскай вобласці. У 1948—1949 гадах ён навучаўся на філалагічным факультэце Казахскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1952—1969 гадах працаваў настаўнікам рускай мовы ў сярэдняй школе, дыктарам на казахскай радыё, адказным сакратаром газеты «Советтік шекара» (Савецкая мяжа), літаратурным супрацоўнікам газет «Социалистік Қазақстан» (Сацыялістычны Казахстан) і «Мәдениет және Тұрмыс» (Культура і побыт), часопіса «Жұлдыз» (Зорка). У 1970 стаў членам Саюза пісьменнікаў Казахстана. У 1973—1974 гадах вучыўся ў маскоўскім Інстытуце мастацтва і літаратуры.
Мукагалі Макатаеў пачаў друкавацца ў 1948 годзе. Вядомасць яму прынесла паэма «Апасіяната» (1962). Мноства паэтычных зборнікаў паэта ўвайшлі ў залаты фонд казахскай нацыянальнай паэзіі. Многія вершы Макатаева пакладзены на музыку. Ён пераклаў на казахскую мову санеты Уільяма Шэкспіра (1970), вершы Уолта Уітмена (1969), паэму Дантэ Аліг’еры «Боская камедыя» (1971) і іншыя.
Мукагалі Макатаеў памёр 27 сакавіка 1976 у горадзе Алма-Ата ва ўзросце 45 гадоў. У 1999 годзе яму за зборнік вершаў «Аманат» урадам Казахстана была пасмяротна прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Казахстан[1].
Зноскі
- ↑ Макатаев Мукагали // «Казахстан». Нацыянальная энцыклапедыя. — 2005. — Т. 3. — С. 459—460. — ISBN 9965-9746-4-0.