Мікалай Леапольдавіч Браўн
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Браўн. Мікалай Леапольдавіч Браўн (15 студзеня 1902, с.Парахіна, Арсеньеўскі раён, Тульская вобласць — 12 лютага 1975, Санкт-Пецярбург) — рускі паэт.
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі педагагічны інстытут у 1929 годзе.
У зборніках «Даліны Радзімы маёй» (1947), «Жывапіс» (1963), «Вехі часу» (1971), «Да вяршыні веку» (1975) адлюстраваў жыццё Радзімы, яе гісторыю, прыгажосць роднай зямлі.
Пераклаў на рускую мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Ф.Багушэвіча, П.Глебкі, А.Куляшова, М.Танка, П.Панчанкі, В.Таўлая і інш.
На беларускую мову творы Браўна пераклалі А.Бялевіч, А.Бачыла, С.Грахоўскі, А.Грачанікаў, А.Зарыцкі. М.Калачынскі, Ю.Свірка.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4
Спасылкі
- Пісьменнікі Тульскай вобласці(недаступная спасылка)
- Энцыклапедыя “Слова о полку Игореве”