wd wp Пошук:

Мікола Маляўка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маляўка. Мікола Маляўка (Мікалай Аляксандравіч Маляўка; 13 снежня 1941, вёска Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт , перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы (1958) два гады працаваў на лесанарыхтоўках у Карэліі. У 1965 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у Воранаўскім і Крупскім раёнах, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у рэдакцыі нясвіжскай раённай газеты «Чырвоны сцяг», старшым рэдактарам на Беларускім радыё. З 1969 г. — старшы рэдактар рэспубліканскага метадычнага кабінета Міністэрства культуры БССР, з 1976 г. — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1980 г. — супрацоўнік часопіса «Вясёлка».

Творчасць

Друкавацца пачаў у 1957 г. (газета «Чырвоная змена»). Выйшлі зборнікі паэзіі «Едуць маразы» (1966), «Жалеза» (1970), «Лотаць» (1973), «Круг» (1977), «Эстакада» (вершы і паэма, 1982), «Дар» (вершы і паэма, 1985), «Аднавякоўцы» (вершы, балады, байкі, 1988). Для дзяцей выдаў кніжкі вершаў і казак «Дзед і ўнучка» (1983), «Салодкі лядзяш» (1986), «Як дом будавалі» (1987), «Дзе жывуць казкі» (1994), «Запрашаем на калядкі» (1998), «Папялушка» (2000), «Пачынайце дзень з усмешкі» (2013), «З вудай на вясёлцы» (2013), кнігу прозы «Коласаў абярэг: дзецям пра Якуба Коласа» (2011)[1].

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. Бязлепкіна, Аксана Беззаганны Колас(нявызн.). Літаратура. ARCHE Пачатак (6 лютага 2012). Праверана 8 студзеня 2017.
  2. Ф. Фядотаў. Лаўрэат «Залатога Купідона» — Мікола Маляўка(нявызн.). «Прамень» (7 верасня 2012). Праверана 8 студзеня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі XXI стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be