wd wp Пошук:

Мікола Янчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янчанка. Мікола Янчанка (Мікалай Ігнатавіч Янчанка; 22 чэрвеня 1931, вёска Забалацце, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць - 19 ліпеня 2000) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і каваля. Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1956). Настаўнічаў у Брожскай сярэдняй школе на Бабруйшчыне (1956—1961), у Дварэцкай сярэдняй школе (1965—1966), быў выхавацелем у Гарадзецкай школе-інтэрнаце (1961) Рагачоўскага раёна. Працаваў у раённых газетах у Рагачове, Жлобіне, Калінкавічах, Карме. З 1972 г. — адказны сакратар рагачоўскай раённай газеты «Камунар».

Жыў у Рагачове[2]. Памёр 16 ліпеня 2000 года. Пахаваны ў в. Забалацце Рагачоўскага раёна[3].

Творчасць

Дэбютаваў у друку вершам у 1958 г. (бабруйская раённая газета «Камуніст»). Пісаў на беларускай і рускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі «Разнотравье» (1971), «Кросны» (1980), «Жыцейка-жыта» (1990), кніжак апавяданняў для дзяцей «З людзьмі добра» (1973) і «Зраблю сонейка» (1978), «Жменька жалудоў» (1989), кніжкі-маляванкі «Лета ў серванце» (1981) і зборніка вершаў «Залаты вулей» (1986). На беларускую мову пераклаў кнігу вершаў Д. Кавалёва «Вечназялёная Ветка» (1990).

Памяць

Імем Міколы Янчанкі названа вуліца ў новым мікрараёне Рагачова[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 19 сакавіка 2022.
  2. 1 2 Мікола Янчанка
  3. Янчанка Мікола (Мікалай Ігнатавіч) Архівавана 29 лістапада 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be