Міхай Бабіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабіч. Мі́хай Ба́біч (венг.: Babits Mihály, 26 лістапада 1883, Сексард — 4 жніўня 1941, Будапешт) — венгерскі паэт, пісьменнік і перакладчык.
Біяграфія
Бабіч нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. З 1901 па 1905 год ён вучыўся ў Будапешцкім універсітэце па спецыяльнасці настаўніка. Некаторы час ён працаваў настаўнікам у школах гарадоў Бая, Сегеда, Будапешта і Фагараша. З 1908 года ён стаў займацца літаратурай. У 1916 годзе ён стаў адным з рэдактараў венгерскага літаратурнага часопіса «Захад» (венг. Nyugat).
Творчасць
Яго першы зборнік быў выдадзены ў 1908 годзе, і ён зваўся «Лісце з вянка Ірысіна». Пазней ён выпусціў зборнікі «Рэчытатыў» (1916), «Востраў і мора» (1925) і «У гонцы з гадамі» (1928).
Бабіч таксама пераклаў на венгерскую мову творы «Боская камедыя» Дантэ Аліг’еры, «Бура» Уільяма Шэкспіра і некалькі твораў, напісаных на латыні.
У некаторых сваіх творах Бабіч выступае супраць войнаў і імперыялізму. І ў сваім лепшым творы «Кніга Іоны», напісаная ім незадоўга да смерці ён пратэставаў супраць фашызму.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Mihály Babits // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 24 мая 2018.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 24 мая 2018.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119096099 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Бабич, Михаел // Большая Советская Энциклопедия, том 4: Атоллы — Барщина — 1926. — Т. 4. — С. 263.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхай Бабіч