Наім Фрашэры
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрашэры.
Наім Фрашэры (алб.: Naim Frashëri; 25 мая 1846 — 20 кастрычніка 1900) — албанскі паэт і празаік. Выдатны дзеяч Албанскага нацыянальнага адраджэння. Прызнаны нацыянальным паэтам Албаніі[4].
Біяграфія
Наім Фрашэры нарадзіўся ў вёсцы Фрашэры на поўдні Албаніі. Ужо ў дзяцінстве складаў вершы. У 1865 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Яніну, дзе паступіў у грэчаскую гімназію, выкладанне ў якой асноўвалася на ідэях французскага Асветніцтва[5], і дзе навучыўся пісаць вершы па-персідску (упершыню яны былі апублікаваны ў 1885 годзе ў Стамбуле ў зборніку «Мроі»). Акрамя таго ў гімназіі паэт вывучаў яшчэ і грэчаскую, французскую і італьянскую мовы[6]
Па вяртанні на Радзіму разам з братам Абдзюлем Фрашэры ён удзельнічаў у барацьбе Прызрэнскай лігі, нацыянальнай албанскай арганізацыі, якая першапачаткова была створана пры падтрымцы турэцкага ўрада, але пасля ўступіла з ім ва ўзброены канфлікт. Барацьба арганізацыі скончылася арыштам яе правадыроў. У 1882 годзе Наім Фрашэры пакінуў краіну і адправіўся ў Турцыю, дзе атрымаў пасаду члена цэнзурнай камісіі пры міністэрстве адукацыі Асманскай імперыі. Пры гэтым ён не пераставаў прымаць актыўны ўдзел у жыцці албанскага народа, спрыяў выданню многіх албанскіх кніг, але свае ўласныя публікацыі падпісваў не поўным імем, а выкарыстоўваючы толькі ініцыялы[6]. Наім Фрашэры з’яўляецца аўтарам патрыятычнай паэмы на грэчаскай мове — «Сапраўднае жаданне албанцаў», удзельнічаў у стварэнні нацыянальных школ у Албаніі, яму належаць першыя албанскія азбукі, кнігі для чытання і падручнікі[7]. Пераклаў Іліяду Гамера[8], таксама перакладаў байкі Лафантэна, пісаў артыкулы па дыдактыцы і ісламскай практыцы.
Асновы творчасці
Агулам Наім Фрашэры напісаў дваццаць дзве буйныя працы на турэцкай, грэчаскай, персідскай і албанскай мовах. На яго раннія патрыятычныя вершы прыкметны ўплыў аказала персідская літаратура, а таксама французская. Аднак увесь яго творчы шлях быў працяты ідэямі суфійскага пантэізму, які казаў пра боскую сутнасць ва ўсім, што існуе ў свеце, яркім пацверджаннем таму могуць служыць яго вершы «Жалейка» і «Свяцільня», у якіх аўтар надзяляе рэчы, які апісвае, нейкай боскай сутнасцю.
Творы
- KavaidiFarisiyyebertarzinevin (бел.: Граматыка персідскай мовы), Стамбул, 1871.
- Ihtiraatvekessfiyyat (бел.: Вынаходствы і адкрыцці), Стамбул, 1881.
- Fusulierbea (бел.: Поры года), Стамбул, 1884.
- Tahayyülat (бел.: Мроі), Стамбул, 1884.
- Bagëti e Bujqësija (бел.: Статкі і збожжавыя), Бухарэст, 1886.
- E këndimitçunavet (бел.: Спіс чытання для хлопчыкаў), Бухарэст, 1886.
- Istori e përgjithshmepërmësonjëtorettëpara (бел.: Агульная гісторыя для першага курсу), Бухарэст, 1886.
- Vjershapërmësonjëtorettëpara (бел.: Паэзія для першага курсу), Бухарэст, 1886.
- Dituritëpërmësonjëtorettëpara (бел.: Агульныя веды першага курсу), Бухарэст, 1886.
- O alithispothostonSkypetaron (бел.: Сапраўднае жаданне албанцаў), Бухарэст, 1886.
- Luletë e Verësë (бел.: Колеры лета), Бухарэст, 1890.
- Mësime (бел.: Заняткі), Бухарэст, 1894.
- Parajsadhefjalafluturake (бел.: Рай і лятучы свет), Бухарэст, 1894.
- Gjithësia (бел.: Сусвет), Бухарэст, 1895.
- Fletore e bektashinjët (бел.: Запісібекташы), Бухарэст, 1895.
- O eros (бел.: Каханне), Стамбул, 1895.
- Iliadh’ e Omirit (бел.: Іліяда Гамера), Бухарэст, 1896.
- Istori e Skënderbeut (бел.: Гісторыя Скандэрбега), Бухарэст, 1898.
- Qerbelaja (бел.: Кербела), Бухарэст, 1898.
- Istori e Shqipërisë (бел.: Гісторыя Албаніі), Сафія, 1899.
- Shqipëria (бел.: Албанія), Сафія, 1902.
Заўвагі
- 1 2 Naim Frashëri // Brockhaus Enzyklopädie
- 1 2 Naim Frashëri // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ↑ Фрашери Наим // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Хто ёсць хто: Наім Фрашэры
- ↑ Біяграфія Наіма Фрашэры
- 1 2 «Albanian Literature in Translation» Архівавана 2 лютага 2012.
- ↑ Европейская поэзия девятнадцатого века; Библиотека Всемирной Литературы, серия вторая, том 85. — М: Художественная литература, 1977. — 928 с.
- ↑ Naim Frasheri was an ethnic Albanian romantic poet(недаступная спасылка)
Літаратура
- Европейская поэзия девятнадцатого века; Библиотека Всемирной Литературы, серия вторая, том 85 (руск.) . — Москва: Художественная литература, 1977. — С. 928.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наім Фрашэры
- Наім Фрашэры ў «Вялікай Савецкай Энцыклапедыі»(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012.
- Robert Elsie «Albanian Literature in Translation»(англ.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012.