wd wp Пошук:

Сакі (пісьменнік)

Гектар Х’ю Манро (англ.: Hector Hugh Munro, псеўд. Сакі, Saki; 18 снежня 1870, Ак’яб, Бірма, Брытанская Індыя — 13 лістапада 1916, Бамон-Амель, Францыя) — брытанскі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся пісьменнік у Бірме (цяпер М’янма). Яго бацька служыў у паліцыі ў часы, калі Бірма была часткай Брытанскай імперыі. У 1872 годзе яго маці прыехала пагасціць да родных у Брытанію, дзе і памерла. Пасля гэтага бацька адправіў сваіх дзяцей, у тым ліку і двухгадовага Гектара, у Англію, дзе ў строгасці іх выхоўвалі бабуля і цёткі.

У 1893 годзе Сакі паступіў на службу ў Індыйскую імперыяльную паліцыю, а затым быў адпраўлены ў Бірму, як і бацька. Праз два гады праз праблемы са здароўем ён сышоў з арміі і вярнуўся ў Брытанію, распачаўшы кар’еру журналіста.

У 1900 годзе выйшла першая кніга Манро — гістарычнае даследаванне «The Rise of the Russian Empire», адзіная кніга, што выйшла пад яго сапраўдным іменем. У цэлым пры жыцці пісьменніка выйшла некалькі зборнікаў яго апавяданняў і два раманы.

З 1902 да 1908 г. Манро працаваў замежным карэспандэнтам The Morning Post на Балканах, у Расіі, Варшаве і Парыжы. Пасля ён кінуў гэтую працу і асеў у Лондане.

У пачатку Першай сусветнай вайны, хаця Сакі і было 43 гады, г.зн. яго ўзрост перавышаў афіцыйна дазволены для прызыву, ён пайшоў на службу звычайным салдатам. Некалькі разоў вяртаўся на поле бою, хаця і быў занадта хворы або паранены для таго, каб працягваць ваяваць. У лістападзе 1916 года на тэрыторыі Францыі яго застрэліў нямецкі снайпер. Па некаторых звестках, апошнімі словамі пісьменніка былі: «Выцягні з рота гэту чортаву цыгарэту!» Пасля яго смерці сястра Сакі Этэль знішчыла большасць яго дакументаў і апісала сваё асабістае бачанне іх агульнага дзяцінства.

Творчасць

Яго дасціпныя, а часам нават змрочныя якога апавяданні былі сатырай на норавы эдвардыянскай Англіі. Сакі лічыцца прызнаным майстрам апавядання нароўні з О. Генры і Дораці Паркер.

На яго творчасць зрабілі моцны ўплыў Оскар Уайльд, Льюіс Кэрал і Кіплінг, у той час як яго творы паўплывалі на А. А. Мілна, Ноэла Каўарда і П. Г. Вудхаўса.

Зноскі

  1. Saki // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Saki // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118641239 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  4. http://www.sf-encyclopedia.com/entry/saki

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be