wd wp Пошук:

Сафія Элізабет Брэнер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брэнер.

Сафія Элізабет Брэнер, у дзявоцтве Вебер (шведск.: Sophia Elisabet Brenner; 29 красавіка 1659 — 14 верасня 1730) — шведская пісьменніца, паэтэса, феміністка, гаспадыня салона.

Біяграфія

Сафія Элізабет Брэнер была народжана ў сям’і будаўніка Нікласа Вэбера, які быў нямецкім імігрантам, і Крысціны Шпур.

У Швецыі XVII стагоддзя ёй далі незвычайна высокую адукацыю для жанчыны. Будучы дзіцём нямецкага імігранта, яна магла размаўляць як па-нямецку, так і па-шведску, а таксама вывучала лацінскую мову. Яе залічылі ў нямецкую школу для хлопчыкаў у Стакгольме. Гэта не было ўнікальным — з 1575 года дзяўчынкам дазвалялася вучыцца ў першых школьных класах у Швецыі, але, тым не менш, гэта было рэдкасцю: паведамлялася, што яна была адзінай дзяўчынкай у сваёй школе. Пазней яна вучылася дома, ёй выкладалі мужчыны-рэпетытары. Адным з яе выхавальнікаў быў Каролус Андрэас Цэліній, для якога яна напісала пахавальны верш у 1676 годзе. Яна вывучыла дастаткова добра шэсць моў, каб на ніх складаць паэзію.[4]

У 1680 годзе яна выйшла замуж за жывапісца-мініяцюрыста і чыноўніка Эліяса Брэнера. Яна стала маці 15 дзяцей, з якіх яе перажылі толькі чацвёра. Пасля яе шлюбу, яна стала гаспадыняй літаратурнага і мастацкага гуртка: сярод эліты, якія наведваюць дом яе і яе мужа, былі знакамітая аматарская акторка Аўрора Кёнігсмарк, мастачка Ганна Марыя Эрэнстраль, паэт Ёхан Раніус і лекар і пісьменнік Урбан Ернэ, вядомы праціўнік судоў над ведзьмамі.

Пісьменніца

Сафія Элізабет Брэнер была заахвочана мужам і яго сябрамі па мастацтве працягваць вучобу і пісаць творы падчас шлюбу: вядома, што яна займалася пісьменніцкай дзейнасцю з года яе шлюбу і да самай смерці. Адзіны вядомы старэйшы верш — гэта пахавальны верш пра яе настаўніка ў 1676 годзе.

Яна вывучала галандскую, французскую і італьянскую паэзію і стварала паэзію на ўсіх гэтых мовах, за выключэннем галандскай: аднак яе найбольш распаўсюджанай мовай была нямецкая. Яе спосаб напісання быў названы больш асабістым і канкрэтным, чым гэта было распаўсюджана ў яе час.

У большасці яе вершаў разглядаюцца вяселлі, пахаванні, віншаванні і ўрачыстасці дзяржаўных альбо прыватных асоб, асабліва жанчын і дзяцей. Яна не пісала за грошы і накіроўвала свае вершы сябрам і дабрачынцам. Сярод яе ўласных мадэляў натхнення былі працы дацкага пісьменніка- псаломшчыка Кінга, а таксама шведскіх паэтаў Самуэля Калумба і Петруса Лагерлофа.

Сафія Элізабет Брэнер прадстаўляла модную ў яе час форму фемінізму: у сваіх вершах яна абараняла правы жанчын на адукацыю і настойвала на тым, што жанчыны інтэлектуальна не саступаюць мужчынам. Яна стала ўзор для пераймання для жанчын-навукоўцаў не толькі ў Швецыі, але і за мяжой, асабліва ў Германіі, была адзначана яе праца «Testimoniorum fasciculus» пад рэдакцыяй Урбана Ернэ. Яе называлі «Другой Сапфо» і «Дзесятай музай», і яна была прадстаўлена шведскім адказам іншым вядомым жанчынам-навукоўцам у сучаснай Еўропе.

Сама яна заявіла, што яе пісьменніцкая дзейнасць зусім не перашкаджае яе абавязкам маці і жонкі і, што ёй цалкам магчыма зрабіць і тое, і іншае.

Падчас Паўночнай вайны яна выказала патрыятызм, але таксама крытычна праілюстравала ўсе негатыўныя наступствы ваенных нягод.

Брэнер была названа першай феміністкай у Швецыі з-за яе верша «Det Qwinliga Könetz rätmätige Förswar» (Апраўданая абарона жаночага полу) у 1693 годзе, які, як мяркуюць, быў натхнёны яе сяброўствам з Аўрорай Кёнінгсмарк. Праца, якую часта згадваюць як лепшую — верш пра рэлігіі «Wårs Herres och Frälsares Jesu Christi alldraheligaste pijons historia» (Найсвяцейшае пакутніцтва Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста) 1710 года. У 1713 годзн яна апублікавала зборнік усіх сваіх вершаў і, такім чынам, стала першай жанчынай, якая выдала сябе як паэтэса на шведскай мове.

У яе было меркаванне, што мужчыны і жанчыны па-сапраўднаму аднолькавыя ў думках і адрозніваюцца толькі сваім целаскладам і іншым выглядам. Такое меркаванне яна выказала ў сваім вершы-каранацыі жанчыне-манарху Ульрыцы Элеаноры, каралеве Швецыі ў 1719 годзе:

Сапраўды абыякава, якога колеру адзенне капітана,

альбо як іго называюць,

калі ён ведае як выратаваць карабель,

і даставіць яго ад штормаў да гавані.

Наша цела — гэта ні што іншае, як адзенне нашай душы,

што робіць адзіную розніцу паміж ім і ёй,

што тычыцца душы, яна такая ж добрая,

ды яшчэ лепш, у целе шматлікіх жанчын.

Спадчына

У Нацыянальнай партрэтнай галерэі Швецыі ў Грыпсхольме, якая была адкрыта ў 1822 годзе, яна была адной з першых шасці жанчын у гісторыі Швецыі, якая атрымала партрэт у калекцыі разам з Брыгітай Шведскай, Хэдвігай Шарлотай Нордэнфліхт, Барбрай Стыгсдотэр (Свінхувуд), Сафіяй Розэнхэйн і Вендэлай Скайт.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Sophia Elisabet Brenner (f. Weber) — 1917.
  2. 1 2 Sophia Elisabeth Brenner // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France Sophia Elisabet Brenner // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. http://sewsaonline.org/famous-women-served-inspirations-many-throughout-history/ Архівавана 3 студзеня 2020.

Літаратура

  • Sophia Elisabet Brenner at Svenskt kvinnobiografiskt lexikon
  • Штэйнберг, Ш. Х. «Брэнэр, Сафія Экісабет, у дзявоцтве Вэбер» Энцыклапедыя сусветнай літаратуры Касэла. Нью-Ёрк: Funk & Wagnalls, 1953.
  • Бохман, Нільс (рэд.), Svenska män och kvinnor: biografisk uppslagsbok. 1, AB, Bonnier, Стакгольм, 1942 (шведская)
  • Olsson, Bernt & Algulin, Ingemar, Litteraturens historia i Sverige, 5., uppl., Norstedt, Стакгольм, 2009 г. (шведская)
  • Österberg, Carin, Lewenhaupt, Inga & Wahlberg, Anna Greta, Svenska kvinnor: föregångare nyskapare, Signum, Lund, 1990 (шведская)
  • Anteckningar om svenska qvinnor (шведская)
  • А. Л. Сцэрнэльд (невядома.): Gripsholmgalleriet, Стакгольм, 1833 (шведская)
  • Сафія Элізабет Брэнер (ф. Вебер), urn: sbl: 16945, Svenskt biografiskt lexikon (art by Gunnar Castrén.), Hämtad 2015-09-19.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменніцы Швецыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be