wd wp Пошук:

Сяргей Апанасавіч Міхальчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхальчук. Сяргей Апанасавіч Міхальчук (14 жніўня 1925, вёска Скабін, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі празаік, перакладчык. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў Капылі (1941). У 1944 г. быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Усходняй Прусіі. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1946) паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1951 г. скончыў універсітэт і быў накіраваны на працу рэдактарам у Дзяржаўнае выдавецтва БССР (пазней — «Беларусь»). У 1972—1980 гг. — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.

Творчасць

У друку выступае з 1949 г. (абласная газета «Пінская праўда»). Першае апавяданне для дзяцей надрукаваў у 1955 г. (газета «Піянер Беларусі»). Напісаў для дзяцей зборнікі апавяданняў, аповесцей «Сто прыгод за адзін дзень» (1963), «Паштальён, шырэй крок!» (1968), «Зялёны лісточак» (1974), «Першы след» (1985).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы А. Гайдара, Б. Жыткова(руск.) бел., В. Біянкі(руск.) бел., А. Вішні, Л. Панцялеева, В. Асеевай(руск.) бел., Л. Варанковай(руск.) бел., М. Дубава(руск.) бел., Я. Пермяка(руск.) бел., Ю. Смуула(руск.) бел., Ч. Айтматава, І. Неверлі, зборнік украінскіх народных казак і інш.

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be