wd wp Пошук:

Таццяна Мікалаеўна Сівец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сівец. Таццяна Мікалаеўна Сівец (23 чэрвеня 1982, Мінск) — беларуская журналістка, паэтэса, сцэнарыст-драматург, перакладчыца[1] [2]. Вядучая праграмы «Ды@блог. Пра літаратуру» на телеканале «Беларусь 3»[3].

Біяграфія

Таццяна Сівец нарадзілася ў Мінску 23 чэрвеня 1982 года. Скончыла ў 1997 годзе музычную школу № 11, у 2000 годзе — мінскую сярэднюю школу № 185.

У 11 год пачала пісаць вершы (1993 год)[4]; упершыню апублікавалася ў красавіку 1997 года ў газеце «Сям’я». З’яўлялася сябрам літаратурнага гуртка пры СШ № 176 г. Мінска «Імкненне», адным з кіраўнікоў якога з’яўляўся вядомы беларускі пісьменнік, сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі Артур Вольскі[5][6].

З 2003 года — сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі[7].

У 2005 годзе скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка, атрымаўшы спецыяльнасць настаўніка англійскай мовы, беларускай мовы і літаратуры. Падчас навучання кіравала сустрэчамі ўніверсітэцкага літаратурнага аб’яднання «Крокі»[5]. Са жніўня па лістапад 2005 года працавала аглядальнікам газеты «Разам!». З 2005 па 2008 год — аспірантка Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[8], дзе даследавала тэму «Дж. Г. Байран і байранізм у беларускай паэзіі: пераклады і ўплывы».

З 2006 года супрацоўнічае з радыё «Беларусь»[1] — рыхтуе аўтарскія праекты прысвечаныя вывучэнню беларускай мовы і літаратуры па-англійску, рыхтуе праграмы па-англійску, а таксама праекты, якія распавядаюць пра культуру і традыцыі Беларусі.

З 2011 года — галоўны рэдактар рэспубліканскага моладзёвага часопіса «Маладосць»[4]. З 1 снежня 2011 года — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» (стала першай жанчынай на пасадзе кіраўніка выдання[9]).

З 2012 па 2016 год — член Прэзідыума Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі[10]. У 2016 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[11].

З 14 верасня 2015 года — першы намеснік галоўнага рэдактара газеты «Медыцынскі веснік». З 14 чэрвеня 2016 года — галоўны рэдактар газеты «Медыцынскі веснік»[12].

З кастрычніка 2016 года — ганаровы член Саюза пісьменнікаў Азербайджана[13].

З 27 снежня 2016 года — старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы[13].

Працуе ў рэчышчы паэзіі, прозы, крытыкі, драматургіі, паэтычнага перакладу. Перакладае на беларускую мову творы паэтаў Рэспублікі Комі, Таджыкістана, Кітая, Расіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Украіны, Азербайджана. Яе вершы перакладзены на азербайджанскую, англійскую, балгарскую, калмыцкую, рускую, украінскую, чачэнскую мовы[11][14].

Бібліяграфія

Кнігі

  • «Праляцець па вясёлцы» (Бібліятэчка часопіса «Маладосць», 2002 г.) — кніга паэзіі;
  • «Ліпеньская навальніца» («Мастацкая літаратура», 2003 г.) — кніга паэзіі;
  • «Таму, хто знойдзе» («Логвінаў», 2008 г.) — вершы, проза, п’есы, пераклады[7][15];
  • «Брык і Шуся шукаюць лета» (РВУ «Літаратура і Мастацтва», 2012 г.) — казка-размалёўка;
  • «Куды прапала малпа Маня?» (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2014 г.) — кніга для дзяцей, працяг прыгод Брыка і Шусі, якія гэтым разам гуляюць у дэтэктываў[16].
  • «Самы лепшы падарунак» (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2014 г.) — аповеды пра дзяўчынку Таццяну, якая распавядае свае гісторыі, шчыра дзеліцца сваімі думкамі і перажываннямі[17]. Кніга для дзяцей і іх бацькоў.
  • «Разняволенасць» (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2016 г.) — зборнік уласных вершаў паэтэсы, а таксама пераклады Таццяны Сівец аўтараў з Азербайджана, Казахстана, Украіны, Расіі, Славакіі, іншых краін[18].
  • «Заўтра будзе сонца! : П’есы» (Выдавец У. Хурсік, 2021 г.) — п’есы Таццяны Сівец, напісаныя цягам апошніх пятнаццаці гадоў.

Творы ў зборніках

  • «Лiсты да нябожчыкаў» — зборнік фантастыкі беларускіх аўтараў «Люстэрка Сусвету» («Мастацкая лiтаратура», 2007)[19].
  • «Казкі пра Вожыка Васю» («Залаты талер»: казкі для мал. і сярэд. шк. узросту. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — 210 с.). Беларуская аўтарская казка.
  • «Брык і Шуся шукаюць лета» (п’еса): «Падарожжа ў свет дзівосаў»: для мал. шк. узросту. — Мінск: Беларусь, 2013. — 264 с.
  • «Блок „А“» (апавяданне): «Кахаць і верыць»: зборнік апавяданняў маладых пісьменнікаў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 398 с.

Суаўтарства

  • «Мінск — сталіца Беларусі» (2011 г.)[4].
  • «Віцебск — горад майстроў і мастакоў» (2013 г.).

Драматургія (спектаклі)

Узнагароджанне Таццяны Сівец літаратурнай прэміяй «Залаты купідон—2013». 7 верасня 2014, Заслаўе, Дзень беларускага пісьменства
  • «Брык і Шуся шукаюць лета» (прэм’ера — 30 кастрычніка 2010 года, Беларускі тэатр юнага гледача[20]) — спектакль драматурга Таццяны Сівец у пастаноўцы рэжысёра Ягора Лёгкіна[21][22].
  • «Балотная каралева» (прэм’ера — 24 студзеня 2018 года, Беларускі тэатр юнага гледача) — спектакль па п’есе Таццяны Сівец «Не расказвай мне казкі». Рэжысёр — Яўген Рэкеш[23].

Артыкулы

Пераклады

  • «Мелодыя натхнення» (2012, «Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі») — зборнік перакладзеных на англійскую мову твораў шэрагу беларускіх паэтаў[5][25].

Узнагароды

Літаратура

  • Мак-Мілін А. Лірычны парыў. Таццяна Сівец // Рунь. Маладыя беларускія паэты пачатку ХХІ стагоддзя. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 236 с. — ISBN 978-985-7144-43-3.

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 Таццяна Сівец. На ўспамін пра Купалле // Маладосць : Часопіс. — Літаратура і Мастацтва, чэрвень, 2012. — № 6. — С. 54—55. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014.
  2. Гэты мы вышывалі, Божухна, твае сны! // Полымя. — чэрвень, 2014. — № 6. — С. 50. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2014.
  3. Беларусь 3 — блогі (нявызн.). Белтэлерадыёкампанія. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2013. Праверана 16 красавіка 2014.
  4. 1 2 3 Маладзёжны друк // Журналист : Часопіс. — Мн.: Снежань, 2011. — С. 63. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2014.
  5. 1 2 3 Переводчик Сивец Татьяна(руск.) . Финно-угорский культурный центр РФ. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
  6. Смірнова Д. Прамовіць тое, што важна // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: 10 ліпеня 2020. — В. 5081. — № 25. — С. 5. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2020.
  7. 1 2 Сівец Таццяна. Таму, хто знойдзе… (нявызн.) (недаступная спасылка). knihi.by. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2014. Праверана 24 жніўня 2014.
  8. Тацьцяна Сівец (нявызн.) (недаступная спасылка). Родныя вобразы. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
  9. Свірко І.. Таццяна Сівец: У аб’яднаннi са «Звяздой» для «ЛіМа» толькі плюсы (нявызн.). газ. «Рэспубліка» (23 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2022. Праверана 29 кастрычніка 2014.
  10. Главред газеты «ЛіМ»: Про все можно писать сегодня (нявызн.). СТБ (21 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
  11. 1 2 Друкуецца ў “Полымі”. Таццяна Сівец. Лісты да Ліса (нявызн.). Выдавецкі дом «Звязда» (18 лютага 2019). Праверана 18 лютага 2019.
  12. Контакты(руск.)  (недаступная спасылка). Медицинский вестник (10 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2016. Праверана 15 чэрвеня 2016.
  13. 1 2 Бабовіч В.. Як словы пакiнуць мяне, то хiба застанецца мова (нявызн.). СБ (25 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2017. Праверана 26 студзеня 2017.
  14. Стоянов, Владимир Тацяна Сивец(балг.)  // Простори : Часопіс. — Варна, Балгарыя: Славена, 2014. — В. 61. — № 4. — С. 90—91. — ISSN 2367-5926. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2014.
  15. Сівец Таццяна. Таму, хто знойдзе… (нявызн.). Prastora.by. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
  16. Куды прапала малпа Маня? (нявызн.) (10 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
  17. Весялуха М.. Паміж намі, дзяўчынкамі (нявызн.). Звязда (9 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
  18. Весялуха М.. Есть что почитать! Какие книги стоит купить на Национальном стенде Беларуси?(руск.) . БЕЛТА (12 лютага 2016). Праверана 28 лютага 2016-02-17.
  19. Сівец Т. Лiсты да нябожчыкаў // Люстэрка Сусвету: Беларуская фантастыка / Укладальнікі Г. Ануфрыеў, У. Цвяткоў. — Мн.: Мастацкая лiтаратура, 2007. — С. 275—278. — 320 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-02-0914-6.
  20. Брык и Шуся ищут лето (нявызн.). Театральная Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
  21. Брык і Шуся шукаюць лета (на сцэне Дома літаратара) (нявызн.). Минск - Театр. СБ. Беларусь Сегодня. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
  22. Белорусский ТЮЗ в новом театральном сезоне представит три премьеры (нявызн.). БЕЛТА (23 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
  23. Эксперыментальны цэнтр для свежага подыху // Культура : газета. — Мн.: Мінкульт РБ, 7 кастрычніка 2017. — В. 1323. — № 40.
  24. Сівец Т. Міф, народжаны міфам? Байранічныя ўплывы ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя // Беларуская думка : Часопіс. — Мн.: =Адміністрацыя Прэзідэнта РБ, Снежань, 2008. — № 12. — С. 112—116. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2014.
  25. Бязлепкіна А.. Фантомны боль (нявызн.) (26 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 29 ліпеня 2014.
  26. Яна Явіч Вітаем, пераможцы! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 5 верасня 2014. — В. 4784. — № 35. — С. 3.
  27. Ірына Свірко. Гiсторыя з аптымiстычным працягам (нявызн.) (недаступная спасылка). Газета «Рэспубліка» (17 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2014. Праверана 23 кастрычнка 2014.
  28. Вынікі конкурсу драматургіі “Новая назва” (нявызн.) (недаступная спасылка). БРТЮГ (31 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2016. Праверана 11 лютага 2016.
  29. Топ-5 кніг аўтараў-жанчын ад Выдавецкага Дома “Звязда” (нявызн.). Звязда (5 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 5 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Драматургі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Паэтэсы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be