wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Корбан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корбан. Уладзімір Іванавіч Корбан (25 жніўня 1910, Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 30 лістапада 1971) — беларускі літаратар, байкапісец. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1970).

Біяграфічныя звесткі

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў на заводах у Барані, Ленінградзе, Лідзе, Оршы. З канца 1946 года да студзеня 1948 года — дырэктар цвіковага завода ў Лідзе[1]. З 1952 года працаваў у часопісе «Вожык», з 1967[2] — галоўны рэдактар.

Творчасць

Друкаваўся з 1946. Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек і вершаваных фельетонаў «Мы іх ведаем» (1950), «Байкі» (1953), «3 вецярком» (1957), «Гарачая прыпарка» (1959), «Не на сваім месцы» (1965), «Свінні ў рэпе» (1968), «Дзям’янаваюшка» (1970), «Выбранае» (1970) і інш., зборнікаў апавяданняў і гумарэсак «Да цешчы на бліны» (1963), «Дзядзькава крыўда» (1982). Аўтар кніг для дзяцей «Янка і санкі» (1957), «Пра жывёл і пра звяроў», «Учора, сёння і заўжды» (абедзве 1963), «Суседні двор» (1967) і інш. Яго творы вылучаюцца акгуальнасцю тэматыкі, сатырычнай вастрынёй, мастацкай прастатой. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы I. Крылова, Л. Украінкі, С. Алейніка, Т. Масэнкі і інш.

Прэміі і ўзнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ст., Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны».

Выбраная бібліяграфія

  • Шклянка чаю: Выбраше. Мн., 1970.
  • Выбранае. Мн., 1976.
  • Дзядзькава крыўда: Апавяданні, гумарэскі, турысцкія замалёўкі. Мн., 1982.
  • Не на сваім месцы: Байкі. Мн., 1990.

Зноскі

  1. Памяць: Ліда. Лідскі р-н (2004)
  2. Беларусь, 1995

Літаратура

  • Казека Я. Няходжанай дарогай. — Мн., 1973. — С. 121—150.
  • Корбан Уладзімір Іванавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 374.
  • Корбан Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — С. 417.
  • Корбан Уладзімір Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 398. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be