wd wp Пошук:

Уладзімір Ігнатавіч Анісковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анісковіч. Уладзімір Ігнатавіч Анісковіч (нар. 25 кастрычніка 1932, в. Гасцілавічы Лагойскага раёна — 2016) — беларускі літаратурны крытык, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў рамеснае вучылішча ў Мінску (1950). У 1950—1958 працаваў токарам і наладчыкам на Мінскім трактарным заводзе. Служыў на Балтыйскім флоце (1952—1956), пасля працаваў вадзіцелем тралейбуса ў Мінску (1958—1969). Скончыў завочна факультэт журналістыкі БДУ (1971). У 1969—1971 гадах працаваў рэдактарам на Беларускім радыё. У 1971—1975 — літсупрацоўнік аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Нёман», у 1975—1982 гадах — загадчык аддзела крытыкі і бібліяграфіі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1982—1984 — супрацоўнік часопіса «Родная прырода». З 1985 года — рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1979 года.

Творчасць

Дэбютаваў нарысам у 1965. Пераклаў з балгарскай мовы на беларускую раманы І. Давыдкава «Белы конь за акном» (1981) і А. Гуляшкі «Вандроўнік блукае па свеце» (1988), аповесці С. Страціева «Кароткае сонца» («Далягляды», 1979), Г. Мішава «Зроблена ў правінцыі» («Далягляды», 1981), П. Вежынава «Вышэй за ўсё» і «Бар’ер» (1983), П. Незнакомава «Таямнічы карабель» (зборнік «Такая любоў», 1987), паасобныя творы іншых аўтараў. Выйшлі таксама ў перакладзе з балгарскай мовы творы для дзяцей «Жыў-быў хлопчык» А. Стаянава (1970), «Незвычайныя прыгоды Ліска» Б. Апрылава (1977), «Цмок» Н. Хайтава (1978), «Неверагодныя прыгоды Жыўкі» М. Лакатніка (1981), «Маленькі вадалаз» Д. Цончава (1982), «Мы, верабейкі» І. Радзічкава (1983), «Пан Трымай Мой Парасон» І. Мілева (1986).

Узнагароды і прэміі

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996, у аўтарскім калектыве) — за «Бiблiятэку дзiцячай лiтаратуры народаў СССР» у 15 тамах.
  • Узнагароджаны медалём.

Зноскі

  1. Памёр літаратурны крытык і перакладчык Уладзімір Анісковіч // Naša Nìva — 2016. — ISSN 1819-1614; 1819-1630 Праверана 1 сакавіка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Публіцысты СССР Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі з балгарскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be