wd wp Пошук:

Усевалад Міхайлавіч Гарачка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарачка. Усевалад Міхайлавіч Гарачка (нар. 12 снежня 1968, в. Юцкі, Дзяржынскі раён) — беларускі паэт.

Біяграфія

Скончыў Дзямідавіцкую сярэднюю школу (1986), фізічны факультэт БДУ. Працуе на НВА «Інтэграл». Жыве ў Фаніпалі. Адзін са стваральнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ» (вясна 1994)[1]. З 2005 года член Беларускага ПЭН-цэнтра, з 2006 — Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жанаты. Мае дачку.

Вершы піша з 1992. З 1993 выступае ў перыядычным друку: спачатку з вершамі, а потым і з крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. Аўтар кніг паэзіі «Пралетарскія песні» (2004, выйшла ў серыі «Другі фронт мастацтваў») і «Даты» (2004). Таксама сааўтар некалькіх кніг, у т.л. «Тазік беларускі». Вершы апошніх гадоў друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», часопісе «Крыніца».

Творы

  • Гарачка У. Пралетарскія песні. Мінск, Логвінаў, 2004. —72 с.
  • Гарачка У. Даты. Мінск, Мастацкая літаратура, 2004.

Зноскі

  1. Таксама сярод стваральнікаў: Юрась Барысевіч, Альгерд Бахарэвіч, Міхась Башура, Зміцер Вішнёў, Віктар Жыбуль, Сяржук Мінскевіч, Алесь Туровіч.

Літаратура

  • Гарачка Усевалад // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be