wd wp Пошук:

Фрыдэберт Туглас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхкельсан. Запыт «Туглас» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. Фрыдэберт Туглас, да 1923 — Фрыдэберт Міхкельсан (эст.: Friedebert Tuglas; 2 сакавіка 1886, мыза Ах’я, Ліфляндская губерня цяпер Пылвамаа — 15 красавіка 1971, Талін) — эстонскі празаік , літаратурны крытык, перакладчык, мастацтвазнавец, Шаблон:Літаратуразнавец. Член-карэспандэнт Акадэміі навук ЭССР.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 сакавіка 1886 года ў сям’і цесляра. Вучыўся ў Тартускай гарадской школе і гімназіі (1901—1905). За ўдзел у рэвалюцыйных выступленнях 1905 года быў арыштаваны. З восені 1906 да сакавіка 1917 года ў эміграцыі — Фінляндыя, Францыя, інш. краіны Заходняй Еўропы. Пасля вяртання ў Эстонію Ф. Туглас актыўна ўдзельнічае ў літаратурным жыцці, у 1923—1926 — рэдактар часопіса «Ломінг» («Творчасць»).

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў у гімназіі. Вершы і навелы эміграцыйнага перыяду ўвайшлі ў кнігі «Удваіх» (1908), «Пясочны гадзіннік» (1913), «Вечаровае неба» (1913), «Лёс» (1917). У 1915 годзе выйшаў яго першы раман «Фелікс Ормусан». Пасля вяртання ў Эстонію, з друку выходзяць новыя зборнікі навел «Дух прыгнёту» (1920), «Вандраванне душ» (1925), падарожныя нататкі «Падарожжа ў Паўночную Афрыку» (у 3-х тамах, 1928—1930), гісторыка-літаратурныя працы «Юхан Ліў» (1927), «Эстонскае літаратурнае таварыства» (1932), шэраг эсэ і артыкулаў. У 1937 годзе выходзіць раман «Малы Ілімар», па ўспамінах маленства. У пасляваенны перыяд Ф. Тугласам былі напісаныя толькі некалькі навел, апублікаваныя дзённікавыя нататкі пра літаратуру і мастацтва «Маргіналіі» (1966).

Прызнанне

Народны пісьменнік Эстоніі (1946).

Беларускія пераклады

На беларускую мову паасобныя творы Ф. Тугласа перакладалі Ян Скрыган і Сяргей Шупа.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Friedebert Tuglas // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Friedebert Tuglas // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Туглас Фридеберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

  • Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. — Мн., 1995.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Расійскай імперыі Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі Эстоніі Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Расійскай імперыі Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі СССР Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Эстоніі Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be