Чэзарэ Павезэ
Чэзарэ Павезэ (9 верасня 1908 — 27 жніўня 1950) — адзін з найвыбітнейшых італьянскіх пісьменнікаў XX стагоддзя. Нарадзіўся ў Санта-Стэфана-Бельба, у правінцыі Кунеа і ў хуткім часе пераехаў у Турын. Усё жыццё намагаўся перамагчы ўнутраную самоту. Даследчык і мысляр з левымі палітычнымі поглядамі, ён сканчае жыццё самагубствам у 42-гадовым узросце.
Каштоўная спадчына Чэзарэ Павезэ як аўтара, перакладчыка і крытыка. У маладосці пачаў займацца англамоўнай літаратурай, скончыў навучанне ва ўніверсітэце дыпломнай працай, прысвечанай паэзіі Уолта Уітмена. Перакладаў амерыканскіх і брытанскіх аўтараў, якія былі новымі для італьянскай чытацкай публікі, у тым ліку Дэфо, Фолкнера, Джойса і Дзікенса.
Супрацоўнічаў пры стварэнні «Амерыканскай анталогіі» (l’Antologia americana), укладальнікам якой быў Эліа Вітарыні.
У 1935 годзе быў арыштаваны па абвінавачанні ў антыфашызме і правёў за кратамі амаль год. Пасля вайны далучыўся да Італьянскай Камуністычнай партыі. Няўдачы ў асабістым жыцці і палітычнае расчараванне прывялі яго да самагубства праз перадазіроўку барбітуратаў. Яго блізкі сябар пісьменнік Давідэ Лаёла апісвае ў сваёй кнізе «Il vizio assurdo» («Абсурдная загана») экзістэнцыйны непакой, які заўсёды ўплываў на жыццё п’емонцкага пісьменніка.
Бібліяграфія
- Lavorare stanca («Праца стамляе»), 1936
- Il Compagno («Таварыш»), 1947
- Dialoghi con Leucò («Дыялогі з Леўко»), 1947
- La luna e i falò (Месяц і вогнішча), 1950
- Il mestiere di vivere: Diario 1935—1950 («Справа жыцця: Дзённікі 1935—1950»), 1952
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Cesare Pavese // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Павезе Чезаре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
- Biasin G.-P. The smile of the Gods; a thematic study of Cesare Pavese’s works. Ithaca: Cornell UP, 1968
- Lajolo D. An absurd vice: a biography of Cesare Pavese. New York: New Directions, 1983
- Pampaloni G. Cesare Pavese. Camposampiero: Edizioni del Noce, 1982
Спасылкі
- Чэзарэ Павезэ на сайце «Internet Movie Database» (англ.)