wd wp Пошук:

Эўгяніюс Матузявічус

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Матузявічус. Эўгяніюс Матузявічус (лац.: Eugenijus Matuzevičius; 24 снежня 1917, г. Урупінск, Вобласць Войска Данскога, РСФСР — 20 чэрвеня 1994) — літоўскі паэт, перакладчык, крытык. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1977).

Вучыўся ў 19391943 гадах Каўнаскім і Вільнюскім універсітэтах.

Творчасць

Аўтар паэтычных зборнікаў «Веснавой сцежкай» (1941), «Песня дружбы» (1953), «Не гасні, агонь маяка!» (1960), «Месячны бераг» (1965), «Млечны шлях» (1970), «Зялёныя астравы гадоў» (1975, Дзяржаўная прэмія Літвы 1977), «Варыяцыі і вяртанні» (1980) і інш. Для яго вершаў характэрна рамантычная прыўзнятасць, песенныя інтанацыі.

Для зборніка Янкі Купалы на літоўскай мове «Не жалейка стогне» (1957, укладальнік разам з А. Жукаўскасам), анталогій «З беларускай паэзіі» (1952) і «Па Нёмане песня плыве» (1958) пераклаў паэмы Я.Купалы «Курган», «Барысаў», п’есы «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», яго вершы і іншых беларускіх паэтаў. Укладальнік зборніка твораў Я. Купалы «Мая доля» (Вільнюс, 1982). Аўтар артыкулаў пра Я. Купалу, беларускую літаратуру, культуру.

Пераклады

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі А. Астрэйка, Р. Барадулін, А. Бачыла, А. Вярцінскі, А. Грачанікаў, Л. Дайнека, М. Калачынскі, Я. Крупенька, П. Марціновіч, А. Разанаў, М. Танк.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Eugenijus Matuzevičius // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура

Беларускія пераклады

  • Просіцца ў песню мора. Мн., 1965.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Літвы Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Літвы Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на літоўскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be