Ян Чыквін
Ян Чыквін (18 мая 1940, в. Дубічы Царкоўныя, цяпер Гайнаўскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча — 14 лістапада 2022[1], Бельск-Падляскі) — беларускі паэт, перакладчык, гісторык рускай і беларускай літаратур. Доктар гуманітарных навук, прафесар.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1964). З 1969 года — навуковы супрацоўнік філіяла Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку, з 1985 года да 1997 года — Варшаўскага ўніверсітэта, з 1998 года — ва ўніверсітэце ў Беластоку. Старшыня Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Галоўны рэдактар часопіса «Тэрмапілы». Член Саюза польскіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра. Жыў у Бельску-Падляскім.
Творчасць
Дэбютаваў на старонках «Нівы» ў 1957 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Іду» (Беласток, 1969), «Святая студня» (Беласток, 1970), «Неспакой» (Беласток, 1977), «Светлы міг» (Мінск, 1989), «Кругавая чара» (Беласток, 1992), «Свет першы і апошні» (Беласток, 1997); у перакладзе на польскую мову выйшлі кнігі «На парозе свету» (Варшава, 1983), «Сонечная вязь» (Ольштын, 1988), «Адпачынак ля перасохлай крыніцы» (Беласток, 1996). Апублікаваў некалькі вершаў па-польску.
Паэзія Яна Чыквіна філасофская, сімвалічная, часам ускладнёна-метафарычная[2].
Як літаратуразнаўца вывучаў рускую паэзію «сярэбранага веку», у т.л. творчасць А. Фета. Аўтар зборніка «Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа» (Беласток, 1997). Укладальнік кнігі «Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова XX ст.»[3]
Узнагароды
За асветніцкую дзейнасць узнагароджаны залатым медалём «Gloria Artis»[4].
Зноскі
- ↑ Пайшоў з жыцця беларускі паэт і перакладчык Ян Чыквін (нявызн.). Новы Час (14 лістапада 2022). Праверана 14 лістапада 2022.
- ↑ У. Конан (2000)
- ↑ Беларускія пісьменнікі Польшчы: другая палова XX ст. / Прадм. У. Конана. — Мн .: Беларускі кнігазбор, 2000. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-6318-80-7.
- ↑ Арлоў І.. Безайчынныя вершы (нявызн.). Вечерний Брест (23 снежня 2009). Праверана 27 красавіка 2020.(недаступная спасылка)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 373. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 173. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 533. — 703 с. — 10 000 экз.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 6. Таталаў — Яфімаў. Дадатак. — С. 303. — 684 с.; іл.. — ISBN 985-11-0022-6.
Спасылкі
- Яну Чыквіну — 80! (нявызн.) (недаступная спасылка). СБП (18 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2020. Праверана 20 мая 2020.