wd wp Пошук:

Антон Пятровіч Бялевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бялевіч.

Антон Пятровіч Бялевіч (27 мая 1914, в. Дуброўка, Уздзенскі раён, Мінская вобласць11 красавіка 1978) — беларускі паэт. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Магілёўскім палітасветным інстытуце (1933—1935). Працаваў загадчыкам аддзела пухавіцкай раённай газеты «За калгасы», нарысістам у газеце «Чырвоная змена», у 1939—1945 гг. — у газеце «Звязда». Падчас Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у беларускім перыядычным друку, удзельнічаў у савецкім партызанскім руху на Віцебшчыне. У 1945—1947 гг. — загадчык аддзела паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1947—1950 гг. — нарысіст газеты «Савецкі селянін». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1943 года.

Творчасць

Друкаваўся з 1937 года[2]. Першы верш апублікаваны ў 1938 (газета «Літаратура і мастацтва»). У 1945[2] у Маскве выйшаў першы зборнік паэзіі «Человек из дубравы» ў перакладзе на рускую мову, у Мінску — вершаваная казка «Мароз-партызан». Аўтар кніжак паэзіі «На бацькоўскіх сцежках» (1946), «Свята» (1947), «Чалавек-сонца» (1947), «Паэмы» (1948), «Светач» (1950), «Дарогай шчасця» (1952), «Жывая рака» (1955), «Хлеб і нахлебнікі» (1957), «За салаўінымі гаямі» (1959), «Вясёлка над полем» (1961), «Залатыя ключы» (1963), «Высокі поўдзень» (1964), «Рэха навальніц» (1965), «Партрэт бацькаўшчыны» (1967), «Вінтоўка і плуг» (1968), «Любоў мая» (1971), «Гарынь» (1972), «А ў бары, бары» (1974), «З Дуброўкі краіна відна» (1974), «Сонцам заручоныя» (1975), «Сонечны гадзіннік» (1978), «Сосны ў жыце» (1980), «Мой шчодры бор» (1985). Выдаў зборнік вершаваных фельетонаў «Маштабны Міканор» (1963). Напісаў для дзяцей кніжкі паэзіі «Ідзі, мой сын» (1953), «Тарасікава дарожка» (1962), «Дабрадзейны асілак» (1973), «Партызанскі рыбачок», (1976), аповесць «Малюнкі маленства» (1977).

У творчасці А. Бялевіча ўваскрасенне подзвігу народа ў Вялікую Айчынную вайну, жыццё калгаснай вёскі. Яго паэзіі ўласцівыя традыцыйна-фальклорная вобразнасць, народна-песенны лад, выразнасць мастацка-выяўленчых сродкаў, даступнасць лексікі, адкрытасць выказвання[3].

Аўтар дакументальнай аповесці «Мінай Шмыроў» (1970), кніг нарысаў «Майстры сацыялістычнага земляробства» (1939), «Сонечным шляхам» (1950), «Добрыя людзі» (1957), «Людзі робяць вясну» (1959), «З добрай доляй заручоныя» (1960), «Хатынь: боль і гнеў» (1971), «Споведзь сэрца» (1978), кнігі літаратурных партрэтаў «Чарадзеі» (1970).

Пераклаў на беларускую мову паэму А. Твардоўскага «За даллю — даль» (1962), паасобныя творы А. Пракоф’ева(руск.) бел., М. Бажана, А. Малышкі(руск.) бел., І. Няходы(укр.) бел., М. Лермантава, А. Міцкевіча і інш[2].

Прэміі і ўзнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Імем паэта названа вуліца ў горадзе Узда[2].

Бібліяграфія

  • Выбраныя творы. Т. 1-2. Мн., 1969.
  • Сонечны гадзіннік. Мн., 1978.
  • Мой шчодры бор. Мн., 1985.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.limis.lt/personaliju-zodynas/-/personFastSearch/view/18927330
  2. 1 2 3 4 5 Белевич Антон Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 49. — 737 с.
  3. Я. Саламевіч (1996)

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994.
  • Бялевіч Антон Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 139. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be