wd wp Пошук:

Барыс Іванавіч Бур’ян

Барыс Іванавіч Бур’ян (7 студзеня 1924, г. Масква — кастрычнік 2009 г.) — беларускі крытык і празаік[1].

Біяграфія

Да вайны працаваў артыстам у тэатрах Разані і Кінешмы. Скончыў тэатральную студыю пры Разанскім тэатры ў 1941 годзе. Са жніўня 1941 г. служыў у Савецкай Арміі — у войсках сувязі, удзельнічаў у баях на 4-м Украінскім фронце. З 1946 г. — карэспандэнт БелТА, у 1947—1951 гг. — стыльрэдактар газеты «Сталинская молодежь». Потым быў рэдактарам на Беларускім тэлебачанні, на Мінскай кінастудыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў. У 1952—1953 і ў 1963—1985 гг. супрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва» (з 1967 года — загадчык аддзела тэатра, музыкі і кіно), у 1953—1962 гг. часопіса «Советская Отчизна» (пазней перайменаваны ў «Нёман»). Сябра СП СССР з 1950 г[2].

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1947 г. з тэатральных рэцэнзій. Піша на рускай і беларускай мовах. Выдаў тэатразнаўчы нарыс «На высоком взлете» (з І. Ліснеўскім, 1962), брашуру «Каму апладзіруе зала» (1972), зборнікі эсэ і артыкулаў «На театральных перекрестках» (з І. Ліснеўскім, 1967), «З сёмага рада партэра» (1978), «Судьба чужая — как своя» (1982), «І толькі надпіс…» (1987). Выступае і як літаратурны крытык[1][2].

Аўтар аповесцей «Первый снег» (1957), «У синей бухты» (1959), «Твоя повесть» (1959), «Вальс Грибоедова» (1960), «Радужный перезвон» (1964), «Грозовые отголоски» (выбранае, 1984)[2].

Напісаў п’есы «Зорка Венера» (з М. Алтуховым, 1961, пастаўлена ў 1967) і «Твой высокі поўдзень» (пастаўлена ў 1968). Стварыў шэраг сцэнарыяў для радыё, тэлебачання і дакументальнага кінематографа[2].

Перакладаў на рускую мову творы К. Чорнага, М. Лынькова, А. Васілевіч, І. Грамовіча, А. Якімовіча, А. Макаёнка, У. Шахаўца, Т. Хадкевіча, Я. Курто і інш[1][2].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і «Знак Пашаны», медалямі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Бурьян Борис Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 6 Бур’ян Барыс Іванавіч(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be