wd wp Пошук:

Вілем Завада

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Завада. Вілем Завада (22 мая 1905, вёска Грабава, паблізу Остравы30 лістапада 1982, Прага) — чэшскі паэт , перакладчык.

Біяграфія

У 30-я гг. быў рэдактарам літаратурных часопісаў «České slovo», «A-​​Zet» і інш. Першыя зборнікі вершаў «Паніхіда» (1927) і «Сірэна» (1932) працятыя свядомасцю няшчасця. Жыццё Остравы адлюстравана ў зборніку «Дарога пешшу» (1937). У зборніках «Прыгонная вежа» (1940), «Уваскрашэнне з мёртвых» (1945) пратэст супраць нацысцкай акупацыі і радасць вызвалення. Зборнікі «Горад святла» (1950), «Палявыя кветкі» (1955), «Адно жыццё» (1962) раскрываюць духоўнае абнаўленне чалавека. Лірычнаму герою зборніка «На парозе» (1970) ўласціва адчуванне паўнаты быцця насуперак старасці.

На беларускую мову яго вершы перакладалі Хведар Жычка[8], Язэп Семяжон[9].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Vilém Závada // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 9 студзеня 2020.
  4. 1 2 Studenti pražských univerzit 1882–1945
  5. 1 2 Encyklopedie dějin města Ostrava — 2018. Праверана 8 сакавіка 2021.
  6. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  7. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  8. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  9. Язэп Семяжон
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Чэхіі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Чэхіі Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be