wd wp Пошук:

Галіна Васілеўна Вігурская

Галіна Васілеўна Вігурская (28 чэрвеня 1909, в. Люлінцы, Барскі раён, Вінніцкая вобласць — 1 жніўня 1990, Кіеў[1]) — украінская пісьменніца-празаік і перакладчык[2].

Творчасць

Пераклала на ўкраінскую мову трылогію Я. Коласа «На ростанях», аповесці з пенталогіі І. Шамякіна «Трывожнае шчасце», раманы П. Броўкі «Калі зліваюцца рэкі», М. Гарэцкага «Віленскія камунары», У. Карпава «Вясновыя ліўні» і «Сотая маладосць», аповесці В. Быкава «Альпійская балада», С. Аляксандравіча «Ад роднай зямлі», З. Бандарынай «Ой, рана на Івана…», п’есы Я. Коласа «Вайна вайне», К. Крапівы «Хто смяецца апошнім», В. Вольскага «Несцерка», а таксама творы І. Мележа, Я. Брыля, Б. Сачанкі, Я. Маўра і іншых[2]. Перакладала таксама з балгарскай і польскай моваў[3].

Апублікавала шэраг артыкулаў пра культурныя сувязі Беларусі з Украінай[2].

Зноскі

  1. Вігурська Галина Василівна // Енциклопедія Сучасної України
  2. 1 2 3 Вигурская Галина Васильевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
  3. Вігурська Галина Василівна // Українська Літературна Енциклопедія. — К., 1988. — Т. 1: А-Г. — С. 302—317
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Пісьменнікі Украіны Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі Украіны Катэгорыя·Перакладчыкі з балгарскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на ўкраінскую мову Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be