wd wp Пошук:

Казімір Беін

Казі́мір Бе́ін (Kazimierz Bein) — польскі афтальмолаг, выдатны эсперантыст, прызнаны эсперанталагічнай літаратурнай традыцыяй лепшым эсперанта-стылістам даваеннага часу; шырока вядомы пад псеўданімам Kabe. Ягоныя пераклады на эсперанта адыгралі значную ролю ў развіцці і абагачэнні мовы, а яго нечаканы сыход з эсперанта-грамадства выклікаў да жыцця ўнікальны эсперанта-неалагізм kabei -“ зрабіць як Kabe, нечакана спыніць заняткі эсперанта”.

Біяграфія

Казімір Беін нарадзіўся ў 1872 годзе. У юнацтве ён прымаў удзел у грамадска-палітычных рухах, якія выступалі за незалежнасць Польшчы ад Расіі, з-за чаго правёў некалькі гадоў у ссылцы.

У 1899 ён скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсытэта. Працаваў афтальмолагам, з’яўляўся аўтарам шматлікіх навуковых артыкулаў па афтальмалогіі; з’яўляўся ініцыятарам стварэння Польскага таварыства афтальмолагаў, некаторы час з’яўляўся дырэктарам Варшаўскага афтальмалагічнага інстытута.

Напрацягу 10 гадоў (у першае дзесяцігоддзе ХХ стагоддзя) прымаў актыўны ўдзел у жыцці эсперанта-грамадства, якое нечакана пакінуў у 1911 годзе. Памёр у Лодзі 15 чэрвеня 1959 года.

Эсперанта-дзейнасць

З эсперанта ён упершыню пазнаёміўся ўжо ў 1887 годзе, але сур’ёзна пачаў займацца гэтай мовай толькі праз 16 гадоў. слава прыйшла да яго пасля выдання пераклада рамана Вацлава Серашэўскага “Дно нястачы” (Dno nędzy) (1904). З гэтага года яго пераклады з польскай, рускай і нямецкай моў з’яўляюцца ў друку пастаянна. Ужо ў 1906 годзе ён стаў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі эсперанта. Арыгінальнай творчасцю на эспеаранта Беін практычна не займаўся.

Дзякуючы свайму здзіўляльна простаму і зразумеламу стылю ён атрымаў славу “першага эсперанта-стыліста”. Да дасягненняў Беіна можна аднесці тое, што ў сваіх перакладах ён пазбягаў выкарыстання складаных дзеяслоўных форм (якім злоўжывалі першыя перакладчыкі і аўтары на эсперанта) але, тым не менш, удала перадаваў рысы арыгінала. Ён таксама зрабіў значныя ўносіны ў стабілізацыю лексічнага склада эсперанта выданнем першага тлумачальнага эсперанта-слоўніка (Votaro de Esperanto), у якім розныя словы тлумачыліся выключна на эсперанта і прыводзіліся прыклады іх выкарыстання. Нягледзячы на тое, што зараз гэты слоўнік з’яўляецца ў значнай ступені састарэлым, у той час яго значэнне было вельмі вялікім; ён захоўвае сваё значэнне і ў нашыя дні ў якасці крыніцы для вывучэння развіцця эсперанта.

У 1931 годзе Казімір Беін, знаходзячыся ў зеніце славы, нечакана пакінуў эсперанта-рух без які-небудзь аб’ясненняў. У інтэрв’ю, апублікаваным ў 1931 годзе ў часопісе “Literatura foiro”, Беін называе сярод сваіх матываў расчараванне ў носьбітах эсперанта (якія, паводле Беіна, ў асноўнай сваёй масе не валодаюць эсперанта ў дастатковым памеры), і таксама той факт, што “эсперанта не развіваецца”. Нечаканы ўчынак “першага эсперанта-стыліста” прывёў да з’яўлення вядомага і аднаго з найбольш спецыфічных эсперантскіх неалагізмаў kabei (выкарыстоўваецца таксама ненарматыўная форма kabeiĝi - кабеіраваць, з’яўляючыся актыўным эсперантыстам, нечакана пакінуць эсперанта-рух). Гэтае слова і сам факт сыхода Беіна з эсперанта-руха нярэдка адлюстроўваюцца ў рознага кшталту шутках і каламбурах на эсперанта, напрыклад: Ne sufiĉas kabei por iĝi Kabe (Недастаткова кабэіраваць, каб стаць Кабе).

Асноўныя творы

У ніжэйпрыведзеным спіске азначаны толькі год першага выдання; практычна ўсе згаданыя творы шмат разоў перавыдаваліся.

  • Fundo de l’ mizero” (1904, “Дно нястачы”, пераклад рамана Вацлава Серашэўскага)
  • La interrompita kanto” (1905, пераклад твора “Перарваная песня” Элізы Ажэшка)
  • Elektitaj fabeloj de fratoj Grimm” (1906, пераклад выбраных казак Братоў Грым)
  • Pola antologio” (1906, “Польская анталогія”, збор перакладаў з польскай мовы, Беін выступіў як рэдактар анталогіі і як перакладчык асобных твораў)
  • La Faraono” (1907, пераклад рамана “Фараон” Баляслава Пруса)
  • Versaĵoj en prozo (1907, пераклад Вершаў у прозе І. Тургенева
  • Patroj kaj filoj” (1907, пераклад рамана “Бацькі і дзеці” І. Тургенева)
  • Unua legolibro” (“Першая кніга для чытання”, 1907, збор невялікіх апавяданняў, забаўляльных гісторый і дыдактычных матэрыялаў аб эсперанта; у кнігу увайшлі невялікіяарыгінальныя творы К. Беіна)
  • “Internacia Krestomatio” (“Міжнародная хрэстаматыя, 1907, пераклады невялікіх апавяданняў і ўрыўкаў з буйных творай розных аўтараў)
  • Vortaro de Esperanto” (“Слоўнік эсперанта”, 1910, першы тлумачальны эсперантскі слоўнік, адыграў значную ролю ў стадылізацыі і наступным развіцці эсперанта; з’явіўся непасрэдным папярэднікам наступных нарматыхных слоўнікаў PV i PIV)

Знешнія спасылкі

Аб К. Беіне на рускай мове

Пераклады, прамовы, інтэрв’ю К. Беіна

Аб К. Беіне на эсперанта

  1. Gorecka H., Korĵenkov A. Nia diligenta kolegaro: Biografioj de 200 eminentaj esperantistoj — Litova Esperanto-Asocio, Sezonoj, 2018. — 500 экз.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на эсперанта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be