wd wp Пошук:

Канстанцін Георгіевіч Паустоўскі

Канстанцін Георгіевіч Паустоўскі (руск.: Константи́н Гео́ргиевич Паусто́вский; 31 мая 1892, Масква — 14 ліпеня 1968, Масква) — рускі пісьменнік.

Біяграфія

Вучыўся ў Імператарскім універсітэце Святога Уладзіміра ў Кіеве (1911—1913) і Маскоўскім (1914) універсітэтах. Пасля 1917 года супрацоўнічаў у газетах, «Окнах РОСТА», ТАСС. Падарожнічаў па краіне, быў на Беларусі. Друкаваўся з 1912 года. Першы раман «Рамантыкі» (1916—1923, апублікаваны ў 1935). У ранніх творах (зборнікі апавяданняў і нарысаў «Марскія эскізы», 1925; «Сустрэчныя караблі», 1928; раман «Зіхатлівыя воблакі», 1929) востры дынамічны сюжэт, героі — летуценнікі, якія прагнуць рамантычных прыгод. Аповесці «Кара-Бугаз» (1932), «Калхіда» (1934) пра этычныя праблемы пераўтварэння навакольнага асяроддзя. Карціны расійскай прыроды ў аповесці «Мяшчорская старана» (1939), апавяданнях (зборнік «Летнія дні», 1937). У аўтабіяграфічнай эпапеі «Аповесць пра жыццё» (частка 1-6, 1945—1963) шмат раздзелаў прысвечана Беларусі («Карчма на Брагінцы», «Мястэчка Кобрын», «У балотных лясах», «Гнілая зіма» і інш.). аўтар нататак пра пісьменніцкую працу «Залатая ружа» (1955), гістарычных аповесцей «Лёс Шарля Лансевіля» (1933), «Паўночная аповесць» (1938), біяграфічных аповесцей пра людзей мастацтва «Ісак Левітан» (1937), «Тарас Шаўчэнка» (1939), п’ес «Паручнік Лермантаў» (1941), «Наш сучаснік (Пушкін)» (1949), кніг гісторыка-біяграфічных нарысаў «Блізкія і далёкія» (1967), успамінаў, казак, кінасцэнарыяў.

Прозе Паустоўскага ўласцівы лірызм, эмацыянальнасць, рамантычнае ўспрыняцце жыцця, паэтычнасць мовы. П’еса «Пярсцёнак» пастаўлена Брэсцкім тэатрам драмы ў 1976 годзе. Асобныя творы на беларускую мову пераклалі Янка Брыль, Алесь Кучар, Алесь Марціновіч, Леў Салавей і іншыя.

Зноскі

  1. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0
  2. 1 2 (unspecified title) Праверана 2 верасня 2019.
  3. 1 2 Паустовский Константин Георгиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Паустовский и Таруса: любовь взаимная — 2013. Праверана 2 верасня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі-натуралісты
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be