wd wp Пошук:

Канстанцін Лявонавіч Губарэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Губарэвіч. Кастусь (Канстанцін Лявонавіч) Губарэвіч (5 студзеня 1907, в. Радучы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 3 ліпеня 1987) — беларускі драматург . Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1966)[1].

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Магілёўскі педтэхнікум (1927), Дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве (1932)[1]. Настаўнічаў, працаваў у газеце «Палеская праўда», на кінафабрыцы Белдзяржкіно і Беларускім радыё, з 1949 — у газеце «Літаратура і мастацтва», на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1966—1974 гадах у Міністэрстве культуры Беларусі[1].

Творчасць

У 1926 годзе дэбютаваў вершамі і апавяданнямі[1]. Першая кніга — зборнік апавяданняў «Гайда туды і жывыя шрубы» (1930). Разам з І. Дорскім напісаў драму «Цэнтральны ход» (паст. 1948) і лірычную камедыю «Алазанская даліна» (паст. 1949). Аўтар гісторыка-рэвалюцыйных і ваенна-патрыятычных п’ес «Цытадэль славы» (паст. 1949, пад назвай «Брэсцкая крэпасць» 1953), «Простая дзяўчына» (паст. 1953), «На крутым павароце» (паст. 1956), «Галоўная стаўка» (паст. 1957), «Далёкая песня» (паст. 1962), «А куды ж нам падзецца» (паст. 1963), «Салодкі месяц» (паст. 1970), «Брэсцкі мір» (паст. 1969), «Партызанская зона» (паст. 1976), «Даруй мне» (паст. 1980) і інш., у якіх выяўляецца вастрыня і драматызм канфліктаў, дынамічнасць сюжэтаў, дакументальнасць грамадска значных фактаў. Выступаў як кінадраматург: сцэнарыі фільмаў «Баям насустрач» (1932, з Я. Гезіным і К. Мінецам), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1958, з Я. Рысам), «Анюціна дарога» (1968), «Паланэз Агінскага» (1971), «Неадкрытыя астравы» (1973).

Прэміі і ўзнагароды

Бібліяграфія

  • П’есы. — Мн., 1969;
  • Анютина дорога: Киноповести. — Мн., 1980;
  • Драмы і камедыі. — Мн., 1981.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

  • Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Кн. 2. — Мн., 1972. — С. 86—118.
  • Усікаў Я. Грамадзянскае сумленне мастака. — Мн., 1976. — С. 186—192;
  • Гаробчанка Т. Час вымяраецца здабыткамі // Полымя. — 1976. № 12;
  • Саламевіч І. У. Губарэвіч Кастусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 516. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
  • Губарэвіч Кастусь (Канстанцін Лявонцевіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 254. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Драматургі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be