wd wp Пошук:

Марсель Пруст

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пруст. Валентэн Луі Жорж Эжэн Марсель Пруст (фр.: Valentin Louis Georges Eugene Marcel Proust; 10 ліпеня 1871 — 18 лістапада 1922) — французскі пісьменнік, навеліст і крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў літаратуры. Атрымаў сусветную вядомасць як аўтар сямітамовай эпапеі «У пошуках страчанага часу» (фр.: A la recherche du temps perdu), аднаго з самых значных твораў сусветнай літаратуры XX стагоддзя.

Біяграфія

Марсель Пруст нарадзіўся ў раёне Ацёй (фр.: Auteuil, прыгарад Парыжа; цяпер XVI акруга) 10 ліпеня 1871 года ў доме стрыечнага дзядзькі Луі Вейля, праз два месяца пасля сканчэння франка-прускай вайны. Яго бацька, Адрыян Пруст — выбітны доктар-эпідэміёлаг і патолаг, прафесар медычнага факультэта, займаўся пошукамі сродкаў прадухілення распаўсюджвання халеры ў Еўропе і Азіі; быў дарадцам французскага ўрада па змаганні з эпідэміяй; аўтарам шматлікіх артыкулаў і кніг па медыцыне і гігіене. Маці, Жанна Вейль — дачка яўрэйскага біржавога маклера.

Увесну 1880 года, ва ўзросце 9 гадоў з Прустам здарыўся першы прыступ астмы[5], з якой змагаўся на працягу ўсяго жыцця.

Жан Беро, «Выхад з Ліцэя Кандарсэ».

У 1882 годзе Пруст паступіў у ліцэй Кандарсэ. Часта адсутнічаў. Выпускныя экзамены на званне бакалаўра ён здаў у ліпені 1889 года, і быў асабліва адзначаны за складанне па французскай. У ліцэі Пруст пазнаёміўся з Жакам Бізэ, сынам кампазітара, Люсьенам Дадэ(англ.) бел., сынам раманіста, з будучым мастаком-мадэрністам Марысам Дэні і з будучым паэтам Фернанам Грэгам(фр.) бел. (18731960).

Неўзабаве Пруст стаў наведваць модныя літаратурныя і мастацкія салоны. Вучыўся на юрыдычным факультэце Сарбоны, але курса не скончыў. Вёў аддзел салоннай хронікі ў газеце «Фігаро». З парыжскіх салонаў асаблівую ролю ў жыцці Пруста згулялі тры: салон спадарыні Штраус (Жэнеўева Галеві (18491926)), удавы Бізэ; салон спадарыні дэ Каявэ, умілаванай Анатоля Франса; салон Мадам Ламер (18451928)[5].

З лістапада 1889 Пруст цягам года праходзіў вайсковую службу ў Арлеане. У чэрвені 1895 года ён паступіў на працу ў бібліятэку Мазарыні, але тут жа ўзяў водпуск «за свой рахунак», які бесперапынна падаўжаў да 1900 года. Напачатку 1892 года Пруст з сябрамі заснаваў часопіс «Баль»[5].

У 1894 годзе ён апублікаваў кнігу вершаў у прозе ў дэкадэнцкім стылі. Кніга засталася амаль незаўважанай, а Пруст знайшоў рэпутацыю свецкага чалавека і дылетанта. У 1895 годзе Пруст пачаў пісаць вялікі раман, многія сюжэтныя лініі якога былі паўтораны ў «Пошуках». Гэта быў «Жан Санем», праца над якім перапынілася ў 1899 годзе і была канчаткова пакінута.

У 1896 годзе Пруст выдаў складанку навэл «Усцехі і дні» (з прадмовай Анатоля Франса і ілюстрацыямі спадарыні Ламер). Паэт і раманіст Жан Ларэн сустрэў кнігу разгромнай рэцэнзіяй, сталай прычынай дуэлі паміж пісьменнікам і крытыкам. Дуэль адбылася ў лютым 1897 года ў паўднёва-заходнім прыгарадзе Парыжа Мёдоне. Секундантам з боку Пруста быў яго сябар, мастак-імпрэсіяніст Жан Беро[5].

Бюст Марселю Прусту ў Кельцы, Польшча.

Актыўны ўдзел у палітычным жыцці Пруст прыняў толькі аднойчы, у перыяд «справы Дрэйфуса». Ён падпісаў заклік дзеячаў культуры пра перагляд прысуду, угаварыў Анатоля Франса таксама падпісаць гэты тэкст. У лютым Пруст быў на працэсе Эміля Заля[5].

Фатаграфія, якая шакавала маці Пруста: Марсель Пруст (сядзіць), Роберт дэ Флёр (злева) і Люсьен Дадэ(англ.) бел. (справа), каля 1894 года.

Пруст быў англафілам[6], што знайшло адлюстраванне ў яго творах. Перакладаў літаратурныя творы з англійскай на французскую[7]. У 19041906 гадах Пруст выпусціў пераклады кніг англійскага мастацкага крытыка Джона Роскіна «Біблія Ам’ена» і «Сезам і лілеі».

Пруст быў гомасексуалам, і як мяркуюць, меў працяглую сувязь з піяністам і кампазітарам Рэйнальда Анам.

У 1903 годзе памёр бацька, а ў верасні 1905 — маці, якая горача яго любіла. Пруст атрымаў багатую спадчыну, але цяжкая форма астмы вымусіла яго весці з 1906 года пустэльніцкі лад жыцця. У самым канцы 1906 года Пруст перасяліўся з вуліцы Курсель (дзе сям’я жыла з 1900 года) на Бульвар Асман, у кватэру толькі што памерлага дзядзькі Жоржа. У гады Першай сусветнай вайны субсідыяваў утрыманне публічнага дома для гомасексуалаў.

Каля 1907 года ён пачаў працу над асноўным сваім творам — «У пошуках страчанага часу». Да канца 1911 года першая версія «Пошукаў» была завершана. У ёй было тры часткі («Згублены час», «Пад шатамі дзяўчын у колеру» і «Здабыты час»), кніга павінна была змясціцца ў двух аб’ёмістых тамах. У 1912 годзе яна звалася «Перабоямі пачуцця». Пруст не мог знайсці выдаўца, які пагадзіўся б апублікаваць яе. Пад канец года адмовы даслалі выдавецтвы «Фаскель» і «Нувель Рэвю Франсэз» («Галімар»), а ў пачатку наступнага прыйшла адмова ад «Алендорфа». Выдаўцом стаў Бернар Грасу. Ён выпусціў кнігу (за кошт аўтара), але запатрабаваў скараціць рукапіс[5].

Раман «У кірунку да Свана» выйшаў у лістападзе 1913 года і быў сустрэты халаднавата і чытачамі, і крытыкай. Распачатая вайна, сыход Грасу на фронт і зачыненне выдавецтва (хоць ужо набіраўся другі том), вымусілі Пруста працягнуць працу. Тры часткі ператварыліся ў пяць — «У кірунку да Свана», «Пад шатамі дзяўчын у колеру», «У Германтаў», «Садом і Гамора» (якая распалася на ўласна «Садом і Гамору», у дзвюх частках, «Палонную» і «Бяглячку») і «Здабыты час». У 19191927 гадах выдавецтва «Галімар» выпусціла ўсе астатнія тамы

Хоць Пруст лічыў, што ў 1918 годзе ён завяршыў кнігу, ён працягваў узмоцнена працаваць і кіраваць яе да апошняга дня свайго жыцця.

За раман «Пад шатамі дзяўчын у колеру» 10 снежня 1919 года Прусту была прысуджана Ганкураўская прэмія.

Увосень 1922 года, вяртаючыся з гасцей, пісьменнік застудзіўся і захварэў бранхітам. У лістападзе бранхіт перайшоў у запаленне лёгкіх.

Марсэль Пруст сканаў у Парыжы 18 лістапада 1922 года. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз.

Творчасць

Ранняя творчасць

Бульвар Асман, 102. Парыж. Тут Пруст жыў з 1907 па 1919 год.

Пруст рана пачаў пісаць і публікавацца. Яшчэ ў школе ён публікаваўся ў літаратурных часопісах «La Revue verte» і «La Revue lilas». З 1890 па 1891 Пруст вёў калонку салоннай хронікі ў часопісе «Le Mensuel»[8]. З 1892 друкаваўся ў «Le Banquet» (Баль), які ён стварыў разам з сябрамі, а таксама ў прэстыжным часопісе «La Revue Blanche».

У 1896 выйшла складанка аповедаў і вершаў «Усцехі і дні», створаны на грунце гэтых ранніх публікацый. Прадмову да кнігі напісаў Анатоль Франс, малюнкі зрабіла Мадлэн Ламер, у салоне якой Пруст быў частым госцем. Кніга была так раскошна аформлена, што абыйшлася ўдвойчы даражэй, чым іншыя падобныя кнігі.

У тым жа годзе Пруст пачаў працаваць над раманам, які быў выдадзены толькі ў 1952 годзе пад назвай «Жан Санем». Многія з тэм, закранутых у гэтым няскончаным рамане, Пруст пазней развіў у сваім цыкле «У пошуках згубленага часу», улучаючы тэму таямнічасці часу і патрэбы разважанняў. Партрэт бацькоў у «Жане Сантэі» даволі цвёрды, рэзка кантрастуе з тым абажаннем, з якім ён апісаў бацькоў у сваім галоўным творы. З-за таго, што «Усцехі і дні» атрымалі дрэнны прыём, а таксама з-за цяжкасцей з пабудовай сюжэта, Пруст у 1897 годзе паступова закідвае працу над раманам, а ў 1899-м цалкам спыняе над ім працаваць.

З 1895 года Пруст правёў некалькі гадоў за чытаннем Томаса Карлейля, Ральфа Эмерсана і Джона Роскіна. Дзякуючы гэтаму чытанню Пруст пачаў навострываць уласныя тэорыі мастацтва і ролі мастака ў грамадстве. Пруст прыняў прынцып «пэўнасці прыродзе» Роскіна. Працы Роскіна былі так важныя для Пруста, што ён сцвярджаў, што ведае напамяць некаторыя з іх, улучаючы «Сем светачаў архітэктуры», «Біблія Ам’ена» і «Praeterita»[9].

Спадарыня дэ Каявэ, прататып Спадарыні Вердзюрен.

Пруст збіраўся перавесці два працы Роскіна на французскую, але яго веды англійскай былі недасканалым. Таму ён зрабіў гэты пераклад калектыўным, накіды былі зроблены яго маці, правераны Прустам, потым Мары Нордлінгер, англійскай кузінай яго сябра Рэйнальда Ана, і потым ізноў Прустам. На незадаволенасць рэдактара такім метадам Пруст адказаў: «Я не сцвярджаю, што ведаю англійскую, я сцвярджаю, што ведаю Роскіна»[10][11]. «Біблія Ам’ена» з шырокім уступам Пруста была выдадзена на французскай у 1904 годзе. Анры Бергсан назваў уступ Пруста «важным унёскам у псіхалогію Роскіна» а таксама пахваліў якасць перакладу[12]. Да таго часу Пруст ужо перакладаў «Сезам і лілеі», які ён скончыў у ліпені 1905 года, перад самай смерцю маці, і апублікаваў у 1906. Крытыкі і гісторыкі літаратуры лічаць, што апроч Роскіна на Пруста паўплывала творчасць Сен-Сімона, Мантэня, Стэндаля, Флабера, Джорджа Эліята, Дастаеўскага і Талстога.

Рабер дэ Монтеск'ю, прататып Барона дэ Шарлю.

1908 год быў важным для фармавання Пруста як пісьменніка. У першай палове года ён апублікаваў у розных часопісах пародыі на іншых пісьменнікаў. Гэтыя практыкаванні ў перайманні дазволілі Прусту вывастрыць свой уласны стыль. Таксама вясной і летам гэтага года Пруст працуе над некалькімі ўрыўкамі, якія ён пазней з’яднаў у складанку «Супраць Сент-Бёва». Пруст апісаў сваю працу ў лісце да сябра: «У мяне ў працы: даследаванне пра дваранства, Парыжскі раман, эсэ пра Сент-Бёва і Флабера, эсэ пра жанчын, эсэ пра гомасексуальнасць (якое будзе няпроста апублікаваць), даследаванне пра вітражы, пра надмагіллі, даследаванне пра раман»[13].

З гэтых разрозненых фрагментаў Пруст пачаў ствараць раман. Грубыя накіды засяродзіліся на галоўным герою, які, пакутуючы бессанню, успамінае дзяцінства, і то, як ён чакаў прыходу маці па раніцах. Раман павінен быў сканчацца крытыкай Сент-Бёва і аспрэчаннем яго тэорыі пра тое, што біяграфія аўтара з’яўляецца самай важнай прыладай для разумення яго творчасці. Праблемы з пошукам выдаўца, а таксама змену задумы рамана вымусілі Пруста перамкнуцца на іншы праект, і ў 1910 годзе Пруст пачаў працу над сваёй галоўнай працай, «У пошуках страчанага часу».

У пошуках страчанага часу

Асноўны артыкул: У пошуках страчанага часу Пачаты ў 1909 годзе цыкл «У пошуках страчанага часу» складаецца з сямі раманаў, у якіх бярэ ўдзел каля 2 000 персанажаў. Грэм Грын назваў Пруста лепшым раманістам 20 стагоддзя, а Сомерсет Моэм назваў раман «лепшым мастацкім творам на сённяшні дзень». Пруст памёр, не паспеўшы адрэдагаваць апошнія тамы твора, тры з іх выйшлі пасмяротна і былі адрэдагаваны яго братам Робертам.

У СССР у 30-я гады выйшлі першыя чатыры тамы цыкла ў перакладзе Адрыяна Франкоўскага. У 90-я гады ў Расіі была апублікавана ўся эпапея — першыя шэсць тамоў у перакладзе Мікалая Любімава, (першы тым — «У кірунку да Свана» ў яго перакладзе выйшаў яшчэ ў 1973 г.), апошні тым — у перакладзе А. І. Кандрацьева, потым — у перакладзе А. Смірновай[14].

Асноўныя творы

Рэвеён: сядзіба Мадам Ламер, дзе Пруст правёў лета 1894 года і месяц у 1895 годзе, апісваная ў «Жан Санем» і ў Мадам Вердюрен ва «У пошуках страчанага часу»

Факты

Гранкі «У кірунку да Свана» з праўкай аўтара

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Valentin Louis Georges Eugène M Proustministère de la Culture.
  3. 1 2 3 Пруст Марсель // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Le Figaro, Figaro / A. BrézetParis: Société du Figaro, 1922. — P. 1. — 322497 экз. — ISSN 0182-5852; 2496-8994
  5. 1 2 3 4 5 6 Пруст М. В поисках утраченного времени. М.: Крус, 1992. Т.1: По направлению к Свану. — 379 с.
  6. Who’s afraid of Marcel Proust? — Telegraph
  7. https://books.google.com/books?id=CRbaAgAAQBAJ&pg=PA354&lpg=PA354&dq=anglophilie+de+proust&source=bl&ots=uUaeZK-R5S&sig=gH61R9u7mrBd4wFsFFrxILOkDMI&hl=en&sa=X&ved=0ahUKEwj2jL63ydfLAhWLHD4KHeZWA5UQ6AEIPjAG#v=onepage&q=anglophilie%20de%20proust&f=false
  8. Tadié, J-Y. (Euan Cameron, trans.) Marcel Proust: A life. New York: Penguin Putnam, 2000.
  9. Tadié; p. 350
  10. Tadié; p. 326
  11. Karlin, Daniel (2005) Proust’s English; p. 36
  12. Tadié; p. 433
  13. Tadié; p. 513
  14. Михайлов А. Д. Поэтика Пруста. — М.: Языки славянской культуры, 2012. — С. 75. — 504 с. — ISBN 978-5-9551-0610-6.
  15. Exceptional Prices Архівавана 13 кастрычніка 2004.
  16. Фредерик Бегбедер. Лучшие Книги XX века. — М.: Флюид, 2005. — С. 9-15. — ISBN 5-98358-063-9.

Літаратура

Кніги сучасных мастакоў аб Прусце

  • Serge Chamchinov, Marcel Proust. Incipit, Dives-sur-mer, 2008. Книга художника, в основу которой положен текстологический анализ первой фразы романа В поисках утраченного времени, шести рукописных вариантов. Оригинал, формат 270×345 мм, тушь, пастель.
  • Anne Arc, Marcel Proust, Dives-sur-mer, 2009. Format carré 305×305 mm, collection «Laboratoire du livre d’artiste», section «Temps», conception «minimalisme», 12 linogravures d’Anne Arc, titre imprimé sur couverture, Canson noir 160g/m2, 12 exemplaires lettrés.
  • Daniel Hees, Lindenblüten, Köln, 1984. Radierschnipsel. 43x57cm. Hahnemühle-Büttenkarton 300g/m², 80 exemplaren.
  • Marja Scholtens, A la recherche, Rotterdam, 2009. 18,5x19,5 cm. Japon-simili 80g/m². Bilingue (français/néerlandais) 75 exemplaires.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі Катэгорыя·Пісьменнікі-мадэрністы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be