wd wp Пошук:

Наталля Сцяпанаўна Бучынская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бучынская. Наталля Бучынская (24 лютага 1970, в. Ідолта, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларуская дзіцячая пісьменніца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. У 1993 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ (аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры)[1].

Творчасць

Дэбютавала ў 1986 годзе з казкай у газеце «Сцяг працы» (Мёрскі р-н). Яе казкі гучалі ў радыёперадачы «Рамантыкі», публікаваліся ў дзіцячых часопісах «Вясёлка», «Островок», «Городской газете», у зборніках серыі «Беларуская аўтарская казка» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»): «Чароўныя пацеркі», «Вежа міру», «Залаты талер», у зборніку «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» (выдавецтва «Літаратура і мастацтва»), у зборніках серыі «Школьная бібліятэка», у «Зборніку апавяданняў для пазакласнага чытання вучняў пачатковай школы» і «Пакліч у госці сонца»[1].

Бібліяграфія

  • «Чароўныя пацеркі» (2006 г.) — зборнік казак (укладальнік А. С. Масла).
  • «Прыгоды маленькай Машынкі» (2008 г.) — кніга з серыі «Казкі XXІ стагоддзя». У 2012 годзе з’явіўся яе аўтарскі пераклад на рускую мову[1].
  • «Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by» (2013 г., «Мастацкая літаратура»)[2]. У 2014 годзе кніга была намінавана на літаратурную прэмію Гедройца[1]. З гісторыямі пра авечку Адэлю Наталля Бучынская дэбютавала на ста­рон­ках ча­со­пі­са «Бя­роз­ка» і га­зе­ты «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва»[3].
  • Бучынская, Н. С. Адэля адкрывае ў сабе кулінарны талент // Вясёлка : часопіс. — май, 2015. — № 5 (698). — С. 72—73.
  • «Атракцыёны для вадзянікоў: былі і небыліцы пра жыццё надводнае і падводнае» (2015 г., «Мастацкая літаратура») — тры казачныя гісторыі, у кожнай дзеючыя асобы — жыхары вадаёма: вадзяні, якія ладзілі ў возеры Доўгім атракцыёны; бабрыная сямейка, якая шануе Чырвоную кнігу Беларусі; і Наяда марская, якая дзеля салаўіных песень перабралася жыць з мора ў беларускія вадаёмы[4].
  • «Прынцэса Алiвiя i „жабiны вочкi“» (2019 г., «Беларусь»)
  • Бучынская, Н. С. Гіпермаркет у падарунак // З Днём народзінаў, альбо свята, якое ёсць у кожнага / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2019.
  • «Рыцар Квых і „жабіны вочкі“» (2020 г., «Беларусь») — другая частка казкі пра прынцэсу Алiвiю. Дзяўчынка Зоська разам з Квыхам і Кваканцыяй выпраўляецца ва ўладанні Жудаса Першага. Трапіўшы ў палон, яна бліжэй знаёміцца за прынцам Казімірам і распрацоўвае са сваёй кампаніяй план яго выратавання.
  • «Ква-Фея, Кваканцыя і „жабіны вочкі“» (2021 г., «Беларусь») — трэяя частка казкі пра прынцэсу Алiвiю. Чарадзейная сіла незабудак, небяспека цмачынай прысутнасці, суровасць магічнага прысуду, знаходлівасць і адданасць Кваканцыі — усімі гэтымі загадкамі і таямніцамі кніга гатовая падзяліцца са сваімі чытачамі.

Літаратура

  • Вольга Казлова, Святлана Чарная Ах, фестиваль!(руск.)  // Качели : часопіс. — 2015. — № 6. — С. 8. — ISSN 1994-392X.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by (нявызн.). gedroyc.by. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 30 снежня 2014.
  2. Бучынская, Наталля Сцяпанаўна (нявызн.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2016. Праверана 30 снежня 2014.
  3. Весялуха М.. Авечка, якая хацела стаць зоркай (нявызн.). Звязда (14 жніўня 2015). Праверана 24 сакавіка 2015.
  4. Весялуха М.. Прафесія: вадзянік (нявызн.). Звязда (7 кастрычніка 2015). Праверана 8 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be