Нізамі Гянджэві
Нізамі Гянджэві (перс.: نظامی گنجوی — Nezâmi Ganjevi, курд.: Nîzamî Gencewî, نیزامی گهنجهوی, азерб.: Nizami Gəncəvi, каля 1141, Гянджа, сучасны Азербайджан — каля 1209) — класік персідскай паэзіі, адзін з найбуйнейшых паэтаў сярэднявечнага Усходу, найбуйнейшы паэт-рамантык у персідскай эпічнай літаратуры, які прыўнёс у персідскую эпічную паэзію гутарковую мову і рэалістычны стыль. Выкарыстоўваючы тэмы з традыцыйнай вуснай народнай творчасці і пісьмовых гістарычных хронік, Нізамі сваімі паэмамі аб’яднаў даісламскі і ісламскі Іран. Героіка-рамантычная паэзія Нізамі на працягу наступных стагоддзяў працягвала аказваць ўплыў на ўвесь персамоўны свет. Яго творчасць аказала ўплыў на такіх вялікіх паэтаў, як Хафіз, Джалаладдзін Румі і Саадзі. Яго пяць маснаві (вялікіх паэм) («хамсэ») раскрываюць і даследуюць разнастайныя тэмы з розных галін ведаў і набылі вялікую славу, на што паказвае вялікая колькасць захаваных спісаў яго твораў. Героі яго паэм — Хасроў і Шырын, Лейлі і Меджнун, Іскандэр — да гэтага часу застаюцца агульнавядомымі як ва ўсім ісламскім свеце, так і ў іншых краінах. 1991 год быў абвешчаны ЮНЕСКА годам Нізамі ў гонар 850-годдзя паэта.
Творы
- «Хамсэ» (пяць паэм):
- «Скарбніца таямніц»
- «Хасроў і Шырын»
- «Лейлі і Меджнун»
- «Сем прыгажунь»
- «Іскандэр-намэ»
- Лірычныя вершы (захаваліся часткова)
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Nizami // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 330. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.