Поль Мары Верлен
Поль Мары́ Верле́н (фр.: Paul Verlaine; 30 сакавіка 1844 — 8 студзеня 1896) — французскі паэт, заснавальнік літаратурнага імпрэсіянізму і сімвалізму.
Беларускія пераклады
Вядомы перакладчык паэзіі Поля Верлена на беларускую мову — Максім Багдановіч, які планаваў уключыць 22 вершы французскага дэкадэнта ў свой адзіны прыжыццёвы зборнік «Вянок». Таксама паэзію Верлена перакладалі беларускія паэты і літаратуразнаўцы Алег Лойка, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч; паасобныя вершы таксама пераклалі Сцяпан Ліхадзіеўскі, Леанід Дранько-Майсюк, Галіна Дубянецкая[7].
Кніжныя выданні
- У месяцавым ззянні: Выбранае / Уклад., пер. А. Лойкі; Уступ. арт. Б. Міцкевіча. — Мн.: Мастац.літ., 1974. — (Паэзія народаў свету).
- Лірыка, пер. М. Багдановіча, А. Лойкі, Л. Дранько-Майсюка. У кн.: Ф. Петрарка. Санеты; Дж. Г. Байран. Паломніцтва Чайльд-Гарольда: лірыка, паэмы; П. Верлен. У месяцавым ззянні: лірыка / Уклад. С. Панізьніка. — Мн.: Юнацтва, 1994. — (Школьная бібліятэка). — С. 159 — 263.
- Выбраная лірыка, пер. М. Багдановіча, Л. Баршчэўскага, Л. Дранько-Майсюка, А. Хадановіча. — Мн.: Зміцер Колас, 2022. — (Паэты планеты).
Зноскі
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Paul Verlaine
- ↑ Верлен Поль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Верлен Поль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Спасылкі
-
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Поль Мары Верлен
-
Поль Верлен — Мастацтва паэзіі ў перакладзе Галіны Дубянецкай