Таццяна Нядбай
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нядбай.
Таццяна Нядба́й (сапр. Таццяна Леанідаўна Нятба́ева, нар. 3 кастрычніка 1982, Полацк) — беларуская паэтэса, перакладчыца.
Біяграфія
Скончыла філалагічны факультэт БДУ, магістратуру ЕГУ (2006) і аспірантуру універсітэта UMCS у Любліне, дзе абараніла дысертацыю па гісторыі беларускай літаратуры. Жыла і працавала ў Варшаве, зараз жыве ў Мінску.
З’яўлялася старшынёй польска – беларускага Фонду Адкрытая культура[1].
З 5 лістапада 2017 года па 26 кастрычніка 2019 года ўзначальвала Беларускі ПЭН-цэнтр. Менавіта ў час кіраўніцтва Т. Нядбай з арганізацыі былі выключаны Глеб Лабадзенка, Павел Севярынец [2], услед за імі з Беларускага ПЭН-цэнтра выйшаў Андрэй Дынько[3].
Бібліяграфія
Зборнікі вершаў
- Сірэны спяваюць джаз (2014), 48 с.
Пераклады
- Томпсан, Э. М. Песняры імперыі: Руская літаратура і каланіялізм: пераклад з англійскай / пер. Нядбай (Нетбаева) Т. Л. — Мн .: Медысонт, 2009. — 381 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-6887-53-9.
- Анна Бужыньска, Міхал Павел Маркоўскі. Тэорыі літаратуры ХХ ст: пераклад з польскай / пер. Нядбай (Нетбаева) Т.Л.
Прэміі і ўзнагароды
- Лаўрэатка конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтра да 75-годдзя У. С. Караткевіча (2005)[4]
- Лаўрэатка Літаратурнай прэміяй «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў галіне паэзіі (2015)[5] за першую кнігу паэзіі «Сірэны спяваюць джаз».
Удзел у грамадскім жыцці
21 сакавіка 2006 арыштаваная[6] за ўдзел у намётавым гарадку, асуджаная на 5 сутак арышту па ч.1 арт.167-1[7][8].
Зноскі
- ↑ Fundacja Open Culture
- ↑ Кіраўніцтва ПЭН-Цэнтра патлумачыла, за што з арганізацыі выключылі яшчэ і Лабадзенку з Шапранам // nashaniva.by 24 кастрычніка 2019
- ↑ Я выйшаў з ПЭНа ў той жа вечар, калі даведаўся пра выключэнне Севярынца //nashaniva.by 24 кастрычніка 2019
- ↑ Дзеяслоў 2005 № 5 Архівавана 17 сакавіка 2020.
- ↑ Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» прыняло нечаканае рашэнне. Фотарэпартаж Наша Ніва
- ↑ Дзве сястры на адной плошчы Архівавана 7 мая 2006., Хартыя’97
- ↑ Спіс затрыманых пад час разгону намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы з 23 на 24 сакавіка 2006 Архівавана 8 студзеня 2008.
- ↑ Намётавы гарадок(недаступная спасылка), Наша Ніва
Спасылкі
- Таццяна Нядбай. Верш «Я серая мыш» Архівавана 25 кастрычніка 2019.