Уладзімір Сядура
Уладзімір Сядура (Псеўд.: Уладзімер Глыбінны; Вяч. Дняпроўскі, Макар Караткевіч; Кастусь Старажоўскі, В. Шабуневіч, Др. Банадысь Чарнецкі) (11 (24) снежня 1910, Мінск—14 сакавіка 1997, Трой, штат Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, культуролаг на эміграцыі. Кандыдат філалагічных навук (1941 г.)
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і Марыі (урод. Шабан) і Іллі Сядура. Па сканчэнні 7-годкі ў 1927 г. паступіў у Педагагічны тэхнікум імя У. Ігнатоўскага атрымаўшы сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1930—1932 гг. вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні БДУ. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», а з 1931 г. — БелАПП, узначальваў яе маладзёжнае крыло (разам з Б. Мікулічам і С. Ліхадзіеўскім). Выступаў у друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі. Востра крытыкаваў некаторых беларускіх пісьменнікаў за іхныя «нацдэмаўскія» і «трацкісцкія» адхіленні ад лініі Камуністычнай партыі (магчыма, па заданні НКУС). Многія з гэтых абвінавачаных пісьменнікаў пазней былі арыштаваныя і зніклі. У студзені 1933 арыштаваны і абвінавачаны ў т.зв. нацыянал-дэмакратызме і асуджаны на 3 гады лагераў. У 1935 г. датэрмінова вызвалены.
У 1939 скончыў Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна; выкладаў у школах Ленінграда і Архангельска. Потым жыў у Мінску. У 1941 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Максім Горкі як гісторык рускай літаратуры».
Падчас нямецкай акупацыі займаўся актыўнай журналісцкай дзейнасцю. Супрацоўнічаў у «Беларускай газэце». Спачатку падпісваў часопіс «Новы шлях» як «адказны рэдактар», а з № 4 (1942) і да канца яго існавання — да № 10 (46) за 1944 г. — як ягоны галоўны рэдактар.
Сядура, хоць і быў галоўным рэдактарам, свайго стала ня меў. Прыходзіў у рэдакцыю рэдка й псаваў усім кроў. Жорстка сьмяяўся з Салаўя, славесна зьдзекаваўся зь яго — такі быў чалавек |
, — успамінае Лёнгіна Брылеўская[2]. У 1942 г. браў удзел у Канферэнцыі па справе абгаварэння навуковай тэрміналогіі і правапісу ў праграмах і падручніках беларускіх школ[3]. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса.
На эміграцыі
У 1944 праз Эстонію з Рыгі эвакуяваўся у Германіі, пасля вайны знаходзіўся ў амерыканскай зоне акупацыі. З 1945 па 1951 працаваў выкладчыкам замежных моў (IRO, Інгальштат)[4]. 9 красавіка 1946 г. адзін з падпісантаў дэкларацыі аб стварэнні Беларускага літаратурнага згуртавання «Шыпшына»[5]. Прымаў удзел у I з’ездзе беларускіх вернікаў у Рэгенсбургу 5 мая 1946 г.[6] У Германіі У. Сядура пачаў менаваць сябе «доктарам філалогіі», хоць усе мінчукі адмаўлялі факт ягонай абароны. З 1951 г. у ЗША. Узначальваў кафедру сучасных моў і рускай літаратуры ў Школе гуманітарных навук Палітэхнічнага інстытута Рэнселера ў Троі. Цягам 1960—1980-х гг. у розныя гады быў прадстаўніком БККА у г. Трой (штат Нью-Ёрк).
У лютым 1962 г. У. Сядура запрапанаваў Я. Пятроўскаму стварыць сумесную «выдавецкую суполку ці таварыства». Аднак гэтая прапанова не была прынята.[7]. Пасля чаго У. Сядура заклаў Беларуска-амерыканскі навукова-літаратурны клуб, які быў вядомы сваімі кніжнымі выданнямі, чым дзейнасцю[8].
У 1970 г. У. Сядура выйшаў на пенсію і да сярэдзіны 1980-х гадоў займаўся пісьменніцкай працай і падрыхтоўваў рукапісы выданняў да друку. Але з сярэдзіны 1980-х гадоў хвароба пазбавіла У. Сядуру магчымасці займацца творчасцю і да самой смерці ён быў паралізаваны і знаходзіўся ў бальніцы[9].
У. Сядура трымаўся ў баку не толькі ад усіх палітычных цэнтраў беларускай эміграцыі, але і ад шырокай эміграцыі таксама, не ўваходзячы ў грамадскія арганізацыі, не належаў да беларускай царквы. Нездарма Уладзімір і яго жонка пахаваныя на могілках Расійскай праваслаўнай зарубежнай царквы ў Джорданвіле (штат Нью-Ёрк).
Творчасць
Аўтар даследаванняў па беларускай гісторыі, культуры, мастацтве, тэатры, кніг прозы. Шэраг прац прысвечаны даследаванню жыцця і творчасці М. Багдановіча, Я. Пушчы, рускага пісьменніка Ф. Дастаеўскага і інш.
Апісаў у напаўдакументальным-напаўмастацкім нарысе «На Сьвятой Зямлі» падарожжа ў Іерусалім, які А. Мак-Мілін невытлумачальным чынам ахарактарызаваў як «надзвычай суб’ектыўны расповед пра падарожжа Святой Еўфрасінні Полацкай у Палестыну ў XII стагоддзі»[10].
Працы
Кнігі
- 30 гадоў на службе роднай культуры: Да 50-годзьдзя з дня народжаньня й 30-годзьдзя літаратурна-навуковай дзейнасці У. Сядуры-Глыбіннага. — Дэтройт: Беларускае выдавецтва «Сьвет», 1961. - 13 с.
- Dostoevski in Russian Émigré criticism. — Belmont, Mass., Nordland, 1975. — 102 p.
- * Dostoevsky in Russian and World Theatre. — North Quincy, Mass., Christopher Publishing House, 1977. — 435 p.
- Dostoyevski in Russian literary criticism 1846—1956. — New York: Columbia Univ. Press, 1957. — 412 p.
- Dostoyevski in Russian literary criticism 1846—1956. — New York: Octagon Books, 1969. — 412 p.
- Dostoevski’s image in Russia today. — Belmont, Mass., Nordland, 1975. — 508 p.
- Les récents développements des études sur Dostoïevsky en Union Soviétique (1955—1960). — München, 1960. — 132 p.
- The Byelorussian Theater and Drama. — New York, 1955. — 517 p.
- Vierzig Jahre weissruthenischer Kultur unter den Sowjets. — München, 1959. — 145 s. — (Monographien; Serie I; № 55).
- Белорусская драматургия в диаспоре. — [Нью-Ёрк], 1973(?). — 31 с.[11]
- Вялікія дарогі: Пра мінулае / Уладзімер Глыбінны. — Grand Rapids, Mich.: БІНІМ і Мікола Прускі, 1997. — 145 с.
- Доля Беларускае культуры пад Саветамі. — Мюнхэн, 1958. — 162 с. — (Досьледы і матар’ялы. Сэрыя 2; Вып. 68).
- Достоевсковедение в СССР / В. Седуро; Институт по изучению истории и культуры СССР. — Мюнхен: Институт по изучению истории и культуры СССР, 1955. — 90 с. — (Исследования и материалы: Серия 2: (ротаторные материалы); № 25).
- На берагох пад сонцам: Апавяданьні і аповесьці = On the Shores beneath the Sun: Byelorussian stories. — Нью-Ёрк—Трой: выдавец Беларуска-Амэрыканскі літаратурна-навуковы цэнтр, 1964. — 191 с.
- На Сьвятой Зямлі. — Лёндан: выдавецтва «Боожым Шляхам», 1972. — 118 с.
- Пад лебядзіным знакам: Аповесьць пра Максіма Багдановіча. Troy, N.Y.: выдавец Беларуска-амерыканскі навукова-літаратурны клюб, 1983. — 95 с.
- Паэта з Божай ласкі: Успаміны і роздум пра Язэпа Пушчу (1902—1964). — Нью-Ёрк, 1979. — 131 с.
- Смаленшчына—адвечная зямля беларускага народу. Гістарычны нарыс. — Бэрлін, 1944. — 32 с. — (Народная бібліятэчка; № 2).
- Смаленшчына—адвечная зямля беларускага народу: Гістарычны нарыс. — Нью-Ёрк—Саўт-Рывэр: выданьне Беларускага Выдавецкага Таварыства, 1963. — 44 с. — (Бібліятэка Беларускай Думкі).
Артыкулы
- The Problem of F. M. Dostoyevski’s Orogin / Vladimir Seduro // Запісы. — 1978. — № 16. — С. 44—60.
- Беларускае выяўленчае мастацтва ў 19 і 20 стагодзьдзях (Заканчэньне працы «Вытокі беларускага мастаціва», папярэднія разьдзелы якое друкаваліся ў «Запісах» №№ 1, 1952; 2, 1953; 1, 1954) / Ул. Сядура // Конадні. — 1958. — № 5—6. — С. 146—152.
- Беларускі арнамэнт / Уладзімер Глыбінны // Беларуская народная культура. Нарысы. — Ватэнштэт, 1946. — 44 с. — С. 8—11.
- Вацлаў Ластоўскі як паэта нацыянальнае думкі // Беларуская газэта. — 1943. — № 81 (199). — 23 кастрычніка. — С.; № 82 (200). — 24 кастрычніка. — С.
- Верасень / У. Глыбінны // Конадні. — 1958. — № 5—6. — С. 93—108.
- Вытокі беларускага мастацтва (Разьдзел з кнігі «Беларускае мастацтва») / Ул. Сядура // Запісы БІНІМ. — 1952. — Vol. I. — № 2. — С. 77—87; 1953. — Vol. II. — № 2 (4). — С. 80—93; 1954. — Vol. III. — № 1 (5). — С. 25—40.
- Вялікія дарогі (раман) / Уладзімер Глыбінны // Беларускі сьвет. — 1986. — № 18 (47). — С. 66—76; Беларускі сьвет. — 1987. — № 19 (48). — С. 38—52; 1988. — № 20 (49). — С. 29—39; 1989. — № 21 (50). — С. 50—60; 1991. — № 22 (51). — С. 39—48;
- «Гараватка», кніга трэйцяя: «Беларусы, вс чакае зямля» // Беларус. — 1981. — № 292. — Жнівень-верасень. — С. 4—5.
- Да ведама беларускай грамадзкасьці (Ліст у рэдакцыю) // Бацькаўшчына. — 1965. — № 2 (629). — С. [Падтасоўкі ў газеце «Голас Радзімы» і фальшывыя псеўданімы ў кнізе Васіля Раманоўскага «Саўдзельнікі ў злачынствах».]
- Найноўшыя праявы змаганьня за самабытнасьць беларускай культуры / Ул. Глыбінны // Беларускі зборнік. — 1959. — Кн. 11. — С. 55—68.
- Пётра Мірановіч / Уладзімер Саўка // Запісы. — 1953. — Vol. II. — № 1 (3). — С. 44—51.
- Полацкае дзіва / Уладзімер Сядура // Беларускі сьвет. — 1986. — № 18 (47). — С. 36—42.
- Полацкае дзіва; Сьвітанак над лахваю; Тастамэнт / Уладзімер Сядура // Эквівалент: зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы / Укл. Л. Юрэвіч. — Мн.: Беларускі кнігакзбор, 2005. — 412 с. — С. 33—76. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 9). — ISBN 985-504-011-2.
- Рытмы сёньняшняга дня / Ул. Сядура // Крыніца. — 1929. — № 1 (4). — Лістапад. — С. 24. Перадрук у: Запісы. — 2004. — № 27. — С. 286.
- Сьвітанак над Лахваю / Уладзімер Глыбінны; Падрыхт. да друку Л. Юрэвіч і З. Саўка // Запісы. — 1999. — № 23. — С. 130—148.
- Тэстамэнт / Уладзімер Глыбінны; Публ. З. Саўкі // Запісы. — 2001. — № 25. — С. 175—188.
Зноскі
- ↑ https://viaf.org/viaf/109609885/ Праверана 7 снежня 2018.
- ↑ Брылеўская, Л. Сьцежкі жыцьця / Лёнгіна Брылеўская // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец; Камэн. А. Гардзіенкі. — 704 с., [28] с. іл. — С. 186. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 11). — ISBN 978-985-6530-47-3.
- ↑ Моваведная канферэнцыя 1942 году // Запісы. — 2005. — № 28. — С. 207.
- ↑ Уладзімер Сядура-Глыбінны // Архіўная кніга / Аўтар-уклад. Л. Юрэвіч. — Нью-Ёрк: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, 1997. — 445 с. — С. 257. — (Belarusian poets and writers series; Vol. 8).
- ↑ Максімюк, Я. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, 1945—1950. — Нью Ёрк—Беласток: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, 1994. — [4], VI, 196, [27] с. — С. 68. — ISBN 83-902162-0-5.
- ↑ Лапіцкі, М. У служэньні Богу й Беларусі / Укл., прадм., камэнт. Ю. Гарбінскага. — Нью-Ёрк—Варшава, 2005. — С. 589—590.
- ↑ Гарбінскі, Ю. Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: перыёдыка, графічныя друкі, 1945—2005 = Belarusian religious publishing in the West: periodicals and graphic prints, 1945—2005 / Юры Гарбінскі; Беларускі інстытут навукі й мастацтва; Катэдра беларускай філялёгіі, Факультэт прыкладной лінгвістыкі і ўсходнеславянскіх філялёгіяў, Варшаўскі ўніверсітэт; Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук. — Варшава—Нью-Йорк: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, 2009. — 884, [4] с. — С. 153. — (The history of Belarusian diaspora; № 7). — ISBN 978-83-920472-7-8. Са спасылкай на: Копія ліста пастара Я. Пятроўскага да Ў. Сядуры ад 20 лютага 1962 г. // Архіў пастара Я. Пятроўскага. Архіў Фундацыі ім. П. Крэчэўскага, Нью-Ёрк, ЗША
- ↑ Кіпель, В. Беларусы ў ЗША / Вітаўт Кіпель; Беларускі інстытут навукі й мастацтва (Нью-Ёрк), Нацыянальны навукова-асьветны цэнтар імя Францішка Скарыны (Менск). — Мн.: Беларусь, 1993. — 352 с., [16] л. іл. — С. 191. — ISBN 5-338-00884-X.Са спасылкай на: Гутарку аўтара з У. Сядурай, 1972 г.
- ↑ «Ён быў выдатным знаўцам Дастаеўскага»: Тэлефонны званок ад Ірыны Сядура // Пранчак, Л. Беларуская Амерыка. — Мн.: Полымя, 1994. — 415 с. — С. 231—232. — ISBN 5-345-00628-8.
- ↑ Макмілін, А. Беларуская літаратура дыяспары: Пер. з англ. / Арнольд Макмілін. — Мн.: Тэхнапрынт, 2004. — 439 c. — С. 175. — ISBN 985-464-568-1.
- ↑ Машынапісная копія. Бібліяграфія
Літаратура
- Гесь, А., Кушніраў, У. Сядура Уладзімір Ільіч / Аляксандра Гесь, Уладзімір Кушніраў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузелі—Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с. — С. 462. — ISBN 985-11-0214-8.
- Жыцьцяпіс беларускага публіцыстычнага У. Глыбіннага / Публ. А. Гесь // Спадчына. — 1997. — № 3. — С.
- Маракоў, Л. Уладзімір Сядура: шляхі беларускага паломніка // Полымя. — 2000. — № 2. — С.
- Юрэвіч, Л. Вітаўт Тумаш як біёграф сучаснікаў / Лявон Юрэвіч // Юрэвіч, Л. Жанры / Лявон Юрэвіч. — Мн.: Кнігазбор, 2013. — 528 с. — С. 236. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 21). — ISBN 978-985-7057-28-3.