wd wp Пошук:

Уолтэр Мэй

Уо́лтэр Мэй (Walter May; 1912, Брайтан[1], Англія[2] — 2006, Масква, Расія[3]) — англійскі паэт, перакладчык на англійскую мову паэзіі і эпасу народаў СССР.

Біяграфія

На працягу свайго жыцця змяніў шмат прафесіяў. На судабудаўнічым заводзе ў Шатландыі працаваў дызайнерам матораў мінаносцаў. Быў настаўнікам у школе. Добра майстраваў. Быў сябрам Камуністычнай партыі Вялікабрытаніі[3]. У канцы 1960-х гадоў пераехаў жыць у Савецкі Саюз, дзе пазнаёміўся са сваёй другой жонкай — паэтэсай Людмілай Серастанавай[4]. У Маскве працаваў рэдактарам-стылістам штотыднёвіка «Moscow News»[1].

Літаратурная творчасць

Вершы пачаў друкаваць у 1950-я гады. Упершыню наведаў Беларусь у 1967 годзе.[5] Першыя пераклады з беларускай мовы апублікаваў у 1968 годзе. Тады ж распачаў працу над перакладам на англійскую мову анталогіі сучаснай беларускай паэзіі «Цудоўны край Беларусі», у якую ўвайшлі творы 59 беларускіх паэтаў[1].

Уолтэр Мэй і Янка Купала

Неаднакротна быў у Мінску і Вязынцы[5].

«Над ціхай Вязынкай-ракой,
нібы дыханне края чуўшы зблізку,
я скалыхнуў удзячнаю рукой
далёкі пілігрым яго калыску».

Уолтэр Мэй
(з вершаванага запісу
ў кнізе наведвальнікаў
музея Купалы ў Вязынцы
ў перакладзе Я. Семяжона)[6]

Пераклаў 90 вершаў Янкі Купалы, сярод якіх «Мужык», «А хто там ідзе?», «Я не для вас…», «Адцвітанне», «За ўсё…», «Беларускім партызанам», «Я мужык-беларус», «Явар і каліна», «Мая навука», «Хлопчык і лётчык».[5]

Прафесійныя адзнакі і ўзнагароды

Выбраная бібліяграфія

  • Цудоўны край Беларусі. Анталогія сучаснай беларускай паэзіі (1976, пераклад на англійскую)
  • Я. Купала. Вершы (1982, пераклад на англійскую)
  • Я. Купала. Песня сонцу (1982, пераклад на англійскую)
  • Я. Колас. На прасторах жыцця (1982, пераклад на англійскую)
  • Позняе жніво (1982, пераклад з англійскай на беларускую Р. Барадуліна, А. Вярцінскага, Н. Гілевіча, Г. Тумаса і інш.)[1]
  • Бесконечная нить (лирика) (1996)[7]
  • Кто были древние бритты? (2001, гістарычныя, геаграфічныя, этнаграфічныя і літаратурныя даследванні)[8]
  • Л. Серостанова. Лирическая исповедь (2002, пераклад на англійскую)
  • Нартский эпос (2011, пераклад з асецінскай мовы)
  • Меридиан Любви (2013, паэтычная білінгва на расійскай і англійскай мовах, разам з Л. Серастанавай)[9]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Мэй Уолтэр». — С. 712.
  2. Паводле іншых звестак (А. Андэр) — у Шатландыі.
  3. 1 2 3 А. Андэр Расійскі англічанін(нявызн.). Праверана 8 снежня 2013.(недаступная спасылка)
  4. Ларыса Кузьмінская Связующее слово(нявызн.). Праверана 8 снежня 2013.
  5. 1 2 3 Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Мэй Уолтэр». — С. 412.
  6. Яўген Салаўёў Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Народная Воля. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2016. Праверана 26 чэрвеня 2014.
  7. Бесконечная нить (лирика)(нявызн.). Any Book. Праверана 8 снежня 2013.
  8. Кто были древние бритты? : Ист., геогр., этногр. и лит. исслед.(нявызн.). Any Book. Праверана 8 снежня 2013.
  9. З. Валіева «Нарцкі эпас» будуць чытаць на англійскай мове(нявызн.). Блог Зары Валіевай. Праверана 8 снежня 2013.

Літаратура

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 3./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 751 с, 40 л. іл.; Артыкул «Мэй Уолтэр» / Аўтар — Л. А. Казыра. — С.712.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Мэй Уолтэр» / Аўтар — Л. А. Казыра. — С.412.
  • Гарадзіцкі А. Вачыма сяброў. — Маладосць, 1974, № 4.
  • Семяжон Я. Беларуская паэзія ў англійскіх перакладах. — У кн.: Далягляды. — Мн., 1978.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Вялікабрытаніі Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be