Шата Руставелі
Запыт «Руставелі» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Шата Руставелі[4] (груз. შოთა რუსთაველი, 1160-1166?-1216) — грузінскі дзяржаўны дзеяч і паэт XII стагоддзя, аўтар хрэстаматыйнай эпічнай паэмы «Віцязь у тыгравай шкуры».
Біяграфія
Біяграфічныя звесткі пра паэта вельмі бедныя. Мянушку «Руставелі» ён, відавочна, атрымаў па месцы свайго нараджэння ў сяле Руставі. Геаграфічных пунктаў з назвай Руставі ў тую эпоху існавала некалькі. Па некаторых дадзеных, паэт належаў да знакамітага роду і быў уладароў Рустаўскага маярату.
Пераклады
Поўныя пераклады «Віцязя ў тыгравай шкуры» ёсць на нямецкай (Leist, «Der Mann im Tigerfelle», Лейпцыг, 1880), французскай («La peau de léopard», 1885), англійскай, арабскай, азербайджанскай, армянскай, іспанскай, італьянскай, кітайскай, курдскай, персідскай, японскай, чувашскай (2008, у перакладзе Юхма Мішы), на іўрыце, хіндзі і інш.
На беларускую мову паэму пераклалі Алесь Звонак і Мікола Хведаровіч, яна выйшла асобным выданнем у 1996 годзе. На рускую мову сярод іншых перакладаў С. А. Клычкоў.
Зноскі
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119468638 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- 1 2 Chota ROUSTAVÉLI // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Шата Руставелі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.472.
Літаратура
- Віцязь у тыгравай шкуры. Мн., 1996, (Перакладчыкі А.Звонак і М.Хведаровіч)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шата Руставелі