wd wp Пошук:

Эрнэст Хемінгуэй

Эрнэ́ст Мі́лер Хемінгуэ́й (англ.: Ernest Miller Hemingway; 21 ліпеня 1899 — 2 ліпеня 1961) — амерыканскі пісьменнік і журналіст. Аўтар шматлікіх апавяданняў і рэпартажаў. Майстар дыялога і ўнутранага маналога. Яго творы, адметныя драматызмам, экспрэсіўнасцю, сугестыўнасцю аповеду з глыбокім падтэкстам, насычаны біблейскімі матывамі і вобразамі-сімваламі. Яго стрыманы рэалістычны стыль моцна паўплываў на літаратуру XX cтагоддзя, а жыццё, поўнае прыгод, і грамадскі імідж аказалі ўплыў на наступныя пакаленні.

Найбольшую колькасць сваіх твораў ён напісаў з сярэдзіны 1920-х да сярэдзіны 1950-х гадоў. У 1926 годзе Эрнэст Хемінгуэй апублікаваў свой першы раман — «І ўзыходзіць сонца». Вопыт часу Першай сусветнай вайны лёг у аснову рамана «Бывай, зброя!». Пасля грамадзянскай вайны ў Іспаніі, дзе ён быў журналістам, напісаў раман «Па кім звоніць звон». 3 напісанага пасля Другой сусветнай вайны вылучаюцца раманы «За ракой у цені дрэў» і «Астравы ў акіяне». Мужнасць і непахіснасць простага чалавека ў змаганні з прыродай паказана ў аповесці-прытчы «Стары і мора». Неўзабаве пасля яе публікацыі Хемінгуэй адправіўся на сафары ў Афрыку, дзе ледзь не загінуў. У 1961 годзе пісьменнік скончыў жыццё самагубствам.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1954). За сваё жыццё ён апублікаваў сем раманаў, шэсць зборнікаў апавяданняў і два дакументальныя творы. Апроч таго, яшчэ тры раманы, чатыры зборнікі апавяданняў і тры дакументальныя творы былі апублікаваны пасмяротна. Многія з яго твораў лічацца класікай амерыканскай літаратуры.

Жыццё

Дзяцінства і юнацтва

 photograph of an infant
Дом у Оўк-Парку, дзе нарадзіўся пісьменнік.

Эрнэст Мілер Хемінгуэй нарадзіўся 21 ліпеня 1899 года ў вёсцы Оўк-Парк паблізу Чыкага (штат Ілінойс)[7]. Яго бацька, Кларэнс Эдмандс Хемінгуэй, быў лекарам, а маці, Грэйс Хол-Хемінгуэй, была опернай спявачкай. Абодва былі добра адукаванымі і паважанымі людзьмі ў кансерватыўнай абшчыне Оўк-Парка[8], супольнасці, пра якую вядомы архітэктар Фрэнк Лойд Райт казаў: «Такая вялікая колькасць цэркваў, у якія ходзіць такая вялікая колькасць добрых людзей» (англ.: «So many churches for so many good people to go to»)[9]. На працягу кароткага перыяду пасля ўступлення ў шлюб[10] Кларэнс і Грэйс Хемінгуэі жылі з бацькам Грэйс, Эрнэстам Холам, у гонар якога пара назвала свайго першага сына[заўв 1]. Пазней Эрнэст Хемінгуэй казаў, што не любіў сваё імя, якое ў яго «асацыявалася з наіўным, нават дурным героем п’есы Оскара Уайлда «Як важна быць сур’ёзным» (англ.: «The Importance of Being Earnest»)»[11]. У рэшце рэшт сям’я пераехала ў сяміпакоевы дом у рэспектабельным раёне з музычнай студыяй для Грэйс і медыцынскім кабінетам для Кларэнса[8].

 photograph of an infant
Хемінгуэй быў другім дзіцём і першым сынам у сям'і Кларэнса і Грэйс Хемінгуэяў.

Маці Хемінгуэя апранала маленькага Эрнэста (які быў адзіным хлопчыкам у сям’і), як дзяўчыну, аднак гэта не было так незвычайна ў той час. Яна ўпершыню абрэзала яго валасы толькі калі яму было 6 гадоў і называла яго «лялечка» (англ.: dolly). Біёграфы мяркуюць, што гэтыя дзіўныя адносіны Грэйс да свайго сына паўплывалі на ўсё яго жыццё. Такім чынам, сюжэт пра позняе абразанне валасоў у хлопчыка неаднаразова ўзнікае ў творах Хемінгуэя, напрыклад у рамане «Эдэмскі сад» (англ.: «The Garden of Eden»). Апроч таго, у шэрагу апавяданняў пісьменніка персанажы па той ці іншай прычыне становяцца нямоглымі і адчайна спрабуюць вярнуць сваю мужнасць, як паміраючы пісьменнік у апавяданні «Снягі Кіліманджара» (англ.: «The Snows of Kilimanjaro»). Пазней Хемінгуэй прызнаваўся, што ненавідзеў сваю маці, хаця яго пляменнік Джон Сэнфард, сын Марселіны, які пазней стаў акадэмікам, сказаў у інтэрв’ю, што брыдкія словы аўтара пра яго маці з’яўляюцца «прыкрыццём» яго глыбокай любові да яе[12]. Біёграф Майкл С. Рэйналдс адзначыў, што Эрнэст успадкаваў ад маці энергію і энтузіязм[13]. Бацька Хемінгуэя вельмі ганарыўся сваімі каланіяльнымі продкамі і забараніў усім танцаваць, піць, паліць і гуляць у азартныя гульні. Гэты вялікі шырокаплечы мужчына ў адрозненне ад сваёй жонкі трымаў дзяцей у строгай дысцыпліне і, калі лічыў неабходным, мог адлупцаваць Хемінгуэя скураным рамянём. Чэрствы лекар з’яўляецца персанажам аднаго з ранніх апавяданняў Хемінгуэя — «Лекар і яго жонка» (англ.: «The Doctor and The Doctor’s Wife»). У ім размовы паміж лекарам і яго жонкай заснаваны на рэальных размовах паміж бацькамі пісьменніка[14].

Маці будучага аўтара часта выступала на канцэртах вакол іх пасялення і хацела даць сваім дзецям што-небудзь музычнае. У Эрнэста не было талентаў да гэтага, але яна настойліва патрабавала ад яго гуляць на віяланчэлі, што не раз станавілася «крыніцай канфлікту», але пазней ён прызнаў, што ўрокі музыкі былі карысныя для яго творчасці, што відаць па «кантрапунктнай структуры» рамана «Па кім звоніць звон»[15]. У сям’і Хемінгуэя таксама быў летні дом, які называлі Уіндэмэр, на возеры Валун, недалёка ад горада Петоскі ў штаце Мічыган, дзе бацька вучыў чатырохгадовага Эрнэста паляваць, лавіць рыбу, будаваць лагеры ў лясах і на азёрах Паўночнага Мічыгана. Яго раннія досведы ў свеце прыроды прывілі яму запал да прыгод і жыцця ў аддалённых або ізаляваных раёнах[16].

Сям'я Хемінгуэя ў 1905 годзе (злева): Марселіна, Сані, Кларэнс, Грэйс, Урсула і Эрнэст

З 1913 па 1917 гады Хемінгуэй вучыўся ў сярэдняй школе «Оўк Парк энд Рывер Форэст Хай Скул» (англ.: «Oak Park and River Forest High School»), дзе шмат займаўся рознымі відамі спорту, а менавіта боксам, лёгкай атлетыкай, водным полам і футболам. Асаблівых поспехаў ён дамагаўся на ўроках англійскай мовы[17], а таксама на працягу двух гадоў удзельнічаў у школьным аркестры разам з сястрой Марселінай[13]. У юнацкія гады Хемінгуэй таксама праходзіў курсы па журналістыцы ў Фэні Бігс, якія былі ўладкованыя па прынцыпе «нібыта клас быў газетным офісам». Лепшыя аўтары на гэтых курсах атрымлівалі магчымасць пісаць для школьнай газеты «Трапецыя» (англ.: «The Trapeze»). І Эрнэст і яго сястра Марселіна былі сярод іх і пісалі для газеты. Першым укладам Хемінгуэя ў «Трапецыю» стаў артыкул аб мясцовым выступе Чыкагскага сімфанічнага аркестра, апублікаваны ў студзені 1916 года[18]. Ён працягваў пісаць і для «Трапецыі» і для «Табулы» (англ.: «The Tabula») (школьны штогоднік), для якіх ён пераймаў мову спартыўных аглядальнікаў і выкарыстоўваў псеўданім Рынг Ларднер малодшы — па прыкладу Рынга Ларднера з газеты «Чыкага Трыб’юн» (англ.: «Chicago Tribune»), які падпісваўся «Лайн О’Тайп». Такім чынам, як і Марк Твен, Стывен Крэйн, Тэадор Драйзер і Сінклер Льюіс, да таго, як стаць аўтарам раманаў, Эрнэст Хемінгуэй быў журналістам; пасля заканчэння школы ён уладкаваўся на працу ў газету «Канзас Сіці Стар» рэпарцёрам[19]. Нягледзячы на тое, што ён працаваў там толькі шэсць месяцаў, Хемінгуэй абапіраўся на стыль сваіх публіцыстычных тэкстаў у газеце пры напісанні сваіх наступных мастацкіх твораў: «Выкарыстоўвайце кароткія сказы. Выкарыстоўвайце кароткія першыя абзацы. Выкарыстоўвайце энергічную мову. Будзьце пазітыўным, а не негатыўным»[20].

Першая сусветная вайна

Хемінгуэй у Мілане ў 1918 годзе. Ён працаваў на машыне хуткай дапамогі на працягу двух месяцаў, пакуль не быў паранены. Агнес фон Куроўскі ў Мілане ў 1918 годзе.

Пасля ўступлення ЗША ў Першую сусветную вайну Хемінгуэй вырашыў пайсці добраахвотнікам, але яго не ўзялі з-за пашкоджанага левага вока. У пачатку 1918 года Эрнэст Хемінгуэй адгукнуўся на кадравы пошук Чырвонага Крыжа ў Канзас Сіці і падахвоціўся быць вадзіцелем хуткай дапамогі на італьянскім фронце[21]. Ён пакінуў Нью-Ёрк у маі і прыбыў у Парыж, які знаходзіўся пад абстрэлам нямецкай артылерыі[22]. У чэрвені ён дабраўся да Італіі, дзе верагодна ўпершыню сустрэўся з Джонам Досам Пасасам, з якім на працягу многіх дзесяцігоддзяў меў нялёгкія адносіны[23]. У час свайго першага дня ў Мілане ён быў адпраўлены да месца выбуху на ваенным заводзе, дзе ратавальнікі выцягвалі з руінаў рэшткі работніц. Хемінгуэй апісаў гэты інцыдэнт у сваёй навукова-папулярнай кнізе «Смерць пасля поўдня» (англ.: Death in the Afternoon): «Я памятаю, што пасля таго, як мы даволі старанна шукалі рэшткі загінулых, мы збіралі фрагменты»[24]. Праз некалькі дзён ён быў у Фасальта-ды-П’яве.

8 ліпеня Хемінгуэй быў цяжка паранены мінамётным агнём, вяртаючыся з сталовай з шакаладам і цыгарэтамі для салдат на перадавой[24]. Нягледзячы на раны, ён дапамагаў ратаваць італьянскіх салдат, за што атрымаў італьянскі срэбны медаль за адвагу[25][заўв 2]. Будучы 18-гадовым юнаком, ён апісваў гэты інцыдэнт: «Калі вы ідзяце на вайну хлопчыкам, вы маеце вялікую ілюзію неўміручасці. Іншых людзей забіваюць, а вас — не… Потым, калі вы ў першы раз атрымліваеце цяжкія раненні, вы страчваеце гэту ілюзію і ведаеце, што гэта можа здарыцца і з вамі.»[26] Ён атрымаў сур’ёзныя асколачныя раненні абедзвюх ног, прайшоў неадкладную аперацыю і правёў пяць дзён у палявым шпіталі да таго, як быў пераведзены на аздараўленне ў бальніцу Чырвонага Крыжа ў Мілане[27]. Ён правёў шэсць месяцаў у бальніцы, дзе сустрэў і моцна пасябраваў з Эрыкам Дорманам-Смітам па мянушцы «Чынк», а таксама дзяліў пакой з будучым амерыканскім дыпламатам, паслом і пісьменнікам Генры Серано Вілардам[28].

У час выздараўлення Хемінгуэй сустрэў сваё першае каханне — Агнес фон Куроўскі, медсястру Чырвонага Крыжа, якая была на сем гадоў старэйшая за яго. У студзені 1919 года, калі ён вяртаўся да Злучаных Штатаў, Агнес і Хемінгуэй вырашылі ажаніцца на працягу некалькіх месяцаў у Амерыцы. Тым не менш, у сакавіку яна напісала, што заручылася з італьянскім афіцэрам. Біёграф Джэфры Маерс сцвярджае, што Хемінгуэй быў спустошаны з-за адмовы Агнес і ў будучыні імкнуўся пакінуць жонку да таго, як яна пакіне яго[29].

Таронта і Чыкага

Эрнэст Хемінгуэй, якому яшчэ не было 20 гадоў, вярнуўся з вайны ў пачатку 1919 года зрэлым чалавекам, які перажываў дэпрэсію з-за таго, што быў вымушаны сядзець дома без працы, і з-за неабходнасці аднаўлення сіл і здароўя[30]. Як тлумачыць Рэйналдс, «Хемінгуэй не мог дакладна растлумачыць сваім бацькам, што ён адчуў, калі ўбачыў акрываўленае калена. Ён не мог растлумачыць, як страшна яму было ў іншай краіне з хірургамі, якія не маглі сказаць яму на англійскай мове, змогуць яны вылечыць яго нагу ці не.»[31] Неўзабаве бацькі пачалі ціснуць на яго, каб ён знайшоў працу або працягваў адукацыю, але на 1000 долараў страхавых выплат за раненні ён мог жыць не працуючы амаль год. Хемінгуэй жыў у доме сваіх бацькоў і праводзіў час чытаючы ў бібліятэцы або дома. Ён мала расказваў пра вайну, а знаёмыя часта бачылі, як ён хадзіў па горадзе ў форме Чырвонага крыжа. У верасні ён пайшоў у паход на Верхні паўвостраў Мічыгана з сваімі школьнымі сябрамі[26]. Гэты паход стаў надхненнем для яго апавядання «Рака двух сэрцаў» (англ.: Big Two-Hearted River), у якім паўаўтабіяграфічны персанаж Нік Адамс з’язджае з гораду ў пошуках адзіноты пасля вяртання з вайны[32]. Сябар сям’і прапанаваў Хемінгуэю працу ў Таронта, і ад нуды ён пагадзіўся. У канцы года ён пачаў працаваць у якасці фрылансера, штатнага супрацоўніка і замежнага карэспандэнта ў газеце «Таронта Стар Уіклі» (англ.: Toronto Star Weekly). Ён вярнуўся ў Мічыган у чэрвені наступнага года[30], а затым, у верасні 1920 года, пераехаў у Чыкага, каб жыць з сябрамі, да гэтага часу пішучы апавяданні для «Таронта Стар»[33].

У Чыкага ён працаваў у якасці памочніка рэдактара штомесячнага часопіса «Кааперэйтыў Комануэлс» (англ.: Cooperative Commonwealth), дзе пазнаёміўся з пісьменнікам Шэрвудам Андэрсанам[33]. Хэдлі Рычардсан, якая жыла ў Сент-Луісе, прыехала ў Чыкага наведаць сястру суседа Хемінгуэя. Ён захапіўся ёй, пазней апісаўшы гэта: «Я ведаў, што яна была дзяўчынай, з якой я збіраўся ажаніцца»[34]. Хэдлі мела рудыя валасы і была на восем гадоў старэйшая за яго[34]. Нягледзячы на гэта, Хэдлі, на якую паўплывала празмерная апека маці, здавалася менш сталай, чым маладыя жанчыны яе ўзросту[35]. Берніс Керт, аўтар кнігі «Жанчыны Хемінгуэя» (англ.: «The Hemingway Women»), сцвярджае, што на выбар пісьменніка аказалі ўплыў успаміны пра Агнес, але ў Хэдлі была дзяцінасць, якой бракавала Агнес. Пара перапісвалася некалькі месяцаў, а затым вырашыла ажаніцца і падарожнічаць па Еўропе[34]. Яны хацелі наведаць Рым, але Шэрвуд Андэрсан у сваім пісьме пераканаў маладую пару замест гэтага паехаць у Парыж[36]. Яны ажаніліся 3 верасня 1921 года. Праз два месяцы Хемінгуэй быў наняты ў якасці замежнага карэспандэнта «Таронта Стар», і пара з’ехала ў Парыж. Наконт шлюбу Хемінгуэя і Хэдлі Маерс сцвярджае: «З Хэдлі Хемінгуэй дасягнуў усяго, чаго ён чакаў ад сваіх адносін з Агнес: кахання прыгожай жанчыны, зручнага даходу і жыцця ў Еўропе»[37].

Парыж

Пашпартнае фота Хемінгуэя 1923 года. У гэты час ён жыў у Парыжы з сваёй жонкай Хэдлі, і працаваў у якасці замежнага карэспандэнта ў газеце «Таронта Стар Уіклі». Хемінгуэй і Хэдлі ў 1922 годзе.

Карлас Бэйкер, першы біёграф Хемінгуэя, лічыць, што ў той час як Андэрсан прапанаваў Парыж, таму што грашовы курс зрабіў гэта месца недарагім для жыцця, галоўным для Хемінгуэя было тое, што Парыж быў месцам, дзе жылі «самыя цікавыя людзі ў свеце». У Парыжы ён сустрэў такіх пісьменнікаў, як Гертруда Стайн, Джэймс Джойс і Эзра Паўнд, якія «маглі дапамагчы маладому пісьменніку на прыступках кар’еры»[36]. У пачатку «парыжскіх гадоў» Эрнэст Хемінгуэй быў «высокім, прыгожым, мускулістам, плячыстым, румяным маладым чалавекам з карымі вачыма, квадратнай сківіцай і мяккім голасам»[38]. Яны з Хэдлі жылі на маленькай вулачцы ў Лацінскім квартале, а працаваў ён у арандаваным памяшканні ў суседнім будынку[36]. Стайн, якая была апорай мадэрнізму ў Парыжы[39], стала настаўнікам Хемінгуэя; яна пазнаёміла яго з мастакамі і пісьменнікамі з квартала Манпарнас, якіх яна называла «страчаным пакаленнем» — тэрмінам, які Хемінгуэй папулярызаваў у рамане «І ўзыходзіць сонца»[40]. Рэгулярна наведваючы салон Стайн, ён пазнаёміўся з такімі ўплывовымі мастакамі, як Пабла Пікаса, Жуан Міро і Хуан Грыс[41]. У рэшце рэшт ён адмовіўся ад уплыву Гертруды Стайн, і іх адносіны пагоршыліся і перацяклі ў літаратурныя сваркі, якія адбываліся на працягу дзесяцігоддзяў[42]. Амерыканскі паэт Эзра Паўнд выпадкова сустрэў Хемінгуэя ў кнігарні Сільвіі Біч «Шэкспір і Кампанія» ў 1922 годзе. Яны ўдваіх ездзілі ў Італію ў 1923 годзе і жылі на адной вуліцы ў 1924[38]. У іх завязалася моцнае сяброўства, і Паўнд бачыў у Хемінгуэе таленаватага маладога пісьменніка[41]. Паўнд пазнаёміў яго з ірландскім пісьменнікам Джэймсам Джойсам, з якім Хемінгуэй часта ладзіў «алкагольныя гулянкі»[43].

Падчас першых 20 месяцаў у Парыжы Хемінгуэй адаслаў у газету «Таронта Стар» 88 апавяданняў[44]. Ён пісаў пра грэка-турэцкую вайну, дзе быў сведкам спальвання Смірны, а таксама такія вандроўнічыя апавяданні, як «Лоўля тунца ў Іспаніі» (англ.: «Tuna Fishing in Spain») і «Лоўля стронгі па ўсёй Еўропе: У Іспаніі лепш, чым у Германіі» (англ.: «Trout Fishing All Across Europe: Spain Has the Best, Then Germany»)[45]. Пісьменнік быў спустошаны, даведаўшыся, што Хэдлі згубіла чамадан з яго рукапісамі на вакзале Гар дэ Льён, адкуль яна ехала ў Жэневу, каб сустрэцца з ім у снежні 1922[46]. У наступным верасні пара вярнулася ў Таронта, дзе 10 кастрычніка 1923 года ў іх нарадзіўся сын — Джон Хэдлі Ніканор. Падчас іх адсутнасці ў Парыжы была апублікавана першая кніга Хемінгуэя — «Тры гісторыі і дзесяць паэмаў» (англ.: «Three Stories and Ten Poems»). Два апавяданні з гэтага зборніка былі ўсім, што засталося пасля страты чамадана, а трэцяе было напісана мінулай вясной у Італіі. Праз некалькі месяцаў быў апублікаваны другі зборнік апавяданняў — «у наш час» (англ.: «in our time») (без загалоўных літар). Гэта невялікае выданне ўключала ў сябе шэсць віньетак і каля дзесяці апавяданняў, якія аўтар напісаў мінулым летам падчас свайго першага візіту ў Іспанію, дзе яму зрабіла моцнае ўражанне карыда. Пакінуўшы Парыж, ён сумаваў у Таронта і лічыў за лепшае вярнуцца да жыцця пісьменніка, чым быць журналістам[47].

Хемінгуэй з сынам Бамбі, 1926 год. Хемінгуэй з Лэдзі Даф Туіздэн, Хэдлі, і сябрамі падчас паездкі ў Іспанію ў ліпені 1925 года, якая натхніла яго на напісанне «І ўзыходзіць сонца».

Хемінгуэй, Хэдлі і іх сын (якога называлі Бамбі) вярнуліся ў Парыж у студзені 1924 года і пераехалі ў новую кватэру на вуліцы Нотр-Дам-дэ-Шан[47]. Пісьменнік дапамагаў Форду Мэдаксу Форду ў рэдакцыі часопіса «Трансэтлэнцік Рэўю» (англ.: «The Transatlantic Review»), які публікаваў творы Эзры Паўнда, Джона Доса Пасаса, баранэсы Эльзы фон Фрэйтаг-Ларынговен і Гертруды Стайн, а таксама некаторыя з уласных ранніх апавяданняў самога Хемінгуэя, такіх як «Індзейскі лагер» (англ.: «Indian Camp»)[48]. У 1925 годзе быў выдадзены зборнік «У наш час» (англ.: «In Our Time») (з загалоўнымі літарамі), на супервокладцы якога былі каментары Форда[49][50]. Значную пахвалу атрымала апавяданне «Індзейскі лагер»; Форд бачыў у ім важнае пачатковае апавяданне маладога пісьменніка[51], а крытыкі з Злучаных Штатаў ацанілі актывізацыю жанру апавядання з выразным стылем і выкарыстаннем апавядальных сказаў[52]. За шэсць месяцаў да гэтага Хемінгуэй пазнаёміўся з Фрэнсісам Скотам Фіцджэральдам, і ў іх сфармавалася сяброўства «з захапленнем і варожасцю»[53]. У тым жа годзе Фіцджэральд апублікаваў свой вядомы раман «Вялікі Гэтсбі» (англ.: «The Great Gatsby»). Хемінгуэю спадабалася гэта работа, і ён вырашыў, што яго наступным творам павінен быць раман[54].

У 1923 годзе Хемінгуэй разам з жонкай Хэдлі ўпершыню наведаў фестываль Сан-Фермін ў іспанскім горадзе Памплона, дзе быў зачараваны відовішчам карыды[55]. Хемінгуэі вярнуліся ў Памплону ў 1924 годзе і ў трэці раз у чэрвені 1925. У апошні раз яны прывезлі з сабой групу амерыканскіх і брытанскіх экспатрыянтаў: сябра дзяцінства Хемінгуэя Біла Сміта, Дональда Огдэна Сцюарта, Лэдзі Даф Туіздэн (нядаўна разведзеную), яе палюбоўніка Пэта Гатры і Гаральда Лоўба[56]. Праз некалькі дзён пасля таго, як фіеста скончылася, у дзень свайго нараджэння (21 ліпеня), пісьменнік пачаў працаваць над раманам «І ўзыходзіць сонца», скончыўшы яго напісанне праз восем тыдняў[57]. У снежні 1925 года Хемінгуэі вырашылі правесці зіму ў аўстрыйскім горадзе Штрунсе, дзе ён пачаў пераглядаць рукапісы твора. У студзені да іх далучылася Палін Пфайфер і, насуперак саветам Хэдлі, угаварыла Хемінгуэя падпісаць кантракт з выдавецтвам «Чарлз Скрыбнэрс Санс» (англ.: «Charles Scribner’s Sons»). Ён пакінуў Аўстрыю для хуткай паездкі ў Нью-Ёрк, каб сустрэцца з выдаўцамі, а на зваротным шляху, падчас прыпнку ў Парыжы, у яго пачаўся раман з Палін, пасля чаго ён вярнуўся ў Штрунс і ў сакавіку скончыў працу над сваім творам[58]. У красавіку 1926 года рукапіс быў дастаўлены ў Нью-Ёрк, пасля чаго Хемінгуэй канчаткова адрэдагаваў раман у жніўні, а ў кастрычніку «Скрыбнэрс» апублікавала яго[57][59][60].

Эрнэст і Палін Хемінгуэі ў Парыжы, 1927

«І ўзыходзіць сонца», галоўнымі персанажамі якой сталі прадстаўнікі пакалення пасляваенных экспатрыянтаў[61], атрымаў добрыя водгукі крытыкаў і «прызнаны найвялікшым творам Хемінгуэя»[62]. Сам Хемінгуэй пазней пісаў рэдактару Максу Перкінсу, што галоўнай тэмай кнігі была не столькі страчанасць пакалення, колькі тое, што «зямля векавечна стаіць» (англ.: «the earth abideth forever»); ён меркаваў, што персанажы рамана, магчыма, былі патрапаныя, але не страчаныя[63].

Адносіны Хемінгуэя і Хэдлі пагоршыліся, калі ён працаваў над раманам «І ўзыходзіць сонца»[60]. Увесну 1926 года Хэдлі стала вядома пра яго раман з Палін Пфайфер, якая паехала з імі ў Памплону ў ліпені[64][65]. Калі яны вярнуліся ў Парыж, Хемінгуэй і яго жонка разышліся па яе патрабаванню, а ў лістападзе Хэдлі афіцыйна запрасіла развод. Яны падзялілі маёмасць, а Хэдлі прыняла прапанову Хемінгуэя ў дадатак атрымаць выручку ад «І ўзыходзіць сонца»[66]. У студзені 1927 года пара развялася, а ў маі Хемінгуэй ажаніўся з Палін Пфайфер[67].

Пфайфер, якая была родам з багатай арканзаскай каталіцкай сям’і, прыехала ў Парыж, каб працаваць для часопіса «Вог» (англ.: «Vogue»). Перад іх шлюбам Хемінгуэй прыняў каталіцкую веру[68]. Яны правялі мядовы месяц у Ле-Гро-дзю-Руа, дзе ён хварэў на сібірскую язву, пасля чаго пісьменнік пачаў планаваць свой наступны зборнік апавяданняў[69], «Мужчыны без жанчын» (англ.: «Men Without Women»), які быў выдадзены ў кастрычніку 1927 года[70]. У канцы года Палін, якая была цяжарная, захацела вярнуцца ў Злучаныя Штаты. Джон Дос Пасас парэкамендаваў востраў Кі-Уэст у Фларыдскім праліве, і ў сакавіку 1928 года яны пакінулі Парыж. Той вясной Хемінгуэй атрымаў цяжкую траўму ў сваёй ваннай у Парыжы, моцна стукнуўшыся галавой, пасля чаго ў яго на ўсё астатняе жыццё застаўся выпуклы шрам на лбе. Калі Хемінгуэю задавалі пытанні пра гэты шрам, ён не хацеў гаварыць пра яго[71]. Пасля ад’езду з Парыжа Хемінгуэй больш ніколі не жыў у вялікіх гарадах[72].

Кі-Уэст і Карыбскае мора

photograph of a house
Дом Хемінгуэя на Кі-Уэсце (штат Фларыда), дзе ён пісаў раман «Мець і не мець»

У канцы вясны Хемінгуэй і Палін адправіліся ў Канзас Сіці, дзе 28 чэрвеня 1928 года ў іх нарадзіўся сын Патрык. У Палін былі цяжкія роды, якія аўтар перанёс у раман «Бывай, зброя!». Пасля нараджэння Патрыка Хемінгуэй з жонкай адправіліся ў Ваёмінг (штат Масачусетс) і Нью-Ёрк[73]. Зімой ён быў у Нью-Ёрку з Бамбі, збіраючыся сесці на цягнік да Фларыды, калі атрымаў тэлеграму, дзе прачытаў, што яго бацька скончыў жыццё самагубствам[заўв 3][74]. Хемінгуэй быў спустошаны гэтай навіной, раней пісаўшы бацьку, каб ён не хваляваўся пра фінансавыя цяжкасці; але ліст прыйшоў ужо пасля самагубства. Ён зразумеў, як Хэдлі адчувала сябе пасля самагубства яе ўласнага бацькі ў 1903 годзе, а таксама заўважаў: «Я, напэўна, пайду тым жа шляхам»[75].

У снежні Хемінгуэй вярнуўся на Кі-Уэст, дзе працаваў над наступным раманам «Бывай, зброя!», пасля чаго ў студзені адправіўся ў Францыю. Твор павінен быў пачаць выдавацца ў часопісе «Скрыбнэрс Мэгэзін» (англ.: Scribner’s Magazine) у маі, але ў красавіку пісьменнік яшчэ працаваў над фіналам рамана, які ён перапісваў, па меншай меры, семнаццаць разоў, і скончыў напісанне толькі ў жніўні. Завершаны раман быў апублікаваны 27 верасня[76]. Біёграф Джэймс Мэлау лічыць, што «Бывай, зброя!» усталяваў аўтарытэт Хемінгуэя як асноўнага амерыканскага пісьменніка і ўключае ў сябе высокі ўзровень складанасці, якога не было ў «І ўзыходзіць сонца»[77]. Летам 1929 года ў Іспаніі аўтар рыхтаваўся да сваёй наступнай кнігі «Смерць пасля поўдня». Ён хацеў напісаць усеабдымны трактат пра карыду, цалкам растлумачыўшы яе сутнасць з гласарыямі і характар асоб, якія становяцца тарэра, бо лічыў карыду «вялікай і трагічнай цікавасцю, гранню паміж жыццём і смерцю»[78].

У пачатку 1930-х гадоў Хемінгуэй праводзіў зімы на Кі-Уэсце, а летам наведваў Ваёмінг, дзе ён знайшоў «найпрыгажэйшы край, які ён бачыў на захадзе Амерыкі» і дзе паляваў на аленяў, ласёў і мядзведзяў грызлі[79]. Туды да Хемінгуэя наведваўся і Дос Пасас, і ў лістападзе 1930 года, пасля таго, як Дос Пасас прыбыў на чыгуначны вакзал у Білінгсе (штат Мантана), Хемінгуэй патрапіў у аўтамабільную аварыю і зламаў руку. У выніку пісьменнік быў шпіталізаваны на працягу сямі тыдняў, дзе за ім наглядала Палін, а нервы на яго пішучай руцэ зажывалі каля года, падчас якога ён пакутаваў ад моцнага болю[80].

Эрнэст, Палін, Бамбі, Патрык і Грэгары Хемінгуэі фатаграфуюцца з марлінамі пасля рыбалкі на Біміні ў 1935 годзе Хемінгуэй падчас сафары, 1935 год.

12 лістапада 1931 года ў Канзас Сіці ў пісьменніка нарадзіўся трэці сын — Грэгары Хэнкок Хемінгуэй[81][заўв 4]. Дзядзька Палін падараваў ім дом на Кі-Уэсце з гаражом і другім паверхам, які быў ператвораны на пісьмовую студыю Хемінгуэя[82]. З-за таго, што новы дом знаходзіўся побач з маяком, Хемінгуэю было лёгка знайсці яго пасля доўгіх начэй ужывання алкаголя. У той час Хемінгуэй часта наведваў мясцовы бар «Слопі Джос» (англ.: Sloppy Joe’s)[83]. Ён запрашаў сваіх сяброў, уключаючы Уолду Пірса, Доса Пасаса і Макса Перкінса[84], на рыбалку і на выключна мужчынскія экспедыцыі на астравы Драй-Тартугас. Між тым, ён працягваў падарожнічаць у Еўропу і на Кубу, і, хоць у 1933 годзе ён пісаў пра Кі-Уэст «У нас тут выдатны дом, дзеці, і ўсё добра», Мэлау лічыць, што Хемінгуэй «быў відавочна неспакойны»[85].

У 1933 годзе Хемінгуэй і Палін адправіліся на сафары ва Усходнюю Афрыку. Гэта 10-тыдневая паездка забяспечыла пісьменніку матэрыял для твора «Зялёныя пагоркі Афрыкі» (англ.: «Green Hills of Africa»), а таксама апавяданняў «Снягі Кіліманджара» і «Кароткае шчаслівае жыццё Фрэнсіса Макомбера» (англ.: «The Short Happy Life of Francis Macomber»)[86]. Пара пабывала ў кенійскіх гарадах Мамбасе, Найробі і Мачакасе, пасля чаго адправілася на Танганьіку, дзе яны палявалі ў Серэнгеці, каля возера Маньяра, а таксама на захадзе і на паўднёвым усходзе сучаснага нацыянальнага парку Тарангірэ. Іх гідам стаў вядомы па мянушцы «Белы паляўнічы» Філіп Хоўп Пэрсіваль, які ў 1909 годзе быў гідам Тэадора Рузвельта. Падчас сафары Хемінгуэй падхапіў амёбную дызентэрыю і быў эвакуіраваны на самалёце ў Найробі. Гэта падзея была адлюстрвана ў апавяданні «Снягі Кіліманджара». Па вяртанні на Кі-Уэст у пачатку 1934 года пісьменнік пачаў працу над дакументальнай работай «Зялёныя пагоркі Афрыкі», якая была апублікавана ў 1935 годзе і атрымала змешаныя водгукі крытыкаў, якія назвалі яе занадта мяккай і нават сумнай[87]. Эдмунд Уілсан пісаў, што «Хемінгуэй напісаў адзіную кнігу, у якой Афрыка і жывёлы здаюцца сумнымі»[88].

У 1934 годзе Хемінгуэй купіў лодку, назваўшы яе «Пілар» (англ.: «Pilar»), і пачаў плаванне па Карыбскім моры[89]. У 1935 годзе ўпершыню пабываў у Біміні на Багамскіх астравах, дзе правёў шмат часу[86]. У гэты перыяд ён таксама працаваў над раманам «Мець і не мець» (англ.: «To Have and Have Not»), які быў апублікаваны ў 1937 годзе, калі Хемінгуэй быў у Іспаніі, стаўшы адзіным раманам аўтара, напісаным у 1930-х гадах[90]. У сярэдзіне 1930-х гадоў чытачы і крытыкі ўсё больш пачыналі думаць, што пік кар’еры аўтара ўжо прайшоў, аднак грамадзянская вайна ў Іспаніі вярнула яго ў цэнтр увагі.

Грамадзянская вайна ў Іспаніі

photograph of three men
Хемінгуэй (у цэнтры) з галандскім рэжысёрам Іорысам Івенсам і нямецкім пісьменнікам Людвігам Рэнам, які быў афіцэрам Інтэрнацыянальных брыгад, у Іспаніі падчас грамадзянскай вайны, 1937 год.

У 1937 годзе Хемінгуэй пагадзіўся асвятляць іспанскую грамадзянскую вайну для Паўночнаамерыканскага газетнага альянсу (англ.: North American Newspaper Alliance (NANA))[91], прыбыўшы ў Іспанію ў сакавіку разам з галандскім рэжысёрам Іорысам Івенсам[92]. Івенс, які здымаў фільм «Іспанская зямля» (англ.: «The Spanish Earth»), хацеў, каб Хемінгуэй замяніў Джона Доса Пасаса ў якасці сцэнарыста, пасля таго, як Дос Пасас пакінуў праект, калі яго блізкі сябар Хасэ Раблес быў арыштаваны і расстраляны[93]. Гэты інцыдэнт змяніў меркаванне Доса Пасаса наконт левых рэспубліканцаў, з-за чаго стварыўся разрыў паміж ім і Хемінгуэем, які пазней распаўсюдзіў чуткі, нібыта Дос Сантас пакінуў Іспанію з баязлівасці[94].

Журналістка і пісьменніца Марта Гэлхарн, з якой Хемінгуэй пазнаёміўся на папярэднія Каляды (1936) на Кі-Уэсце, далучылася да яго ў Іспаніі. Марта нарадзілася ў Сэнт-Луісе, як і Хэдлі, і працавала ў часопісе «Вог» у Парыжы, як Палін. Керт сцвярджае, што Марта «ніколі не дагаджала яму ўсім, як гэта рабілі іншыя жанчыны»[95]. У канцы 1937 года, калі Хемінгуэй быў у Мадрыдзе з Мартай, ён напісаў сваю адзіную п’есу, «Пятая калона» (англ.: «The Fifth Column»), у той час, калі горад знаходзіўся пад абстрэлам[96]. Характар Марты быў часткова перададзены праз персанажа п’есы Дораці Брыджэс. Ён на некалькі месяцаў паехаў на Кі-Уэст, пасля чаго двойчы вяртаўся ў Іспанію ў 1938 годзе, дзе прысутнічаў пры бітве на Эбры, якая была апошняй спробай наступу рэспубліканцаў, і быў сярод амерыканскіх і брытанскіх журналістаў, якія апошнімі пакідалі бітву[97][98].

Хемінгуэй з сваёй трэцяй жонкай Мартай Гэлхарн фатаграфуецца з генералам Юнем Ханьмоу ў Чунькіне, Кітай, 1941 год. Хемінгуэй з сынамі Патрыкам (злева) і Грэгары, з трыма коткамі на ўчастку Фінка Віхія, сяр. 1942 года.

Куба

Увесну 1939 года Хемінгуэй прыплыў на сваёй лодцы на Кубу і пасяліўся ў Гаване ў гатэлі «Амбас Мундас» (англ.: Ambos Mundos). Гэта было часткай яго павольнага і цяжкага разрыву з Палін, які пачаўся, калі Хемінгуэй сустрэў Марту[99]. Неўзабаве Марта прыехала да яго на Кубу, і яны амаль адразу знялі 15-акравы (61,000 м²) участак «Фінка Віхія» (ісп.: «Finca Vigia») у 24 кіламетрах ад Гаваны. Тым летам Палін з дзецьмі пакінула Хемінгуэя, пасля таго, як яны разам наведалі Ваёмінг. Калі працэс разводу Хемінгуэя і Палін быў канчаткова завершаны, ён ажаніўся з Мартай 20 лістапада 1940 года ў горадзе Шаен (штат Ваёмінг)[100]. З’ехаўшы з Кі-Уэста, Хемінгуэй праводзіў лета ў Кетчуме (штат Айдаха) у непасрэднай блізасці ад нядаўна пабудаванага курорта Сан-Вэлі, а зімы — на Кубе[101]. Пісьменнік, якому было брыдка, калі яго парыжскі сябар дазваляў коткам есці са стала, вельмі палюбіў гэтых жывёл на Кубе, дзе на яго ўчастку жылі дзясяткі катоў[102].

Гэлхарн натхніла Хемінгуэя на напісанне яго самага вядомага рамана «Па кім звоніць звон», які ён пачаў пісаць у сакавіку 1939 года і скончыў у ліпені 1940, апублікаваўшы яго ў кастрычніку[103]. У адпаведнасці з сваёй звычкай пераязджаць на розныя месцы на працягу года падчас працы над рукапісам, ён пісаў раман на Кубе, у Ваёмінгу і ў Сан-Вэлі (штат Айдаха)[99]. «Па кім звоніць звон» быў абраны клубам «Кніга месяца» (англ.: Book of the Month Club), атрымаў намінацыю на Пулітцэраўскую прэмію і, як заўважыў Маерс, «трыумфальна аднавіў літаратурную рэпутацыю Хемінгуэя». За першы месяц было прададзена паўмільёна асобнікаў кнігі[104].

У жніўні 1939 года Хемінгуэй стаў адным з 400 амерыканскіх інтэлектуалаў, якія падпісалі ліст «Усім актыўным прыхільнікам дэмакратыі і міра», які сцвярджаў, што «рэакцыянеры распрастраняюць фантастычную хлусню пра тое, што СССР падобна на таталітарныя дзяржавы» і што СССР «паказвае стабільнае пашырэнне дэмакратыі ў кожнай сферы»[105].

У студзені 1941 года Марта была адпраўлена ў Кітай па заданні часопіса «Кольерс» (англ.: «Collier’s»)[106]. Хемінгуэй адправіўся з ёй і слаў адтуль артыкулы ў газету «Пі-Эм» (англ.: «PM»), але ў Кітаі яму не спадабалася[106]. У 2009 з’явілася меркаванне, што ў гэты перыяд ён быў наняты для працы на выведнікаў СССР пад кодавым імем «Агент Арго» (англ.: «Agent Argo»)[107]. Пасля іх вяртання на Кубу, Злучаныя Штаты прынялі дэкларацыю аб вайне ў снежні, а пісьменнік пераканаў урад Кубы дапамагчы яму абсталяваць «Пілар», якую ён збіраўся выкарыстоўваць для засады на нямецкія падводныя лодкі каля берагоў Кубы[26].

Другая сусветная вайна

photograph of two men
Хемінгуэй з палкоўнікам Чарлзам 'Бакам' Ленхэмам у Германіі, 1944 год, падчас бітвы ў Хюртгенскам лесе, пасля якой пісьменнік захварэў на пнеўманію.

З мая 1944 года па сакавік 1945 Хемінгуэй быў у Лондане і Еўропе. Калі ён упершыню прыбыў у Лондан, ён сустрэў там Мэры Уэлш, якая працавала карэспандэнтам часопіса «Тайм» (англ.: Time), і захапіўся ёй. Марта, якая была вымушана перасекчы Атлантычны акіян на караблі, запоўненым выбухоўкай, таму што Хемінгуэй адмовіўся дапамагчы ёй з атрыманнем прэс-пропуска на самалёт, прыбыла ў Лондан і знайшла яго шпіталізаваным з страсеннем мозга пасля аўтамабільнай аварыі. Не звярнуўшы ўвагі на яго стан, Гэлхарн заявіла, што ён падлец і што «паміж імі ўсё скончана»[108]. У апошні раз ён бачыў Марту ў сакавіку 1945 года, калі рыхтаваўся да вяртання на Кубу[109]. Між тым, усяго на трэцім спатканні ён папрасіў Мэры Уэлш выйсці за яго замуж[108].

Хемінгуэй з вялікай павязкай на галаве прысутнічаў пры высадцы саюзных войскаў у Нармандыі, але паводле Маерса лічыўся «каштоўным грузам» і не атрымаў дазволу сысці на бераг[110]. Дэсантны карабель, на якім ён плыў, знаходзіўся каля Амаха-Біч да таго, як апынуўся пад агнём праціўніка, і павярнуў назад. Пазней пісьменнік напіша ў «Кольерс», што мог бачыць «першую, другую, трэцюю, чацвёртую і пятую хвалі [дэсантных войскаў], якія ляжалі там, дзе ўпалі, падобныя на мноства цяжкіх вузлоў, на плоскай, усланай галькай паласе паміж морам і першым сховішчам» (англ.: «the first, second, third, fourth and fifth waves of [landing troops] lay where they had fallen, looking like so many heavily laden bundles on the flat pebbly stretch between the sea and first cover.»)[111]. Мэлау тлумачыў, што ў першы дзень ні аднаго з карэспандэнтаў не пусцілі на бераг, і Хемінгуэй вярнуўся на карабель «Дораці Дыкс» (англ.: «Dorothea Dix»)[112].

У канцы ліпеня Хемінгуэй прыяднаўся да «22-га пяхотнага палка пад камандаваннем палкоўніка Чарлза ‘Бака’ Ленхэма, які ехаў у Парыж». Ён дэ-факта стаў лідарам невялікай групы сельскай міліцыі ў Рамбуе, недалёка ад французскай сталіцы[113]. Наконт подзвігаў Хемінгуэя гісторык Другой сусветнай вайны Пол Фасел заўважаў: «Хемінгуэй атрымаў шмат непрыемнасцяў, гуляючы ў пяхотнага капітана ўзброенай групы людзей, якіх ён сабраў, таму што карэспандэнт не павінен узначальваць войскі, нават калі ён робіць гэта добра[26].» Гэта было парушэннем Жэнеўскай канвенцыі, у выніку чаго пісьменнік атрымаў афіцыйныя абвінавачванні, але ўхіліўся ад пакарання, сцвярджаючы, што ён толькі даваў парады[114].

25 жніўня ён прысутнічаў пры вызваленні Парыжа, хоць, у адрозненне ад яго ўласнай легенды, ён не ўваходзіў першым у горад і не вызваляў гатэль «Рыц» (англ.: «Ritz»)[115]. Разам з Мэры Уэлш, якая далучылася да яго ў Парыжы, ён наведаў Сільвію Біч і Пабла Пікаса, а таксама пад дзеяннем усеагульнага шчасця памірыўся з Гертрудай Стайн[116]. У тым жа годзе ён прысутнічаў на цяжкіх баях у бітве ў Хюртгенскім лесе[115]. 17 снежня 1944 года захварэлы Хемінгуэй прыбыў у Люксембург для асвятлення баявых дзеянняў, якія пазней атрымаюць назву «Ардэнскае контрнаступленне» (англ.: «Ardennes Counteroffensive»). Аднак Ленхэм адразу адправіў яго да лекараў, якія шпіталізавалі яго з пнеўманіяй; калі ён вярнуўся праз тыдзень, большасць баёў гэтай бітвы ўжо былі скончаны[114].

У 1947 годзе Хемінгуэй быў узнагароджаны Бронзавай Зоркай за адвагу падчас Другой сусветнай вайны. Ён быў адзначаны за доблесць «пад агнём у раёнах баявых дзеянняў з мэтай атрымаць дакладную карціну вайны» з асобнай удзячнасцю за тое, што «пісьменніцкі талент спадара Хемінгуэя дазволіў чытачам атрымаць яркую карціну цяжкасцяў і трыумфаў салдата-франтавіка і яго арганізацыі ў баі»[26].

Куба і Нобелеўская прэмія

Паводле слоў Хемінгуэя ён «знаходзіўся па-за справай пісьменніка» з 1942 па 1945 гады[117]. У 1946 годзе ён ажаніўся з Мэры, якая праз пяць месяцаў перажыла пазаматачную цяжарнасць. Пасля вайны сям’я Хемінгуэяў перанесла шэраг няшчасных выпадкаў і праблем са здароўем: у 1945 годзе ў выніку аўтакатастрофы пісьменнік «разбіў калена» і атрымаў чарговую «глыбокую рану на лбе»; Мэры зламала правую шчыкалатку, а затым і левую ў выніку паслядоўных лыжных аварый; пасля аварыі 1947 года Патрык атрымаў рану на галаве і цяжка хварэў[118]. Хемінгуэй пагрузіўся ў дэпрэсію з-за шматлікіх смерцяў яго літаратурных сяброў: Уільяма Батлера Ейтса і Форда Мэдакса Форда ў 1939 годзе; Скота Фіцджэральда ў 1940 годзе; Шэрвуда Андэрсана і Джэймса Джойса ў 1941 годзе; Гертруды Стайн у 1946 годзе; і ў наступным 1947 годзе Макса Перкінса, які на працягу доўгага часу з’яўляўся рэдактарам «Скрыбнэрс» і сябрам Хемінгуэя[119]. На працягу гэтага перыяду ён пакутаваў ад моцнага галаўнога болю, высокага кравянога ціску, праблем з вагой, і, у канчатковым выніку, дыябету — шмат з чаго было вынікам папярэдніх няшчасных выпадкаў і гадоў п’янства[120]. Тым не менш, у студзені 1946 года Хемінгуэй пачаў працаваць над раманам «Эдэмскі сад», напісаўшы да чэрвеня 800 старонак[121][заўв 5]. Апроч таго ў пасляваенныя гады ён пачаў пісаць трылогію твораў з працоўнымі назвамі «Зямля» (англ.: The Land), «Мора» (англ.: The Sea) і «Паветра» (англ.: The Air), якія ён хацеў аб’яднаць у адзін раман з назвай «Марская кніга» (англ.: The Sea Book). Тым не менш, абодва праекты зайшлі ў тупік, і, паводле сцвярджэння Мэлау, няздольнасць Хемінгуэя заканчваць творы стала «сімптомам яго непрыемнасцяў» на працягу тых гадоў[122][заўв 6].

Хемінгуэй і Мэры ў Афрыцы да двух паслядоўных няшчасных выпадкаў.

У 1948 годзе Хемінгуэй і Мэры падарожнічалі па Еўропе, на некалькі месяцаў спыніўшыся ў Венецыі. Там пісьменнік закахаўся ў 19-гадовую Адрыяну Іванчыч. Гэта платанічнае каханне натхніла пісьменніка на раман «За ракой у цені дрэў», напісаны на Кубе падчас частых сварак з Мэры і апублікаваны ў 1950 годзе[123]. У наступным годзе, у лютасці з-за крытычнага прыёму «За ракой у цені дрэў», які атрымаў адмоўныя водгукі, ён за восем тыдняў напісаў твор «Стары і мора», заявіўшы, што гэта «лепшае, што я магу напісаць калі-небудзь у сваім жыцці»[120]. «Стары і мора» стаў выбарам клуба «Кніга месяца» і здабыў міжнароднае прызнанне, атрымаўшы Пулітцэраўскую прэмію ў маі 1952 года, за месяц да таго, як пісьменнік у другі раз паехаў у Афрыку[124][125].

У 1954 годзе ў Афрыцы Хемінгуэй быў блізкі да смерці пасля дзвюх паслядоўных авіякатастроф. Ён замовіў аглядны палёт над Бельгійскім Конга ў якасці каляднага падарунка Мэры. Яны хацелі сфатаграфаваць вадаспад Мэрчысан, але на шляху самалёт урэзаўся ў стары тэлеграфны слуп і «здзейсніў аварыйную пасадку ў густым хмызняковым стэпе», у выніку чаго Хемінгуэй атрымаў шматлікія траўмы, уключаючы параненую галаву, а Мэры зламала два рэбры[126]. На наступны дзень, спрабуючы дабрацца да медыцынскай дапамогі ў Энтэбе, яны селі на другі самалёт, які выбухнуў пры ўзлёце, з-за чаго пісьменнік атрымаў апёкі і яшчэ адно на гэты раз вельмі сур’ёзнае страсенне мозга, якое прывяло да ўцечкі мазгавой вадкасці[127]. У рэшце рэшт яны прыбылі ў Энтэбе, дзе рэпарцёры ўжо асвятлялі смерць Хемінгуэя. Ён абверг гэтыя чуткі і правёў наступныя некалькі тыдняў лечачыся і чытаючы памылковыя некралогі[128]. Нягледзячы на траўмы, у лютым Хемінгуэй суправаджаў Патрыка і яго жонку на запланаванай рыбалцы, але з-за болю ён быў запальчывым і цяжка ладзіў з сваім сынам[129]. Калі ўспыхнуў лясны пажар, ён зноў быў паранены, атрымаўшы апёкі другой ступені на нагах, пярэдняй частцы тулава, вуснах і абедзвюх руках[130]. Праз некалькі месяцаў Мэры паведаміла сябрам поўны спіс траўмаў Хемінгуэя: дзве расколіны ў міжпазваночных дысках, разрыў печані і почкі, вывіх пляча і пералом чэрапа[129]. Аварыі паскорылі фізічны знос пісьменніка. Пасля авіякатастрофы Хемінгуэй, які «слаба кантраляваў прыём алкаголя на працягу большай часткі свайго жыцця, піў яшчэ больш, чым звычайна, каб справіцца з болем ад ран»[131].

photograph of a man
Хемінгуэй у сваім доме на ўчастку «Фінка Віхія» на Кубе

У кастрычніку 1954 года Хемінгуэй атрымаў Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Ён сціпла заявіў прэсе, што Карл Сэндберг, Карэн Бліксен і Бернард Барэнсан заслужылі прэмію[132], але ён з радасцю атрымае прызавыя грошы[133]. Мэлау сцвярджае, што Хемінгуэй «жадаў атрымаць Нобелеўскую прэмію», але, паколькі ён атрымаў яе праз некалькі месяцаў пасля авіякатастрофы і наступных паведамленняў у прэсе, «Хемінгуэй павінен быў падазраваць, што яго некралогі згулялі пэўную ролю ў рашэнні акадэміі»[134]. З-за болю пасля няшчасных выпадкаў у Афрыцы пісьменнік вырашыў адмовіцца ад паездкі ў Стакгольм[135]. Замест гэтага ён падрыхтаваў прамову, якую павінны былі зачытаць на цырымоніі, з вызначэннем жыцця пісьменніка:

Жыццё пісьменніка, калі ён на вышыні, працякае ў адзіноце. Пісьменніцкія арганізацыі могуць палепшыць яго адзіноту, але наўрад ці павышаюць якасць яго працы. Пазбаўляючыся ад адзіноты, ён вырастае як грамадская фігура, і нярэдка гэта ідзе на шкоду яго творчасці. Бо творыць ён адзін, і, калі ён досыць добры пісьменнік, яго справа — з дня ў дзень бачыць наперадзе вечнасць або яе адсутнасць.[136][заўв 7]

У канцы 1955 года і пачатку 1956 Хемінгуэй быў прыкаваны да ложка[137]. Ён паабяцаў завязаць з алкаголем, але праз некаторы час занядбаў гэтае абяцанне[138]. У кастрычніку 1956 года ён вярнуўся ў Еўропу і сустрэўся з баскскім пісьменнікам Піам Барохам, які быў сур’ёзна хворым і памёр праз некалькі тыдняў. Падчас паездкі Хемінгуэй зноў захварэў і лячыўся ад «высокага кравянога ціску, хваробы печані і атэрасклерозу»[137].

photograph of a man
Хемінгуэй у сваёй лодцы «Пілар», каля берагоў Кубы

У лістападзе ў Парыжы Хемінгуэй успомніў пра скрыні, якія ён пакінуў у гатэлі «Рыц» у 1928 годзе і якія да таго часу ніхто не знайшоў. Скрыні былі напоўненыя нататнікамі і чарнавікамі з «парыжскіх гадоў». У захапленні ад гэтага адкрыцця, калі пісьменнік вярнуўся на Кубу ў 1957 годзе, ён пачаў фармаваць і аднаўляць запісы, якія пазней сталі мемуарамі «Рухомае свята» (англ.: «A Moveable Feast»)[139]. Да 1959 года ён інтэнсіўна працаваў над творамі: дапісаў «Рухомае свята», які павінен быў выйсці праз год, давёў «Пробліск ісціны» (англ.: «True at First Light») да 200 тысяч слоў, дадаў некалькі частак у «Эдэмскі сад» і працаваў над раманам «Астравы ў акіяне». Апошнія тры былі захаваны ў сейф у Гаване, бо ён хацеў спачатку закончыць працу над «Рухомым святам». Майкл С. Рэйналдс сцвярджае, што на працягу гэтага перыяду ў яго пачалася дэпрэсія, з якой ён так і не здолеў выйсці[140].

«Фінка Віхія» стала перапаўняцца гасцямі і турыстамі, і Хемінгуэй, незадаволены сваім жыццём, вырашыў пераехаць у Айдаха. У 1959 годзе ён купіў дом з выглядам на раку Біг-Вуд недалёка ад Кетчума, і пакінуў Кубу, хоць і застаўся на ільготных умовах з урадам Фідэля Кастры, распавёўшы «Нью-Ёрк Таймс» (англ.: «The New York Times»), што ён быў «у захапленні» ад таго, як паўстанцы пад кіраўніцтвам Кастры зверглі рэжым Фульхенсіі Батысты[141][142]. Ён быў на Кубе ў лістападзе 1959 года, пасля таго, як вярнуўся з Памплоны, а таксама ў наступным годзе на дзень свайго нараджэння, аднак тады яны з Мэры вырашылі пакінуць краіну, пачуўшы заяву Кастры пра нацыяналізацыю маёмасці, якая належала амерыканцам і іншым замежным грамадзянам[143]. У ліпені 1960 года Хемінгуэй з’ехаў з Кубы, пакінуўшы свае творы і рукапісы ў банкаўскім сховішчы ў Гаване. У 1961 годзе, пасля аперацыі ў заліве Свіней, сядзіба «Фінка Віхія» была канфіскаваная кубінскім урадам разам з калекцыяй літаратуры, якая налічвала ад 4 да 6 тысяч кніг[144].

Айдаха і самагубства

Да канца 1950-х гадоў Хемінгуэй працягваў перапрацоўваць матэрыял для «Рухомага свята»[139]. Улетку 1959 года ён наведаў Іспанію для напісання серыі артыкулаў пра карыду па замове часопіса «Лайф» (англ.: «Life»)[145], вярнуўшыся на Кубу ў студзені 1960 года для працы над рукапісам. «Лайф» замаўляў толькі 10 тысяч слоў, але рукапіс празмерна вырас, перасягнуўшы гэту адзнаку. Упершыню ў сваім жыцці быўшы не ў стане самастойна арганізаваць працэс працы, Хемінгуэй папрасіў Арана Хочнэра прыехаць на Кубу, каб дапамагчы яму. Хочнэр дапамог яму абрэзаць твор для «Лайф» да 40 тысяч слоў, а «Скрыбнэрс» пагадзілася на выданне паўнавартаснай кнігі («Небяспечнае лета» (англ.: «The Dangerous Summer»)) памерам у 130 тысяч слоў[146]. У той час Хемінгуэй, паводле слоў Хочнэра, быў «нерашучым, дэзарганізаваным і блытаным»[147], а таксама пакутаваў ад пагаршэння зроку[148].

photograph of two men and woman
Хемінгуэй падчас палявання на птушак у Сільвер-Крыку, каля Пікабы (штат Айдаха), у студзені 1959 года. Побач з ім Гэры Купер і Бобі Петэрсан.

25 ліпеня 1960 года Хемінгуэй і Мэры пакінулі Кубу ў апошні раз. Пасля гэтага Хемінгуэй адправіўся ў Іспанію ў адзіночку, каб сфатаграфавацца для вокладкі часопіса «Лайф». Праз некалькі дзён у навінах з’явіліся паведамленні пра тое, што ён сур’ёзна хворы і знаходзіцца на мяжы смерці, што выклікала паніку ў Мэры, пакуль яна не атрымала ад яго тэлеграму з тэкстам: «Рэпартажы хлуслівыя. Еду ў Мадрыд. Кахаю Тата.» (англ.: «Reports false. Enroute Madrid. Love Papa.»)[149]. Тым не менш ён сапраўды цяжка хварэў і адчуваў, што знаходзіцца на мяжы зрыву[146]. Пісьменнік злёг у ложак на некалькі дзён, адыходзячы ў адзіноце і цішыні, нягледзячы на тое, што першыя часткі твора «Небяспечнае лета», апублікаваныя ў «Лайф» у верасні 1960 года, атрымалі добрыя водгукі[150]. У кастрычніку ён пакінуў Іспанію і паехаў у Нью-Ёрк, дзе адмовіўся пакінуць кватэру Мэры на той падставе, што яму неабходны догляд. Яна хутка павезла яго ў Айдаха, а Джордж Саўерс (лекар Сан-Вэлі) сустрэў іх у цягніку[146].

У гэты час Хемінгуэй стаў турбавацца пра грошы і пра сваю бяспеку[148]. Ён турбаваўся пра свае падаткі і пра тое, што ніколі не вернецца на Кубу за рукапісамі, якія пакінуў у банкаўскім сейфе. Пісьменнік стаў параноікам і лічыў, што ФБР актыўна сочыць за кожным яго рухам у Кетчуме[151][152]. ФБР адкрыла на яго файл падчас Другой сусветнай вайны, калі ён выкарыстоўваў «Пілар» для патрулявання берагоў Кубы, і ў вядомага дырэктара гэтага ведамства Джона Эдгара Гувера быў агент у Гаване, які назіраў за ім у 1950-х гадах[153]. Да канца лістапада Мэры была ў роспачы і Саўерс прапанаваў адвезці Хемінгуэя ў клініку «Мая» (англ.: Mayo Clinic) у Мінесоце, дзе, паводле яго меркавання, пісьменнік павінен быў прайсці лекаванне ад артэрыяльнай гіпертэнзіі[151]. У ФБР ведалі, што Хемінгуэй быў у клініцы, бо гэта было задакументавана ў студзені 1961[154]. У мэтах ананімнасці яго паклалі ў клініку пад імем самога Саўерса[150]. Маерс піша, што «аўра таямніцы акружае лячэнне Хемінгуэя ў клініцы», але пацвярджае, што яго лячылі шокавай тэрапіяй не менш за 15 разоў у снежні 1960 года і ў студзені 1961 ён «выйшаў у разбураным стане»[155]. Рэйналдс звяртаецца да запісаў Хемінгуэя ў «Мая», адзначаючы камбінацыю лекаў, якая магла давесці пісьменніка да дэпрэсіўнага стана[156].

Мемарыял Хемінгуэя ў Сан-Вэлі з надпісам: «Больш за ўсё ён любіў восень, жоўтае лісце таполяў, лісце, якое плавае на ручаях з стронгай, і сіняе зацішнае неба над высокімі пагоркамі».

Праз тры месяцы, у красавіку 1961 года, у Кетчуме Мэры зайшла раніцай на кухню і «ўбачыла Хемінгуэя з стрэльбай у руках». Яна патэлефанавала Саўерсу, які даў яму заспакойлівыя лекі і адвёз у бальніцу Сан-Вэлі, адкуль пісьменнік зноў быў адпраўлены ў «Мая» для дадатковай шокавай тэрапіі[157]. Ён быў выпушчаны адтуль у канцы чэрвеня і вярнуўся ў Кетчум 30 чэрвеня. Праз два дні, раніцай 2 ліпеня 1961 года, Хемінгуэй «цалкам свядома» застрэліўся з сваёй любімай стрэльбы[158]. Ён адчыніў падвальную кладоўку, дзе трымаў усю сваю зброю, пайшоў наверх да галоўнага ўвахода ў іх дом, «штурхнуў дзве пулі дванаццатага калібра ў драбавік «Бос» (англ.: Boss)… уставіў канец ствала ў рот, націснуў на курок і выпусціў сабе мазгі»[159]. Мэры патэлефанавала ў бальніцу Сан-Вэлі, і лекар хутка прыехаў да яе. Нягледзячы на яго вердыкт, што Хемінгуэй «памёр ад нанесенага самому сабе ранення ў галаву», прэсе паведамілі, што смерць была «выпадковай»[160].

У апошнія гады паводзіны Хемінгуэя былі падобныя на паводзіны яго бацькі да таго, як той таксама заўчасна пайшоў з жыцця[161]; магчыма, яго бацька меў генетычны гемахраматоз — хваробу, пры якой няздольнасць арганізма засвойваць жалеза можа завяршыцца псіхічным і фізічным зносам[162]. Медыцынская дакументацыя, даступная ў 1991 годзе, пацвердзіла, што ў пачатку 1961 года ў пісьменніка быў дыягнаставаны гемахраматоз[163]. Яго сястра Урсула і брат Лестэр таксама скончылі жыццё самагубствам[164]. У дадатак да фізічных хвароб дадатковай цяжкасцю Хемінгуэя былі праблемы з алкаголем на працягу большай часткі яго жыцця[120].

Сям’я і сябры Хемінгуэя вылецелі ў Кетчум для пахавання, якое было ўзначалена мясцовым каталіцкім святарам, які лічыў смерць выпадковай[160]. Брат Хемінгуэя Лестэр пісаў пра пахаванне (падчас якога хлопец-міністрант страціў прытомнасць на крышцы труны): «Мне здаецца, што Эрнэсту спадабалася бы гэта ўсё»[165].

Праз пяць гадоў Мэры Уэлш дала інтэрв’ю, падчас якога прызналася, што яе муж скончыў жыццё самагубствам[166].

Нашчадкі

Праз 35 гадоў пасля смерці пісьменніка, 1 ліпеня 1996 года, яго ўнучка Марго Хемінгуэй памерла ў Санта-Моніцы (штат Каліфорнія). Марго была супермадэллю і актрысай, у 1976 годзе зняўшыся разам з сястрой Марыэль у фільме «Губная памада» (англ.: «Lipstick»)[167]. Пазней яе смерць была прызнаная самагубствам, і, такім чынам, яна стала «пятым чалавекам за чатыры пакаленні сваёй сям’і, які скончыў жыццё самагубствам»[168].

Творчасць

Літаратурны стыль

Эрнэст Хемінгуэй — мастак-псіхолаг, майстар пабудовы дыялогу і маналога, стварэння адпаведнай атмасферы, настрою, пейзажу. Аддаючы перавагу факту, ён пазбягаў знарочыстых эфектаў і пафаснасці. Пры гэтым яго творы адметныя глыбокім лірызмам і драматычнасцю, насычаны сімволікай, характары герояў пераканаўчыя, а партрэты запамінальныя і непаўторныя[169].

Першы раман Хемінгуэя «І ўзыходзіць сонца» напісаны сціплай і кампактнай прозай, якая прынесла вядомасць Хемінгуэю і, паводле слоў прафесара Джэймса Нэйджэла, «змяніла характар амерыканскай літаратуры»[170]. Газета «Нью-Ёрк Таймс» пісала ў 1926 годзе пра раман: «Гэта сапраўды захапляльная гісторыя, напісаная лаканічнай, жорсткай, строга апавядальнай прозай, якая прыніжае больш літаратурную англійскую мову[171].» У 1954 годзе было адзначана, што пісьменнік узнагароджваўся Нобелеўскай прэміяй за «яго майтэрства ў мастацтве апавядання, якое ён ярка прадэманстраваў у апошнім творы «Стары і мора», і за ўплыў, які ён зрабіў на сучасны стыль»[172]. Прафесар Пол Сміт заўважае, што па пачатковых апавяданнях Хемінгуэя, сабраных у зборніку «У наш час», можна зрабіць выснову, што ён усё яшчэ эксперыментаваў з літаратурным стылем[173]. Пісьменнік пазбягаў складанага сінтаксісу, каля 70 адсоткаў усіх сказаў у творах Хемінгуэя з’яўляюцца простымі — «дзіцячы» сінтаксіс без падпарадкаванняў[174].

Калі пісьменнік добра ведае тое, пра што піша, ён можа пакінуць па-за тэкстам шмат з таго, што ведае, і калі ён піша праўдзіва, чытач адчуе ўсё пакінутае па-за тэкстам гэтаксама моцна, як калі б пісьменнік пра гэта распавёў. Велічнасць руху айсберга ў тым, што ён толькі на адну восьмую частку ўзвышаецца над паверхняю вады. Пісьменнік, які многае апускае з-за няведання, проста пакідае пустыя месцы.
—З кнігі Эрнэста Хемінгуэя «Смерць пасля поўдня»[175].

Літаратурны крытык, прафесар Генры Луіс Гейтс лічыць, што стыль Хемінгуэя з’яўляецца прынцыповай формай «адказу на яго вопыт у сусветнай вайне». Пасля Першай сусветнай вайны ён і іншыя мадэрністы «страцілі веру ў цэнтральныя інстытуты Заходняй цывілізацыі» і супраць складанага стылю пісьменнікаў XIX стагоддзя стварылі стыль, «у якім асноўнае ўсталёўваецца праз дыялог, праз дзеянні і маўчанне — літаратуру, у якой няма нічога вырашальнага або, па меншай меры, нічога відавочна не пазначана»[26].

Развіваючы тэму сувязі паміж Хемінгуэем і іншымі пісьменнікамі-мадэрністамі, біёграф Ірэн Гамель лічыць, што яго стыль старанна культываваўся і ўдакладняўся, каб стаць авангардам сваёй эпохі. Галодны да «авангардысцкіх эксперыментаў» Хемінгуэй апублікаваў работу Гертруды Стайн і Эльзы фон Фрэйтаг-Ларынговен ў «Трансэтлэнцік Рэўю», паўстаючы супраць «сталага мадэрнізму» Форда Мэдакса Форда. Як адзначае Гамель, Хемінгуэй быў «уведзены ў эксперыментальны стыль баранэсы ў час, калі ён актыўна абразаў слоўную «таўстату» ў сваім уласным стылі»[176].

Бэйкер лічыць, што, пачаўшы сваю дзейнасць у якасці аўтара апавяданняў, Хемінгуэй навучыўся «казаць шмат у кароткіх аповедах, падразаць мову, памнажаць інтэнсіўнасць і не казаць нічога акрамя праўды такім чынам, які дазваляў распавядаць больш, чым проста праўду»[177]. Хемінгуэй называў свой стыль тэорыяй айсберга: факты знаходзяцца над вадой, а апорная канструкцыя і сімвалізм — па-за полем зроку[177]. Канцэпцыю тэорыі айсберга часам называюць «тэорыяй бяздзейнасці». Пісьменнік лічыў, што аўтар можа пісаць адно (напрыклад Нік Адамс рыбачыць у апавяданні «Рака двух сэрцаў»), а пры гэтым пад паверхняй адбываецца зусім іншае (Нік Адамс канцэнтруецца на рыбалцы, каб не думаць пра нешта іншае)[178].

Джэксан Бэнсан лічыць, што Хемінгуэй выкарыстоўваў аўтабіяграфічныя дэталі для апісання жыцця ў цэлым — не толькі свайго жыцця. Напрыклад, Бэнсан сцвярджае, што Хемінгуэй выкарыстоўваў свой досвед і пракручваў сцэнарый «што калі б?»: «што, калі б я атрымаў такія раненні, што не змог бы спаць па начах? Што, калі б раненні зрабілі мяне вар’ятам? Што, калі б мяне зноў адправілі на фронт[179]?» У кнізе «Мастацтва апавядання» Хемінгуэй тлумачыў: «Я адкрыў некалькі сапраўдных прыёмаў. Калі вы апускаеце якія-небудзь важныя рэчы ці падзеі, якія вы ведаеце, апавяданне ўзмацняецца. Калі вы прапускаеце падзеі, таму што не ведаеце іх, ваша апавяданне не будзе каштаваць нічога. Якасць любога апавядання залежыць ад таго, наколькі добры той матэрыял, які вы (а не вашы рэдактары) апускаеце[180]

Мяне заўсёды прыводзяць у збянтэжанасць словы «святы», «слаўны», «ахвяра» і выраз «здзейснілася». Мы чулі іх… і чыталі іх… але нічога святога я не бачыў, і тое, што лічылася слаўным, не заслугоўвала славы, і ахвяры вельмі нагадвалі чыкагскія бойні, толькі мяса тут проста закопвалі ў зямлю. Было шмат такіх слоў, якія ўжо агідна было слухаць, і ў рэшце рэшт толькі назвы месцаў захавалі годнасць… Абстрактныя словы, такія, як «слава», «подзвіг», «доблесць» ці «святыня», былі непрыстойныя побач з канкрэтнымі назвамі вёсак, нумарамі дарог, назвамі рэк, нумарамі палкоў і датамі.
—"Бывай, зброя!«[181]

Прастата прозы Хемінгуэя — падманлівая. Прафесар Зоі Трод лічыць, што ён пачаў выкарыстоўваць «шкілетныя сказы» ў адказ на заўвагу Генры Джэймса, што Першая сусветная вайна «знясіліла словы». Хемінгуэй прапанаваў «мульты-каардынацыйную» фатаграфічную рэальнасць, будуючы яе на тэорыі айсберга. Сінтаксіс, у якім не хапае падпарадкавальных злучнікаў, стварае статычнасць сказаў, а «фотаздымачны» стыль стварае з твору своеасаблівы калаж малюнкаў. Многія сродкі пунктуацыі (двукроп’і, кропкі з коскай, працяжнікі, дужкі) апушчаны на карысць кароткіх апавядальных сказаў. Сказы абапіраюцца адзін на аднаго, як і самі падзеі, што стварае адчуванне цэлага. Ён таксама выкарыстоўваў іншыя кінематаграфічныя прыёмы: рэзкія пераходы ад адной сцэны да іншай або перарастанне адной сцэны ў другую. Наўмысныя апушчэнні падзей дазваляюць чытачу папоўніць гэты прабел, нібыта прытрымліваючыся інструкцыі аўтара, і ствараюць трохмерную прозу[182].

У літаратуры і ў сваіх асабістых лістах Хемінгуэй звычайна выкарыстоўваў злучнік «і» (англ.: «and») замест косак. Такое выкарыстанне вялікай колькасці злучнікаў магло служыць для перадачы непасрэднасці. Выкарыстанне Хемінгуэем шматзлучнікавасці — ці ў больш позніх творах выкарыстанне даданых сказаў — дазваляе супаставіць паміж сабой надзвычайныя бачанні і малюнкі; Джэксан Брэнсан параўноўвае іх з хайку[183][184]. Многія з паслядоўнікаў Хемінгуэя спрабавалі прытрымлівацца яго прыклада і пазбягалі любога выразу эмоцый. Пісьменнік Сол Бэлау сатырычна апісваў гэты стыль «У вас ёсць эмоцыі? Задушыце іх[185].» Тым не менш, Хемінгуэй намераваўся не ўхіляцца ад эмоцый, а адлюстроўваць іх больш навукова. Хемінгуэй лічыў, што апісваць эмоцыі — проста і бессэнсоўна; замест гэтага ён рабіў калажы малюнкаў, каб паказаць «рэальную рэч, паслядоўнасць рухаў і тое, што выклікала эмоцыі», каб такія апісанні «былі сапраўднымі і праз год, і праз дзесяць гадоў, і, калі пашанцуе і калі апісанне дастаткова чыстае і праўдзівае, заўсёды»[186]. Выкарыстанне малюнкаў у якасці аб’ектыўных карэлятаў таксама характэрна для твораў Эзры Паўнда, Томаса Стэрнза Эліята, Джэймса Джойса і Марселя Пруста[187]. У лістах Хемінгуэя некалькі разоў сустракаюцца спасылкі на раман Пруста «У пошуках страчанага часу», якія сведчаць, што ён чытаў яго, па меншай меры, два разы[188].

Тэмы

Аўтар гэтай кнігі прыйшоў да свядомага пераканання, што тыя, хто змагаюцца на вайне, самыя цудоўныя людзі, і чым бліжэй да перадавой, тым больш выдатных людзей там сустрэнеш; затое тыя, хто пачынае, распальвае і вядзе вайну,— свінні, якія дбаюць толькі пра эканамічную канкурэнцыю і пра тое, што на гэтым можна пажывіцца. Я лічу, што ўсе, хто нажываецца на вайне і хто спрыяе яе распальванню, павінны быць расстраляны ў першы ж дзень ваенных дзеянняў даверанымі прадстаўнікамі сумленных грамадзян сваёй краіны, якіх яны пасылаюць ваяваць. Аўтар гэтай кнігі з радасцю ўзяў бы на сябе місію арганізаваць такі расстрэл, калі б тыя, хто пойдзе ваяваць, афіцыйна даручылі яму гэта.
—прадмова да рамана «Бывай, зброя!» выдання 1948 года[189].

Папулярнасць твораў Хемінгуэя ў значнай ступені засанавана на іх тэмах, якімі, паводле меркавання доктара Мічыганскага ўнівесітэта Фрэдэрыка Свабоды, з’яўляюцца каханне, вайна, спустошанасць і страта; усе яны з’яўляюцца асноўнымі тэмамі ўсёй амерыканскай літаратуры і моцна праяўляюцца ў сутнасці твораў Хемінгуэя[190]. Літаратурны крытык Лэслі Фідлер бачыць у работах пісьменніка тэму, якую ён вызначае як «Свяшчэнная зямля» — Амерыканскі Захад — дапоўнены ў творах Хемінгуэя гарамі Іспаніі, Швейцарыі і Афрыкі, а таксама вадаёмамі Мічыгана. Апроч таго, Хемінгуэй аддаў даніну Амерыканскаму Захаду назвай «Гатэль Мантана» (англ.: Hotel Montana) у творах «І ўзыходзіць сонца» і «Па кім звоніць звон»[191]. Фідлер, а таксама іншы літаратар Бэн Стольцфус лічаць, што прырода ў творах Хемінгуэя з’яўляецца месцам для адраджэння і тэрапіі, і паляўнічы або рыбак адчуваюць там момант трансцэндэнтнасці, калі здабыча забітая[192]. Гэтая прырода — месца, дзе мужчыны без жанчын: мужчыны рыбачаць; мужчыны палююць; мужчыны знаходзяць адкупленне ў прыродзе[191]. Нягледзячы на тое, што Хемінгуэй пісаў пра спорт, Карлас Бэйкер лічыць, што акцэнт заўсёды больш робіцца на спартсмена, чым на сам спорт[193], а Сьюзан Бігель лічыць Хемінгуэя амерыканскім натуралістам, што адлюстравана ў вельмі падрабязных апісаннях прыроды, напрыклад у апавяданні «Рака двух сэрцаў»[16].

Пісьменнік, адной з асноўных тэм якога — асабліва ў пачатку творчага шляху — была вайна, адзначаў значэнне ваеннага досведу: «Вайна адна з самых важных тэм, і прытым такая, калі цяжэй за ўсё пісаць праўдзіва, і пісьменнікі, якія не бачылі вайны, ад зайздрасці імкнуцца пераканаць і сябе, і іншых, што тэма гэтая нязначная, ці ненатуральная, ці хваравітая, у той час, як на самой справе ім проста не давялося перажыць тое, чаго нічым нельга кампенсаваць»[189]. У вобразе галоўнага героя рамана «Бывай, зброя!» лейтэнанта Фрэдэрыка Генры, а таксама ў каханні героя да Кэтрын Барклі выявіўся асабісты ваенны досвед аўтара[189].

Фідлер лічыць, што Хемінгуэй перавярнуў у амерыканскай літаратуры сутнасць злой «цёмнай жанчыны» і добрай «светлай жанчыны». Цёмная жанчына — Брэт Эшлі з рамана «І ўзыходзіць сонца» — паступае высакародна; светлая жанчына — Маргарэт Макомбер з апавядання «Кароткае шчаслівае жыццё Фрэнсіса Макомбера» — становіцца забойцай[191]. Літаратурны крытык Роберт Скоўлз заяўляе, што ў ранніх апавяданнях Хемінгуэя, такіх як «Вельмі кароткае апавяданне» (англ.: «A Very Short Story»), «персанажы-мужчыны з’яўляюцца станоўчымі, а персанажы-жанчыны — адмоўнымі»[194]. Паводле прафесара Рэны Сандэрсан, крытыкі хвалілі ў ранніх апавяданнях пісьменніка арыентаваны на мужчын свет мужных заняткаў, а таксама падзел усіх жанчын на «каструючых і любоўных рабынь». Прыхільнікі фемінізму крытыкуюць Хемінгуэя як «грамадскага ворага нумар адзін», аднак больш познія ацэнкі яго працы «далі новыя погляды на персанажаў-жанчын у Хемінгуэя (і іх сілу) і выявілі яго асабістае меркаванне па гендэрных пытаннях, тым самым ставячы пад сумнеў старое меркаванне, што яго творы былі выключна мужчынскімі»[195]. Крытык Ніна Бэйм лічыць, што Брэт Эшлі і Маргарэт Макомбер з’яўляюцца яркімі прыкладамі «жанчын-сцерваў» (англ.: bitch women) у творах Хемінгуэя[196].

Калі людзі столькі мужнасці прыносяць у гэты свет, свет павінен забіць іх, каб зламаць, і таму ён іх і забівае. Свет ламае кожнага, і многія потым толькі мацнейшыя на зломе. Але тых, хто не хоча зламацца, ён забівае. Ён забівае самых добрых, і самых пяшчотных, і самых храбрых без разбору. А калі ты ні з тых, ні з другіх, ані з трэціх, можаш быць упэўнены, што і цябе заб'юць, толькі без асаблівай спешкі.
—"Бывай, зброя!"[197].

Тэма жанчын і смерці з’яўляецца ў апавяданнях Хемінгуэя з творам «Індзейскі лагер», які пранізвае тэма смерці. Прафесар Філіп Янг лічыць, што акцэнт у «Індзейскім лагеры» ставіцца не столькі на жанчыну, якая нараджае дзіцяці, ці на бацьку, які здзейсніў самагубства, а на Ніку Адамсе, які з’яўляецца сведкам гэтых падзей і «атрымлівае душэўныя шрамы і становіцца нервовым хлопцам». У гэтым апавяданні пісьменнік апісаў падзеі, якія сфарміравалі асобу Адамса. Янг лічыць, што ў «Індзейскім лагеры» знаходзіцца «ключ» да пытання «што аўтар планаваў рабіць у наступныя 35 гадоў сваёй кар’еры»[198]. Стольцфус лічыць работу Хемінгуэя больш складанай з раскрыццём ісціны экзістэнцыялізму: калі чалавек нічога не зрабіў у жыцці, то яго адкупленне адбудзецца на парозе смерці. Фрэнсіс Макомбер, які нікчэмна пражыў сваё жыццё, памірае шчаслівым, таму што апошнія гадзіны яго жыцця былі сапраўднымі; тарэадор у карыдзе ўяўляе сабой вяршыню сапраўднага жыцця[192]. У сваёй рабоце «Выкарыстанне сапраўднасці: Хемінгуэй і літаратурнае поле» (англ.: «The Uses of Authenticity: Hemingway and the Literary Field») Ціма Мюлер адзначае, што творы пісьменніка атрымалі поспех таму, што персанажы ў іх жывуць «сапраўдным жыццём», а «салдаты, рыбакі, баксёры і леснікі з’яўляюцца архетыпамі сапраўднасці ў сучаснай літаратуры»[199].

У творах Хемінгуэя распаўсюджана тэма маральнай кастрацыі мужчын, асабліва ў рамане «І ўзыходзіць сонца». Фідлер лічыць, што маральная кастрацыя ў персанажаў Хемінгуэя з’яўляецца характэрнай рысай пакалення параненых салдат, у якім такія жанчыны, як Брэт, дабіліся эмансіпацыі. Гэта адносіцца і да другараднага персанажа Фрэнсіс Клайн, якая была дзяўчынай Кона ў пачатку рамана. Яна з’яўляецца яскравым прыкладам такога пакалення не толькі таму, што прадстаўляе яго ўжо ў самым пачатку твора, а яшчэ і з-за таго, які ўплыў яна мае на Кона, хоць і мала з’яўляецца ў тэксце[191].

Бэйкер лічыць, што Хемінгуэй супастаўляе ў сваіх творах «натуральнае» і «ненатуральнае». У апавяданні «Альпійская ідылія» (англ.: «Alpine Idyll») «ненатуральнасць» катання на лыжах у горнай краіне позняй вясной спалучаецца з «ненатуральнасцю» селяніна, які занадта доўга трымаў труп сваёй жонкі зімой у хляве. Лыжнікі і селянін спускаюцца ў даліну да «натуральнай» вясны для адкуплення[193].

Некаторыя крытыкі характарызуюць творы Хемінгуэя як жанчынаненавісніцкія і гамафобскія. Сьюзан Бігель прааналізавала водгукі на літаратуру пісьменніка за чатыры дзесяцігоддзя, апублікаваўшы вынікі ў сваім эсэ «Крытычны прыём» (англ.: «Critical Reception»). Яна адзначыла, што ў 1980-я гады «крытыкі, якія падтрымлівалі мультыкультуралізм» проста ігнаравалі Хемінгуэя; хоць некалькі «апалагетыкаў» былі напісаныя. Тыповым з’яўляецца падобны аналіз рамана «І ўзыходзіць сонца»: «Хемінгуэй не дазваляе чытачу забыцца, што Кон — габрэй, не непрывабны персанаж, які аказваецца габрэем, а персанаж, які з’яўляецца непрывабным, таму што ён габрэй». Паводле Бігель у тым жа дзесяцігоддзі крытыкі адзначалі «страх перад гомасексуалізмам» і расізм у літаратуры Хемінгуэя[200].

Ацэнкі беларускіх літаратараў

Беларускі літаратар Канстанцін Касяк паказвае, што Хемінгуэй — гэта чалавек крайнасцей, якія вельмі гарманічна ўжываліся ў ім, і параўноўвае яго з галоўным героем фільма «Бунтар без ідэі»[201]

Перакладчык і літаратуразнаўца Вадзім Небышынец адзначыў, што вызначальную ролю ў творчай біяграфіі Хемінгуэя адыграла Першая сусветная вайна, а таксама тэма «страчанага пакалення» і што трагічнае ўспрыманне свету дасягнула свайго апагея ў рамане «Бывай, зброя!»[189]. Літаратуразнаўца Ева Лявонава пісала, што ад настрояў страчанасці і адзіноты, уласцівых героям Хемінгуэя, аўтар паступова перайшоў да «больш актыўнай жыццёвай пазіцыі»[202].

В. Небышынец заўважае, што пісьменнік абапіраўся на рэалістычныя і гуманістычныя традыцыі сваіх папярэднікаў, але выпрацаваў сваю адметную творчую манеру, якая зрабілася адным з вызначальных стыляў XX стагоддзя[189]. Паводле Лявонавай, Хемінгуэй імкнуўся да стварэння «простай, сумленнай прозы пра чалавека» і лічыў, што для сапраўднага мастака «кожная кніга павінна быць пачаткам, новай спробай дасягнуць недасягальнага, яшчэ не здзейсненага іншымі». Літаратуразнаўца лічыць, што «проза бачылася яму „самым цяжкім пісьменніцкім хлебам“, бо празаік заўсёды стаіць перад „неабходнасцю зрабіць вымысел больш праўдзівым за рэальнае жыццё“»[203].

Е. Лявонава адзначае, што Хемінгуэй, які перапісваў многія старонкі сваіх кніг па некалькі дзесяткаў разоў, у выніку давёў распрацаваны ім самабытны стыль да дасканаласці[204]. Яна называе пісьменніка «бясспрэчным рэалістам», але адзначае, што ён таксама выкарыстоўваў элементы рамантычнай эстэтыкі. Лявонава піша, што Хемінгуэй быў «мастаком-псіхолагам, майстарам пабудовы дыялогу і маналога, стварэння адпаведнай атмасферы, настрою і пейзажу». Паводле яе меркавання, «яго творы адметныя глыбокім лірызмам і драматычнасцю, насычаны сімволікай, характары герояў пераканаўчыя, а партрэты запамінальныя і непаўторныя»[204].

Чалавек «татальнага дзеяння», Эрнэст Хемінгуэй любіў людзей рамантычнага складу; па сутнасці, рамантыкамі з’яўляюцца і многія яго героі, якія прытрымліваюцца раз і назаўсёды абранага для сябе маральнага «кодэкса», паводле якога чалавек мусіць перамагаць уласную слабасць, вышэй за ўсё ставіць гонар і годнасць, быць высакародным і справядлівым нават у адносінах да ворага[205].

Літаратуразнаўца Іван Саверчанка пісаў[206]:

Яркім мастацкім словам і выверанай думкай Эрнэст Хемінгуэй імкнуўся выканаць высакародную і гуманную місію — удасканаліць свет і грамадства, зменшыць колькасць зла на зямлі, абараніць канкрэтнага чалавека і яго законнае права на годнае жыццё, дапамагчы нацыям у змаганні за гістарычную перспектыву.

Пісьменнік Васіль Быкаў лічыў найбольш значным творам Эрнэста Хемінгуэя раман «Па кім звоніць звон». У кнізе ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» ён прызнаў:

Тое, што мы намагаліся і ніяк не маглі зразумець у вайне, знакаміты Хэм зразумеў і напісаў яшчэ ў 30-я гады.

Ева Лявонава паказала, што многія якасці твораў Хемінгуэя ўласцівыя прозе самога Быкава, а менавіта наяўнасць падтэкстаў, прытчавасць, глыбокі псіхалагізм і рэльефнасць апісанняў, таксама адзначаючы, што іх творы падобныя тэмамі, экстрэмальнымі, «памежнымі» сюжэтнымі калізіямі, сітуацыямі выбару і незвычайным трагізмам[207].

Уплыў і спадчына

Статуя Хемінгуэя, зробленая Хасэ Вілам Саберонам, «Эль Фрарыдзіта» бар у Гаване.
Статуя Хемінгуэя ў Памплоне.

Спадчына Хемінгуэя для амерыканскай літаратуры — гэта яго стыль: пісьменнікі, якія з’яўляліся пасля яго, пераймалі або пазбягалі яго[208]. Пасля таго, як з выданнем кнігі «І ўзыходзіць сонца» была створана яго рэпутацыя, ён стаў адным з цэнтральных прадстаўнікоў пасляваеннага пакалення, усталяваўшы асабісты стыль для пераймання[170]. Яго кнігі былі спалены ў Берліне ў 1933 годзе ў якасці «сімвала сучаснага заняпаду» і адпрэчаны яго бацькамі, якія лічылі іх «брудам»[209]. Рэйналдс сцвярджае, што яго спадчынай з’яўляецца тое, што «яго апавяданні і раманы так хутка папулярызаваліся, што некаторыя з іх сталі часткай нашай культурнай спадчыны»[210]. У 2004 годзе ў бібліятэцы Джона Ф. Кэнэдзі Расэл Бэнкс заявіў у сваім выступе, што ён, як і многія пісьменнікі-мужчыны яго пакалення, знаходзіцца пад уплывам літаратурнай філасофіі, стылю і іміджу Хемінгуэя[211]. Паводле слоў Мюлера, «Хемінгуэй з’яўляецца самым вядомым з усіх пісьменнікаў у свеце»[212].

Бэнсан лічыць, што жыццёвы досвед Хемінгуэя стаў «сродкам для эксплуатацыі» ў яго літаратуры[213]. Літаратуразнаўца Андрэс Халенгрэн, які даследаваў творчасць Хемінгуэя, лічыць, што яго «брутальны стыль» і вобраз мача трэба аддзяляць ад літаратурнай дзейнасці[209]. Гэта пацвярджае і Бэнсан, апісваючы яго як інтраверта і параўноўваючы яго з Джэромам Сэлінджэрам, нягледзячы на тое, што Хемінгуэй маскіруе свой характар самахвальствам[214]. На самай справе падчас Другой сусветнай вайны Сэлінджэр сустракаўся і перапісваўся з Хемінгуэем, якога ён прызнаваў сваім аўтарытэтам. У сваім лісце да Хемінгуэя Сэлінджэр сцвярджаў, што іх размовы «далі яму адзіныя хвіліны надзеі за ўсю вайну» і жартоўна называў сябе «старшынёй фан-клубаў Хемінгуэя»[215].

Ступень уплыву Хемінгуэя відаць у даніне і адгалосках яго твораў у папулярнай культуры. Малая планета, адкрытая ў 1978 годзе астраномам з СССР Мікалаем Чарных, была названая ў яго гонар («(3656) Хемінгуэй»)[216]; у апавяданні Рэя Брэдбэры «Машына да Кіліманджара» (англ.: «The Kilimanjaro Device») Хемінгуэй едзе на вяршыну гары Кіліманджара[81]; у 1993 годзе выйшаў мастацкі фільм «Барацьба з Эрнэстам Хемінгуэем» з Робертам Дзювалам, Рычардам Харысам, Шырлі Мак-Лейн, Сандрай Балак і Пайпер Лоры ў галоўных ролях пра сяброўства двух пенсіянераў, ірландца і кубінца, якія жывуць у прыбярэжным мястэчку штата Фларыда[217]. Уплыў пісьменніка відавочны па мноству рэстаранаў з назвай «Хемінгуэй», а таксама па барах з распаўсюджанай назвай «Хэрыс» (англ.: «Harry’s») (адсылка да бару з рамана «За ракой у цені дрэў»)[218]. Лінія мэблі Хемінгуэя, распаўсюджанню якой садзейнічаў сын Хемінгуэя Джэк (Бамбі), мае такія прадметы як тумбачка «Кіліманджара» і канапа «Кэтрын». Кампанія «Манблан» (англ.: «Montblanc») прапануе аўтаручкі «Хемінгуэй», а таксама была створана лінія адзення для сафары, названая ў яго гонар[219]. У 1977 годзе быў заснаваны міжнародны конкурс імітацыі Хемінгуэя (англ.: International Imitation Hemingway Competition), які публічна прызнаў яго ўплыў і камічна недарэчныя намаганні некаторых аўтараў імітаваць яго. Удзельнікам прапануецца прадставіць адну «сапраўды добрую старонку з сапраўды дрэннага Хемінгуэя», а пераможцы ляцяць у Італію ў бар «Хэрыс»[220].

У 1965 годзе Мэры Хемінгуэй заснавала «фонд Хемінгуэя» (англ.: Hemingway Foundation) і ў 1970-х гадах падаравала дакументы мужа бібліятэцы Джона Ф. Кэнэдзі. У 1980 годзе група даследчыкаў Хемінгуэя ацаніла ахвяраваныя паперы, пазней сфарміраваўшы «таварыства Хемінгуэя» (англ.: Hemingway Society), «якое падтрымлівае і стымулюе хемінгуэеўскую стыпендыю (англ.: Hemingway scholarship)»[221].

Бібліяграфія

Творы, выдадзеныя пасля 1961 года, былі апублікаваны пасмяротна[222][223].

Раманы

Дакуметальная літаратура

Лісты

Анталогіі

Зборнікі

Беларускія пераклады

На беларускую мову творы Xемінгуэя пераклалі Аляксей Арцёмаў, Алесь Асташонак, Анатоль Бутэвіч (Максім Валошка), Віталь Воранаў, Віктар Гардзей, Юрка Гаўрук, Алесь Квіткевіч, Павел Марціновіч, Яўген Міклашэўскі і Вадзім Небышынец.

  • Бывай, зброя / Пер. з англ. А. Бутэвіча. — Мн., 1996;
  • Вельмі кароткае апавяданне / Пер. з англ. В. Воранава // «Далягляды», 3 мая 2010;
  • Забойцы: Апавяданне / Пер. з англ. А. Асташонка // Крыніца № 11-12, 1992. — С. 46-49;
  • Індзейскі пасёлак: Апавяданне / Пер. з англ. А. Асташонка // Крыніца № 9 (3), 1994. — С. 97-98;
  • І ўзыходзіць сонца (Фэст): Раман / Пер. з англ. Ю. Гаўрука. — Мн.: Маст. літ., 1976;
  • Па кім звоніць звон: Раман / Пер. з англ. В. Небышынца. — Мн.: Маст. літ., 1991;
  • Стары і мора / Пер. з англ. В. Небышынца;
  • Стары чалавек і мора / Пер. з англ. П. Марціновіча.
  • Віно Ваямінгу (пераклад Алеся Квіткевіча)
  • Дзесяць індзейцаў (пераклад Аляксея Арцёмава)

Экранізацыі

Постар фільма «Бывай, зброя!» 1932 года.

Па ўсіх вялікіх творах Хемінгуэя былі знятыя фільмы: «Бывай, зброя!» (1932, 1957), «Па кім звоніць звон» (1943), «Мець і не мець» (1944, 1950, 1958), «Забойцы» (англ.: «The Killers») (1946, 1956, 1964), «Справа Макомбера» (англ.: «The Macomber Affair») (1947)[224], «Снягі Кіліманджара» (1952), «І ўзыходзіць сонца» (1957, 1984), «Стары і мора» (1958) і «Астравы ў акіяне» (1977)[225].

Першы фільм па рамане «Бывай, зброя!» быў зняты ў 1932 годзе, праз 3 гады пасля выхаду кнігі. У гэтай любоўнай гісторыі, якая адбываецца на фоне Першай сусветнай вайны, Гэры Купер сыграў галоўную ролю, персанажа, правобразам якога стаў сам Хемінгуэй і які ўлюбляецца ў медсястру, у ролі якой знялася Хелен Хейс. Фільм атрымаў намінацыю на Оскар у катэгорыі «Найлепшы фільм» і выйграў дзве ўзнагароды ў катэгорыях «Лепшая аператарская праца» і «Лепшы гук»[226]. У 1957 годзе рэжысёр Дэвід Сэлзнікс зняў рымэйк з Рокам Хадсанам і Джэніфер Джонс у галоўных ролях, але ён не быў паспяховым і нават стаў фінансавым правалам, пасля якога Сэлзнікс не зняў больш ні аднаго фільма[227].

У 1943 годзе Гэры Купер таксама сыграў галоўную ролю ў фільме «Па кім звоніць звон». Хемінгуэй сам абраў яго і Інгрыд Бергман для выканання галоўных роляў, аднак застаўся незадаволены тым, як у фільм быў перанесены палітычны пасыл. Гэтая стужка, працягласць якой складае амаль тры гадзіны, атрымала дзевяць намінацый на Оскар[228].

Па апавяданні «Забойцы» былі зняты тры версіі фільмаў. Найбольш вядомай з іх з’яўляецца стужка, знятая ў 1946 годзе ў жанры нуар з Бертам Ланкастэрам у ролі шведскага баксёра[229]. У фільме 1964 года Дона Сігела галоўную ролю сыграў Лі Марвін, які атрымаў за яе прэмію «Бафта» (англ.: BAFTA) у катэгорыі «Лепшы замежны акцёр»[230].

Фільм па творы «Стары і мора» пра старога кубінскага рыбака і яго барацьбу з вялікай рыбай быў зняты ў 1958 годзе. Спэнсэр Трэйсі, які выканаў галоўную ролю ў гэтай карціне, атрымаў намінацыю на Оскар у катэгорыі «Лепшая мужчынская роля»[231].

Грэгары Пек, Сьюзэн Хейвард і Ава Гарднер у 1952 годзе сыгралі галоўныя ролі ў фільме «Снягі Кіліманджара», экранізацыі твора Хемінгуэя пра сафары ў Афрыцы[232].

Генры Кінг, які быў рэжысёрам фільма «Снягі Кіліманджара» запрасіў Грэгары Пека і ў экранізацыю рамана «І ўзыходзіць сонца» ў 1957 годзе. У фільме, дзеянне якога адбываецца ў Францыі і ў Іспаніі, таксама сыгралі Ава Гарднер (у ролі Брэт Эшлі), Мел Ферэр і Эрал Флін[233].

Адной з найлепшых экранізацый твораў Хемінгуэя, на думку многіх крытыкаў, стаў фільм «Мець і не мець» 1944 года з Хамфры Богартам і Ларэн Бэкол у галоўных ролях[234]. Наступныя экранізацыі гэтага рамана, якія выходзілі пад назвамі «Пераломны момант» (англ.: «The Breaking Point») і «Збройнікі» (англ.: «The Gun Runners») не былі паспяховымі[235][236].

Заўвагі

  1. Хемінгуэй меў пяць братоў і сясцёр: Марселіна (1898); Урсула (1902); Мадлен (1904); Кэрал (1911); і Лестэр (1915).
  2. На ўзнагароджанні медалём італьянцы так апісвалі ўчынак Хемінгуэя: «Цяжка паранены шматлікімі кавалкамі асколкаў варожага снарада, з выдатным духам братэрства, перш чым клапаціцца пра сябе, ён аказаў шчодрую дапамогу больш сур’ёзна параненым тым жа выбухам італьянскім салдатам і не дазволіў сабе быць у іншым месцы, пакуль яны не былі эвакуіраваны.»
  3. Каб застраліцца, Кларэнс Хемінгуэй выкарыстаў пісталет свайго бацькі часоў грамадзянскай вайны.
  4. У сярэдзіне 1990-х Грэгары Хемінгуэю зрабілі аперацыю па змене пола, пасля чаго ён быў вядомы як Глорыя Хемінгуэй.
  5. «Эдэмскі сад» быў апублікаваны пасмяротна ў 1986 годзе.
  6. Рукапіс «Марской кнігі» быў апублікаваны пасмяротна ў 1970 годзе пад назвай «Астравы ў акіяне».
  7. Поўная прамова даступна на сайце The Nobel Foundation

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ernest Hemingway // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118549030 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. https://www.hemingwaybirthplace.com/
  5. https://www.ocregister.com/2015/08/12/ernest-hemingways-idaho-house-listed-on-national-register-of-historic-places/
  6. https://www.forbes.com/sites/jimclash/2016/09/02/homage-visit-to-ernest-hemingways-idaho-grave-unsettles/
  7. Oliver (1999), 140
  8. 1 2 Reynolds (2000), 17-18
  9. Meyers (1985), 4
  10. Oliver (1999), 134
  11. Meyers (1985), 8
  12. The Hemingway Project: Hemingway’s Early Life — A Conversation With Hemingway’s Nephew, John Sanford.
  13. 1 2 Reynolds (2000), 19
  14. Tyler, Student Companion to Ernest Hemingway, p.15
  15. Meyers (1985), 3
  16. 1 2 Beegel (2000), 63-71
  17. Mellow (1992), 21
  18. Griffin (1985), 25
  19. Meyers (1985), 19-23
  20. «Star style and rules for writing». The Kansas City Star. KansasCity.com. Retrieved 30 November 2011.
  21. Mellow (1992), 48-49
  22. Meyers (1985), 27-31
  23. Pizer (1986)
  24. 1 2 Mellow (1992), 57-60
  25. Mellow (1992), 61
  26. 1 2 3 4 5 6 Putnam, Thomas. «Hemingway on War and Its Aftermath». The National Archives.
  27. Desnoyers, 3
  28. Meyers (1985), 37-42, 34
  29. Meyers (1985), 37-42
  30. 1 2 Meyers (1985), 45-53
  31. Reynolds (1998), 21
  32. Mellow (1992), 101
  33. 1 2 Meyers (1985), 56-58
  34. 1 2 3 Kert (1983), 83-90
  35. Oliver (1999), 139
  36. 1 2 3 Baker (1972), 7
  37. Meyers (1985), 60-62
  38. 1 2 Meyers (1985), 70-74
  39. Mellow (1991), 8
  40. Mellow (1992), 308
  41. 1 2 Reynolds (2000), 28
  42. Meyers (1985), 77-81
  43. Meyers (1985), 82
  44. Reynolds (2000), 24
  45. Desnoyers, 5
  46. Meyers (1985), 69-70
  47. 1 2 Baker (1972), 15-18
  48. Meyers (1985), 126
  49. Baker (1972), 34
  50. Meyers (1985), 127
  51. Mellow (1992), 236
  52. Mellow (1992), 314
  53. Meyers (1985), 159—160
  54. Baker (1972), 30-34
  55. Meyers (1985), 117—119
  56. Nagel (1996), 89
  57. 1 2 Meyers (1985), 189
  58. Reynolds (1989), vi-vii
  59. Mellow (1992), 328
  60. 1 2 Baker (1972), 44
  61. Mellow (1992), 302
  62. Meyers (1985), 192
  63. Baker (1972), 82
  64. Baker (1972), 43
  65. Mellow (1992), 333
  66. Mellow (1992), 338—340
  67. Meyers (1985), 172
  68. Meyers (1985), 173, 184
  69. Mellow (1992), 348—353
  70. Meyers (1985), 195
  71. Robinson (2005)
  72. Meyers (1985), 204
  73. Meyers (1985), 208
  74. Mellow (1992), 367
  75. qtd. in Meyers (1985), 210
  76. Meyers (1985), 215
  77. Mellow (1992), 378
  78. Baker (1972), 144—145
  79. Meyers (1985), 222
  80. Reynolds (2000), 31
  81. 1 2 Oliver (1999), 144
  82. Meyers (1985), 222—227
  83. Mellow (1992), 402
  84. Mellow (1992), 376—377
  85. Mellow (1992), 424
  86. 1 2 Desnoyers, 9
  87. Mellow (1992), 337—340
  88. American Legends: The Life of Ernest Hemingway.
  89. Meyers (1985), 280
  90. Meyers (1985), 292
  91. Mellow (1992), 488
  92. Koch (2005), 87
  93. Meyers (1985), 311
  94. Koch (2005), 164
  95. Kert (1983), 287—295
  96. Koch (2005), 134
  97. Meyers (1985), 321
  98. Thomas (2001), 833
  99. 1 2 Meyers (1985), 326
  100. Lynn (1987), 479
  101. Meyers (1985), 342
  102. Meyers (1985), 353
  103. Meyers (1985), 334
  104. Meyers (1985), 334—338
  105. To All Active Supporters of Democracy and Peace
  106. 1 2 Meyers (1985), 356—361
  107. Dugdale, John. (July 9, 2009). «Hemingway revealed as failed KGB spy». The Guardian. Retrieved June 18, 2013.
  108. 1 2 Kert (1983), 393—398
  109. Meyers (1985), 416
  110. Meyers (1985), 400
  111. Reynolds (1999), 96-98
  112. Mellow (1992), 533
  113. Meyers (1985), 398—405
  114. 1 2 Lynn (1987), 518—519
  115. 1 2 Meyers (1985) 408—411
  116. Mellow (1992), 535—540
  117. qtd. in Mellow (1992), 552
  118. Meyers (1985), 420—421
  119. Mellow (1992) 548—550
  120. 1 2 3 Desnoyers, 12
  121. Meyers (1985), 436
  122. Mellow (1992), 552
  123. Meyers (1985), 440—452
  124. Desnoyers, 13
  125. Meyers (1985), 489
  126. Baker (1972), 331—333
  127. Mellow (1992), 586
  128. Mellow (1992), 587
  129. 1 2 Mellow (1992), 588
  130. Meyers (1985), 505—507
  131. Beegel (1996), 273
  132. Lynn (1987), 574
  133. Baker (1972), 38
  134. Mellow (1992), 588—589
  135. Meyers (1985), 509
  136. Ernest Hemingway The Nobel Prize in Literature 1954 Banquet Speech (нявызн.). The Nobel Foundation. Праверана December 10, 2009.
  137. 1 2 Meyers (1985), 512
  138. Reynolds (2000), 291—293
  139. 1 2 Meyers (1985), 533
  140. Reynolds (1999), 321
  141. Mellow (1992), 494—495
  142. Meyers (1985), 516—519
  143. Reynolds (2000), 332, 344
  144. Mellow (1992), 599
  145. Meyers (1985), 520
  146. 1 2 3 Reynolds (1999), 544—547
  147. qtd. in Mellow (1992), 598—600
  148. 1 2 Meyers (1985), 542—544
  149. qtd. in Reynolds (1999), 546
  150. 1 2 Mellow (1992), 598—601
  151. 1 2 Reynolds (1999), 548
  152. Meyers (1985), 543
  153. Mellow (1992), 597—598
  154. Meyers (1985), 543—544
  155. Meyers (1985), 547—550
  156. Reynolds (2000), 350
  157. Meyers (1985), 551
  158. Reynolds (2000), 16
  159. Meyers (1985), 560—561
  160. 1 2 Kert (1983), 504
  161. Burwell (1996), 234
  162. Burwell (1996), 14
  163. Burwell (1996), 189
  164. Oliver (1999), 139—149
  165. Hemingway (1996), 14-18
  166. Gilroy, Harry. «Widow Believes Hemingway Committed Suicide; She Tells of His Depression and His ‘Breakdown’ Assails Hotchner Book». (August 23, 1966). The New York Times. Retrieved 30 November 2011.
  167. «Margaux Hemingway Is Dead; Model and Actress Was 41». (July 3, 1996). The New York Times. Retrieved May 14, 2010
  168. «Coroner Says Death of Actress Was Suicide». (August 21, 1996). The New York Times. Retrieved May 14, 2010.
  169. Беларуская літаратура: дапам. для вучняў 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. А. Бельскага, М. Тычыны. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2009. С. 70.
  170. 1 2 Nagel (1996), 87
  171. «The Sun Also Rises». (October 31, 1926). The New York Times. Retrieved 30 November 2011.
  172. The Nobel Prize in Literature 1954 (нявызн.). The Nobel Foundation. Праверана March 7, 2010.
  173. Smith (1996), 45
  174. Wells (1975), 130—133
  175. qtd. in Oliver (1999), 322
  176. Gammel (2002), 363-64
  177. 1 2 Baker (1972), 117
  178. Oliver (1999), 321—322
  179. Benson (1989), 351
  180. Hemingway (1975), 3
  181. Hemingway, (1929), 191
  182. Trodd (2007), 8
  183. McCormick, 49
  184. Benson (1975), 309
  185. qtd. in Hoberek (2005), 309
  186. Hemingway, Ernest. Death in the Afternoon. New York: Simon and Schuster
  187. McCormick, 47
  188. Burwell (1996), 187
  189. 1 2 3 4 5 Эрнэст Хемінгуэй. Па кім звоніць звон: Раман: 3 англ. / Пер., прадм. і камент. В. Небышынца.— Мн.: Маст. літ., 1991.— 477 с., л. іл.— (Скарбы сусвет. літ.). ISBN 5-340-00741-3
  190. Svoboda (2000), 155
  191. 1 2 3 4 Fiedler (1975), 345—365
  192. 1 2 Stoltzfus (2005), 215—218
  193. 1 2 Baker (1972), 101—121
  194. Scholes (1990), 42
  195. Sanderson (1996), 171
  196. Baym (1990), 112
  197. Hemingway, Ernest. (1929) A Farewell to Arms. New York: Scribner’s
  198. Young (1964), 6
  199. Müller (2010), 31
  200. Beegel (1996), 282
  201. zviazda.by
  202. Беларуская літаратура: дапам. для вучняў 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. А. Бельскага, М. Тычыны. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2009. С. 68-69.
  203. Беларуская літаратура: дапам. для вучняў 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. А. Бельскага, М. Тычыны. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2009. С. 69-70.
  204. 1 2 Беларуская літаратура: дапам. для вучняў 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. А. Бельскага, М. Тычыны. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2009. С. 70.
  205. Беларуская літаратура: дапам. для вучняў 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. А. Бельскага, М. Тычыны. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2009. С. 69.
  206. Беларуская літаратура: дапам. для вучняў 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. А. Бельскага, М. Тычыны. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2009. С. 71.
  207. Беларуская літаратура: дапам. для вучняў 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. А. Бельскага, М. Тычыны. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2009. С. 71.
  208. Oliver (1999), 140—141
  209. 1 2 Hallengren, Anders. «A Case of Identity: Ernest Hemingway». Nobelprize.org. Retrieved 30 November 2011.
  210. Reynolds (2000), 15
  211. Banks (2004), 54
  212. Müller (2010), 30
  213. Benson (1989), 347
  214. Benson (1989), 349
  215. Baker (1969), 420
  216. Schmadel, Lutz D. (2003) Dictionary of Minor Planet Names. New York: Springer Verlag. ISBN 3-540-00238-3, 307
  217. Oliver (1999), 360
  218. Oliver (1999), 142
  219. Hoffman, Jan. «A Line of Hemingway Furniture, With a Veneer of Taste». (June 15, 1999).The New York Times. Retrieved September 3, 2009.
  220. Smith, Jack. Wanted: One Really Good Page of Really Bad Hemingway.(March 15, 1993). Los Angeles Times. Retrieved March 7, 2010.
  221. Miller (2006), 78-80
  222. Hemingway, Ernest; A. E. Hotchner (2005). Dear Papa, Dear Hotch: The Correspondence of Ernest Hemingway And A. E. Hotchner. Columbia, Missouri: University of Missouri Press. ISBN 0-8262-1605-6. https://archive.org/details/dearpapadearhotc00hemi.
  223. Burwell, Rose Marie. Hemingway: The Postwar Years and the Posthumous Novels. New York: Cambridge University Press. ISBN 0-521-48199-6. http://books.google.com/books?hl=en&lr=&id=wa5yC5CMCGYC&oi=fnd&pg=PR9&dq=haemochromatosis+hemingway+beegel&ots=jX89PwOREi&sig=_L8fB5n1J4UH0pR-PL-t4-03lFo#v=onepage&q=&f=false. Retrieved on 2009-12-11.
  224. The Macomber Affair (The Great White Hunter) (1947)(англ.) . Flixster, Inc. All. Праверана 22 чэрвеня 2015.
  225. Islands in the stream (1977)(англ.) . Flixster, Inc. All. Праверана 21 чэрвеня 2015.
  226. A Farewell to Arms (1932)(англ.) . imdb.com. Праверана 22 чэрвеня 2015.
  227. A Farewell to Arms (1957)(англ.) . rottentomatoes.com. Праверана 22 чэрвеня 2015.
  228. For Whom the Bell Tolls (1943)(англ.) . imdb.com. Праверана 22 чэрвеня 2015.
  229. The Killers (1946)(англ.) . rottentomatoes.com. Праверана 22 чэрвеня 2015.
  230. The Killers (1964)(англ.) . imdb.com. Праверана 22 чэрвеня 2015.
  231. The Old Man and the Sea (1958)(англ.) . imdb.com. Праверана 22 чэрвеня 2015.
  232. The Snows Of Kilimanjaro (1952)(англ.) . rottentomatoes.com. Праверана 22 чэрвеня 2015.
  233. The Sun Also Rises (1957)(англ.) . rottentomatoes.com. Праверана 22 чэрвеня 2015.
  234. To Have And Have Not (1944)(англ.) . rottentomatoes.com. Праверана 22 чэрвеня 2015.
  235. The Break Point (1950)(англ.) . rottentomatoes.com. Праверана 22 чэрвеня 2015.
  236. The Gun Runners (1958)(англ.) . rottentomatoes.com. Праверана 22 чэрвеня 2015.

Літаратура

  • Лявонава, Ева. Хемінгуэй // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Baker, Carlos. (1969). Ernest Hemingway: A Life Story. New York: Charles Scribner’s Sons. ISBN 978-0-02-001690-8
  • Baker, Carlos. (1972). Hemingway: The Writer as Artist. Princeton: Princeton UP. ISBN 978-0-691-01305-3
  • Baker, Carlos. (1981). «Introduction» in Ernest Hemingway Selected Letters 1917—1961. New York: Scribner’s. ISBN 978-0-684-16765-7
  • Banks, Russell. (2004). «PEN/Hemingway Prize Speech». The Hemingway Review. Volume 24, issue 1. 53-60
  • Baym, Nina. (1990). «Actually I Felt Sorry for the Lion». in Benson, Jackson J. (ed). New Critical Approaches to the Short Stories of Ernest Hemingway. Durham: Duke UP. ISBN 978-0-8223-1067-9
  • Beegel, Susan. (1996). «Conclusion: The Critical Reputation». in Donaldson, Scott (ed). The Cambridge Companion to Ernest Hemingway. New York: Cambridge UP. ISBN 978-0-521-45574-9
  • Beegel, Susan (2000). «Eye and Heart: Hemingway’s Education as a Naturalist». in Wagner-Martin, Linda (ed). A Historical Guide to Ernest Hemingway. New York: Oxford UP. ISBN 978-0-19-512152-0
  • Benson, Jackson. (1989). «Ernest Hemingway: The Life as Fiction and the Fiction as Life». American Literature. Volume 61, issue 3. 354—358
  • Benson, Jackson. (1975). The Short Stories of Ernest Hemingway: Critical Essays. Durham: Duke UP. ISBN 978-0-8223-0320-6
  • Burwell, Rose Marie. (1996). Hemingway: the Postwar Years and the Posthumous Novels. New York: Cambridge UP. ISBN 978-0-521-48199-1
  • Desnoyers, Megan Floyd. «Ernest Hemingway: A Storyteller’s Legacy» Архівавана 25 снежня 2018.. John F. Kennedy Presidential Library Online Resources. John F. Kennedy Presidential Library and Museum. Retrieved November 30, 2011.
  • Fiedler, Leslie. (1975). Love and Death in the American Novel. New York: Stein and Day. ISBN 978-0-8128-1799-7
  • Gammel, Irene. (2002). Baroness Elsa: Gender, Dada, and Everyday Modernity. Cambridge, MA: MIT Press, 2002. Print. ISBN 978-0-262-57215-6
  • Griffin, Peter. (1985). Along with Youth: Hemingway, the Early Years. New York: Oxford UP. ISBN 978-0-19-503680-0
  • Hemingway, Ernest. (1929). A Farewell to Arms. New York: Scribner’s
  • Hemingway, Ernest. (1975). «The Art of the Short Story» in Benson, Jackson (ed). New Critical Approaches to the Short Stories of Ernest Hemingway. Durham: Duke UP. ISBN 978-0-8223-1067-9
  • Hemingway, Leicester. (1996). My Brother, Ernest Hemingway. New York: World Publishing Company. ISBN 978-1-56164-098-0
  • Hoberek, Andrew. (2005). Twilight of the Middle Class: Post World War II fiction and White Collar Work. New York: Cambridge UP. ISBN 978-0-691-12145-1
  • Kert, Bernice. (1983). The Hemingway Women. New York: Norton. ISBN 978-0-393-31835-7
  • Koch, Stephen. (2005). The Breaking Point: Hemingway, Dos Passos, and the Murder of Jose Robles. New York: Counterpoint. ISBN 978-1-58243-280-9
  • Lynn, Kenneth. (1987). Hemingway. Cambridge: Harvard UP. ISBN 978-0-674-38732-4
  • McCormick, John (1971). American Literature 1919—1932. London: Routledge. ISBN 978-0-7100-7052-4
  • Mellow, James. (1992). Hemingway: A Life Without Consequences. Boston: Houghton Mifflin. ISBN 978-0-395-37777-2
  • Mellow, James. (1991). Charmed Circle: Gertrude Stein and Company. Boston: Houghton Mifflin. ISBN 978-0-395-47982-7
  • Meyers, Jeffrey. (1985). Hemingway: A Biography. New York: Macmillan. ISBN 978-0-333-42126-0
  • Miller, Linda Patterson. (2006). «From the African Book to Under Kilimanjaro». The Hemingway Review, Volume 25, issue 2. 78-81
  • Müller, Timo. (2010). «The Uses of Authenticity: Hemingway and the Literary Field, 1926—1936». Journal of Modern Literature. Volume 33, issue 1. 28-42
  • Nagel, James. (1996). «Brett and the Other Women in The Sun Also Rises». in Donaldson, Scott (ed). The Cambridge Companion to Ernest Hemingway. New York: Cambridge UP. ISBN 978-0-521-45574-9
  • Oliver, Charles. (1999). Ernest Hemingway A to Z: The Essential Reference to the Life and Work. New York: Checkmark Publishing. ISBN 978-0-8160-3467-3
  • Pizer, Donald. (1986). «The Hemingway: Dos Passos Relationship». Journal of Modern Literature. Volume 13, issue 1. 111—128
  • Reynolds, Michael (2000). «Ernest Hemingway, 1899—1961: A Brief Biography». in Wagner-Martin, Linda (ed). A Historical Guide to Ernest Hemingway. New York: Oxford UP. ISBN 978-0-19-512152-0
  • Reynolds, Michael. (1999). Hemingway: The Final Years. New York: Norton. ISBN 978-0-393-32047-3
  • Reynolds, Michael. (1989). Hemingway: The Paris Years. New York: Norton. ISBN 978-0-393-31879-1
  • Reynolds, Michael. (1998). The Young Hemingway. New York: Norton. ISBN 978-0-393-31776-3
  • Robinson, Daniel. (2005). «My True Occupation is That of a Writer:Hemingway’s Passport Correspondence». The Hemingway Review. 87-93
  • Trogdon, Robert W. «Forms of Combat: Hemingway, the Critics and Green Hills of Africa». The Hemingway Review. Volume 15, issue 2. 1-14
  • Sanderson, Rena. (1996). «Hemingway and Gender History». in Donaldson, Scott (ed). The Cambridge Companion to Ernest Hemingway. New York: Cambridge UP. ISBN 978-0-521-45574-9
  • Scholes, Robert. (1990). «New Critical Approaches to the Short Stories of Ernest Hemingway». in Benson, Jackson J. Decoding Papa: ‘A Very Short Story’ as Work and Text. 33-47. Durham, NC: Duke University Press. ISBN 978-0-8223-1067-9
  • Smith, Paul (1996). «1924: Hemingway’s Luggage and the Miraculous Year». in Donaldson, Scott (ed). The Cambridge Companion to Ernest Hemingway. New York: Cambridge UP. ISBN 978-0-521-45574-9
  • Stoltzfus, Ben. (2005). “Sartre, “Nada, « and Hemingway’s African Stories». Comparative Literature Studies. Volume 42, issue 3. 205—228
  • Svoboda, Frederic. (2000). «The Great Themes in Hemingway». in Wagner-Martin, Linda (ed). A Historical Guide to Ernest Hemingway. New York: Oxford UP. ISBN 978-0-19-512152-0
  • Thomas, Hugh. (2001). The Spanish Civil War. New York: Modern Library. ISBN 978-0-375-75515-6
  • Trodd, Zoe. (2007). «Hemingway’s Camera Eye: The Problems of Language and an Interwar Politics of Form». The Hemingway Review. Volume 26, issue 2. 7-21
  • Wells, Elizabeth J. (1975). «A Statistical Analysis of the Prose Style of Ernest Hemingway: Big Two-Hearted River». in Benson, Jackson (ed). The Short Stories of Ernest Hemingway: Critical Essays. Durham NC: Duke UP. ISBN 978-0-8223-0320-6
  • Young, Philip. (1964). Ernest Hemingway. St. Paul, MN: University of Minnesota. ISBN 978-0-8166-0191-2
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be