wd wp Пошук:

Алесь Астапенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астапенка.

Алесь (Аляксандр Кірылавіч) Астапенка (14 ліпеня 1920, в. Сырская Буда, Рагачоўскі павет, Гомельская губерня — 20 ліпеня 1970; Псеўданімы: Мсьціслаўцы (разам з А. Куляшовым і Ю. Таўбіным)) — беларускі паэт, літаратуразнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 ліпеня 1920 года ў в. Сырская Буда ў сялянскай сям’і. Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў 3 курсы літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1938—1941)[1]. Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда». Падчас Вялікай Айчыннай вайны — рэдактар і дыктар беларускай рэдакцыі Усесаюзнага радыёкамітэта (Масква)[1], удзельнічаў у баях на Заходнім і Бранскім франтах. Улетку 1943 г. пад Арлом быў цяжка паранены. З восені 1943 г. зноў працаваў на радыё ў Маскве. Вярнуўшыся ў Мінск, загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва газеты «Чырвоная змена» (1946—1947), аддзелам піянерскага жыцця часопіса «Бярозка» (1947—1953). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1947).

Творчасць

Выступаў з рэцэнзіямі і артыкуламі з 1940 г. Дэбютаваў вершам у 1942 г[1]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Выпрабаванне» (1947, дапоўненае выданне ў 1980), «Дзень маёй Радзімы» (1952), «Выбранае» (1957), «Сэрца спявае» (1960). Паасобныя вершы пакладзены на музыку.

У вершах услаўляў ваенны подзвіг савецкага чалавека, яго стваральную працу.

Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, нямецкіх паэтаў, у тым ліку М. Ісакоўскага(руск.) бел., Я. Райніса, П. Тычыны(руск.) бел.[1], Л. Гіры[2], а таксама грузінскія казкі.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Астапенко Алесь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 32. — 737 с..
  2. Гира Людас Константинович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 147. — 737 с.

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Аляксандр Кірылавіч Астапенка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be