wd wp Пошук:

Аляксандр Ягоравіч Алга

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Алга.

Аляксандр Ягоравіч А́лга (да 1936 года прозвішча па пашпарце Бачкоў, чувашск.: Александр Егорович Алга; 1913—1977) — чувашскі паэт, празаік, драматург, літаратурны перакладчык, крытык[1]. Народны паэт Чувашскай АССР (1970)

Біяграфія

Cпачатку вучыўся ў сельскай школе, затым пераведзены ў дзіцячы дом. Атрымаў адукацыю ў Казанскім Чувашскім тэхнікуме, Чувашскім педінстытуце.

Выкладаў чувашскую мову і літаратуру ў школах Чырвонаармейскага і Цывільскага раёна, працаваў у Ядрынскім педагагічным вучылішчы.

З 1938 года — член Саюза пісьменнікаў СССР.

Ваенная служба

У лістападзе 1939 года прызваны на вайсковую службу ў РСЧА. Служыў у Заходняй Украіне.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваць пачаў 22 чэрвеня 1941 года. Удзельнічаў у прыгранічных абарончых баях. 30 чэрвеня 1941 года ў раёне горада Львоў быў паранены ў галаву і рукі і адпраўлены ў шпіталь. З лютага 1943 года ваяваў камандзірам узвода і камандзірам роты ў 43-м асобным інжынерна-сапёрным батальёне. Ваяваў на Паўночна-Заходнім, Цэнтральным, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у Дзямянскай і Старарускай аперацыях, Курскай бітве, вызваленні Левабярэжнай Украіны, фарсіраванні Дняпра, Кіеўскай наступальнай і абарончай аперацыях, а таксама ў Жытомірска-Бярдзічаўскай, Роўна-Луцкай, Праскураўска-Чарнавіцкай, Львоўска-Сандамірскай, Сандамірска-Сілезскай, Ніжнесілезскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. У красавіку 1944 года ў раёне горада Цярнопаль быў паранены ў другі раз. Вайну скончыў старшым лейтэнантам.

Пасляваеннае жыццё

Пасля вайны працаваў рэдактарам часопіса «Ялав», быў старшынёй Чувашскага Саюза пісьменнікаў, сакратаром Саюза пісьменнікаў РСФСР.

У 19631967 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета Чувашскай АССР.

Памёр 15 чэрвеня 1977 года ў Чэбаксарах. Пахаваны на могілках № 1 горада Чэбаксары.

Творчая дзейнасць

Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1931 годзе ў альманаху «Утăм» (бел.: Крок). Пісаў і ў паэзіі, і ў прозе, таксама перакладаў, выступаў як крытык.

Апублікаваныя кнігі:

  • «Хĕвеллĕ ир» (вершы, 1940);
  • «Тăватă çулталăк» (1947);
  • «Сăвăсемпе поэмăсем» (1948);
  • «Юлташпа юнашар» (апавяданні, 1955);
  • «Хамăр ялсем» (паэма, 1956);
  • «Легендăсем» (1960);
  • «Çамрăксем» (1961);
  • «Пурнăçпа вилĕм» (аповесці і апавяданні, 1966);
  • «Хĕçпе çурла» (раман у 2 кнігах, 1968, 1973);
  • «Хурама та хурăн» (аповесць, 1979);
  • «Мае землякі» (Ман тăвансем, паэма, на рускай мове, 1959);
  • «Вязы ды бярозы» (Хурамасемпе хурăнсем, аповесць, на рускай мове, 1965).

Пераклаў раман «Сеспель» Ю. Збанацкага, трагедыю «Гамлет» У. Шэкспіра, таксама пераклаў на чувашскую мову творы А. Пушкіна, М. Лермантава, Т. Шаўчэнкі, М. Някрасава.

Пераклаў вершы Янкі Купалы «Генацвале», «За свабоду сваю…», «Мая вера», «Мужык», «Не дайце згінуць…», «Песня будаўніцтву», «Спадчына», «Тут і там», «Шлях мой…», «Я не для вас…» (усе ў зборніку Купалы «Мара». Чэбаксары, 1937)[2].

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. ЧУВАШСКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
  2. Алга Аляксандр Ягоравіч // Янка Купала: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелСЭ, 1986. — 727 с. — 8 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на чувашскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be