wd wp Пошук:

Вадзім Браніслававіч Спрынчан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Спрынчан.

Вадзім Браніслававіч Спрынча́н[1] (14 студзеня 1950, Гомель, БССР) — беларускі рускамоўны паэт, перакладчык.

Біяграфія

Вадзім Спрынчан нарадзіўся ў сям’і паэта Браніслава Пятровіча Спрынчана. Разам з бацькамі ў 1963 годзе пераехаў у Мінск.

У 1972 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У Мінску абраўся шлюбам з Анастасіяй Паўлюкавец, з якой разам вучыліся на філфаку. Праз год у родным горадзе жонкі Лунінцы нарадзілася дачка — Аксана[2].

У 1972—1989 гадах працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура».

З 1982 года — сябра Саюза пісьменнікаў СССР[3].

З 2003 па 2014 год працаваў рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Полымя»[4].

Творчасць

Дэбютаваў у друку з перакладамі паэзіі ў 1976 годзе (часопіс «Нёман»). Аўтар кніг лірыкі «Земля и звёзды» (1981) і «Свет неделимый» (1990).

Пераклаў на рускую мову вершы беларускіх паэтаў А. Пысіна, Р. Барадуліна, М. Стральцова, Г. Пашкова, Я. Янішчыц, А. Канапелькі і іншых.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. Вера Зарэцкая Зарунела літаратурная ніва… (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014. Праверана 18 кастрычніка 2014.
  3. Браніслаў Спрынчан // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Складальнік А. К. Гардзіцкі. Пад рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 508. — 653 с. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  4. НГ-кнігарня: бібліятэка аднаго чытача. Спрынчан, А. В. (нявызн.). Народная газета (20 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014. Праверана кастрычніка 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be