Муса Джаліль
Муса Джаліль (татар.: Муса Җәлил; 2 (15) лютага 1906, вёска Мустафіна, Арэнбургская губерня (цяпер Мустафіна, Шарлыкскі раён, Арэнбургская вобласць — 25 жніўня 1944, Берлін) — татарскі савецкі паэт, Герой Савецкага Саюза (1956).
Біяграфія
Нарадзіўся шостым дзіцем у сям’і. Бацька — Мустафа Залілаў, маці — Рахім Залілава (па нараджэнні Сайфуліна).
Вучыўся ў Арэнбургскім медрэсэ «Хусаінія», дзе акрамя тэалогіі вывучаў свецкія дысцыпліны: літаратуру, маляванне і спевы. У 1919 годзе ўступіў у камсамол і працягнуў вучобу ў Татарскім інстытуце народнай адукацыі (Арэнбург). Удзельнік Грамадзянскай вайны.
У 1927 годзе паступіў на літаратурнае аддзяленне этналагічнага факультэта МДУ. Пасля яго рэарганізацыі скончыў ў 1931 годзе літаратурны факультэт МДУ.
У 1931—1932 гадах быў рэдактарам татарскіх дзіцячых часопісаў, якія выдаваліся пры ЦК ВЛКСМ. З 1933 года загадчык аддзела літаратуры і мастацтва татарскай газеты «Камуніст», якая выходзіла ў Маскве.
У 1932 годзе жыў і працаваў у горадзе Сяроў. У 1934 годзе выйшлі два яго зборнікі: «Ардэнаносныя мільёны» на камсамольскую тэму і «Вершы і паэмы». Працаваў з моладдзю; па яго рэкамендацыях у татарскую літаратуру прыйшлі А. Аліша, Г. Абсалямаў. У 1939—1941 гадах быў адказным сакратаром Саюза пісьменнікаў Татарскай АССР, працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Татарскага опернага тэатра.
Творчасць
Першы твор быў надрукаваны ў 1919 годзе ў ваеннай газеце «Кызыл йолдыз» (бел. «Чырвоная зорка»). У 1925 годзе ў Казані выйшаў яго першы зборнік вершаў і паэм «Барабыз» (бел. «Мы ідзем»). Ім былі напісаны 4 лібрэта для опер «Алтын чэч» (бел. «Залатавалосая», 1941, музыка кампазітара М. Жыганава) і «Ільдар» (1941).
У 1920-я гады Джаліль піша на тэмы рэвалюцыі і грамадзянскай вайны (паэма «Пройдзеныя шляхі», 1924—1929), будаўніцтва сацыялізму («Ардэнаносныя мільёны», 1934; «Пісьманосец», 1938)
У канцлагеры Джаліль працягваў пісаць вершы, усяго ім было напісана як мінімум 125 вершаў, якія пасля вайны былі перададзеныя яго сакамернікам на Радзіму. За цыкл вершаў «Маабіцкі сшытак» ў 1957 годзе Джалілю была пасмяротна прысуджана Ленінская прэмія Камітэтам па Ленінскіх і Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва. У 1968 годзе пра Мусу Джаліля быў зняты фільм «Маабіцкі сшытак».
Беларускія пераклады
На беларускую мову яго вершы перакладалі Эдзі Агняцвет, Мікола Аўрамчык, Сцяпан Гаўрусёў, Аляксей Пысін.
- Маабіцкі сшытак. Вершы. Мн., 1975
- Я гляджу на зоры. Мн., 1985
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118962671 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Musa Djälil // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Джаліль Муса // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Муса Джаліль