wd wp Пошук:

Надзея Давыдаўна Вольпін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вольпін. Надзея Давыдаўна Вольпін (6 лютага 1900, Магілёў, Расійская імперыя — 9 верасня 1998, Масква, Расія) — расійская перакладчыца, а таксама паэтэса-імажыніст і мемуарыстка. Грамадзянская жонка паэта Сяргея Ясеніна.

Біяграфія

Бацька Надзеі Вольпін, Давід Самуілавіч, скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, практыкаваў як юрыст, перавёў на рускую мову кнігу Д. Фрэйзера «Фальклор у Старым запавеце»; маці, Ганна Барысаўна Жысліна, скончыла Варшаўскую кансерваторыю і выкладала музыку. Брат — драматург Міхаіла Давыдавіча Вольпіна.[1]

Надзея Вольпін у 1917 годзе скончыла «Хвастоўскую» гімназію і паступіла на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта, які пакінула, правучыўшыся каля года.

Яшчэ ў гімназіі стала пісаць вершы (ранняя творчасць не захавалася). У 1920 годзе далучылася да групы імажыністаў, выступала з чытаннем вершаў з эстрады (у «Кафэ паэтаў», «Стойле Пегаса»). З гэтага ж года пачалося яе сяброўства з Сяргеем Ясенінам, затым яна некаторы час жыла з ім у грамадзянскім шлюбе. У 1924 годзе, ужо пасля разрыву з Ясенінам, нарадзіўся яе адзіны сын Аляксандр Сяргеевіч Ясенін-Вольпін — паэт, вядомы дысідэнт, матэматык.[2] Пазней Надзея Давыдаўна выйшала замуж за навукоўца Міхаіла Валькенштэйна.[2]

Займалася перакладамі з англійскай, нямецкай, французскай, латыні. Перакладала Гётэ, Авідзія, Вальтэра Скота, Конана Дойла, Мерымэ, Гюго, Галсуорсі, Фенімара Купера. Вывучыўшы ў Ашгабадзе, дзе яна знаходзілася ў эвакуацыі падчас вайны, туркменскую мову, яна перакладала туркменскую паэзію.

У 1984 годзе выдала свае мемуары «Спатканне з сябрам», галоўным чынам прысвечаныя юнацкасці і Сяргею Ясеніну. У архіве захоўваюцца ўспаміны пра сяброўства з Мандэльштамам, пра Пастарнака, Маякоўскага.

У апошнія гады жыцця жыла ў пісьменніцкім доме ў раёне метро Аэрапорт.

Сачыненні

  • Мемуары «Спатканне з сябрам».

Пераклады

  • Мериме П. Варфоломеевская ночь. — М., 1925.
  • Голсуорси Дж. Сдается в наем. — М., 1926.
  • Кестнер Э. Фабиан. — М., 1933.
  • Манн Т. Серьёзная жизнь. — М., 1934.
  • Стерн Л. Сентиментальное путешествие. — М., 1935.
  • Льюис Е. Эроусмит. — М., 1936.
  • Скотт В. Роб-Рой. — М., 1937.
  • Шабенде. Саят и Хемра. — Ашхабад, 1945.
  • Гёте И. В. Римские элегии. — М., 1950.
  • Байрон Д. По стопам Горация. — М., 1953.
  • Филдинг Г. Джозеф Эндрус. Джонатан Уайльд. — М., 1954.
  • Бронте Э. Грозовой перевал. — М., 1956.
  • Верфель Ф. Верди. — М., 1962.
  • По Э. Стихи. — М., 1972.
  • Теккерей У. В благородном семействе. — М., 1976.
  • Купер Ф. Прерия. — М., 1980.
  • Уэллс Г. Страна слепых. — М., 1981.

Зноскі

  1. Міхаіл Вольпін
  2. 1 2 Александр Есенин-Вольпин: «Отцовская фамилия только мешала мне говорить по существу!», Новое русское слово, октябрь, 2005 года Архівавана 7 лістапада 2007.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэтэсы Сярэбранага веку Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на рускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be