Сальваторэ Квазімада
Сальваторэ Квазімада[8] (італ.: Salvatore Quasimodo; 20 жніўня 1901— 14 чэрвеня 1968) — італьянскі пісьменнік, паэт, перакладчык. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1959) «За лірычную паэзію, якая з класічнай жвавасцю выказвае трагічны досвед нашага часу».
Біяграфічныя звесткі
Вучыўся ў Рымскім політэхнічным інстытуце. 3 1941 прафесар Міланскай кансерваторыі імя Дж. Вердзі.
Творчасць
У 1930-я г. далучыўся да герметызму з яго матывамі тугі і адзіноты (зборнікі «Вада і зямля», 1930; «Патанулы габой», 1932; «Эрата і Апаліён», 1936; «Вершы», 1938). У перыяд антыфашысцкага Супраціўлення звярнуўся да сацыяльнай рэчаіснасці (зборнікі «I надышоў вечар», 1942; «Дзень за днём», 1947). У пасляваеннай творчасці пераважаюць грамадзянскія і патрыятычныя тэмы, вера ў народ (зборнікі «Жыццё не сон», 1949; «Фальшывая і сапраўдная зеляніна», 1954; «Непараўнальная зямля», 1958; «Даваць і мець», 1966). Аўтар зборнікаў публіцыстыкі, эсэ, перакладаў з грэчаскай мовы Сафокла, Эсхіла, Авідзія.
На беларускую мову асобныя творы Сальваторэ Квазімада пераклалі Янка Сіпакоў[9], Язэп Семяжон, Лявон Баршчэўскі.
Творы
- Acque e terre (1930)
- Oboe sommerso (1932)
- Erato e Apòllìon (1938)
- Poesie (1938)
- Ed è subito sera (1942)
- Con il piede straniero sopra il cuore (1946)
- Giorno dopo giorno (1947)
- La vita non è sogno (1949)
- Il falso e vero verde (1954)
- La terra impareggiabile (1958)
- Il poeta e il politico e altri saggi (1960)
- Dare e avere (1966)
Пераклад на беларускую мову
Выбраная лірыка. Пераклад з іт. Лявона Баршчэўскага. Мн.: Зміцер Колас, 2022 («Паэты планеты»).
Зноскі
- 1 2 Salvatore Quasimodo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Salvatore Quasimodo // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 18 кастрычніка 2021.
- ↑ Квазимодо Сальваторе // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Квазимодо Сальваторе // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Princiotta C. QUASIMODO, Salvatore // Dizionario Biografico degli Italiani — 2016. — Vol. 85. Праверана 18 кастрычніка 2021.
- ↑ Поўнае напісанне імя і прозвішча Сальваторэ Квазімада ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8., Мн., 1999, С.206.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
- Логіш С. Квазімада // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.