wd wp Пошук:

Святлана Георгіеўна Яўсеева

Святлана Георгіеўна Яўсеева (нар. 4 верасня 1932, Ташкент) — руская паэтэса, перакладчык, празаік .

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і вайскоўца. Скончыла Ташкенцкі педагагічны інстытут (1956) і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (1962). У 1962 г. выйшла замуж за беларускага пісьменніка Артура Вольскага і пераехала ў Мінск. Маці беларускага музыкі Лявона Вольскага.

Творчасць

Першая кніга «Жанчына пад яблыняй» (1962) была сустрэта вельмі добра чытачамі і крытыкай[1]. Зборнікі лірычных вершаў «Маладзік» (1965), «Клічу!» (1974), «Еўразія» (1979), «Апошняе развітанне» (1983), «Шукаю чалавека» (1988) таксама пацвердзілі талент паэтэсы[2].

У. Някляеў сказаў пра яе: «Святлана Яўсеева, якая прыехала з Масквы ў Мінск, даволі хутка стала не столькі рускім, колькі беларускім паэтам, які піша на рускай мове»[3].

Перакладала на рускую мову вершы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, А. Вярцінскага, Н. Тулупавай і інш.

Зноскі

  1. Слуцкі Б. А. Першыя вершы Святланы Яўсеяваў // Октябрь. — М.: 1961. — № 1.
  2. Тулупава Н. І. Яўсеева Святлана Георгіеўна // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва. — Мн.: БелЭн, 1987. — Т. 5. — С. 700.
  3. Загадка аднаго верша. Верш дня. Часопіс «Сонечны вецер» (красавік 2007).

Літаратура

  • Вярцінскі А. Узыходжанне // Літаратура і мастацтва, 1965, 29 кастрычніка
  • Дмитриев О. Против инерции // Поэзия, 1976, выпуск 17
  • Яўсеева Святлана Георгіеўна // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Т. 6. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Паэтэсы Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be