Мікалай Аляксандравіч Гарулёў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарулёў. Мікалай Аляксандравіч Гарулёў (6 лістапада 1919, Баева, цяпер Дубровенскі раён — 7 мая 1980) — рускі і беларускі савецкі паэт , празаік , перакладчык, сцэнарыст і драматург . Заслужаны работнік культуры БССР (1979)[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 6 лістапада 1919 года ў сям’і настаўніка[2]. Скончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута ў 1941 годзе[2]. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны[1] баец 1-га камуністычнага знішчальнага батальёна пры ЦК КП Беларусі, потым — баец, афіцэр-палітработнік у Савецкай Арміі[2].
Пасля дэмабілізацыі ў 1947 годзе працаваў адказным сакратаром магілёўскай абласной газеты «За Радзіму»[2]. У 1949 годзе пераехаў у Мінск, працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, у рэдакцыі часопіса «Советская Отчизна», загадчыкам літаратурнай часткі Рускага драматычнага тэатра, на кінастудыі і культуры Беларусі[2]. У 1970-79 адказны сакратар рэдакцыі бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»[1].
Член СП СССР з 1947 года.
Памёр 7 мая 1980 года[2].
Творчасць
Паэзія і проза
Першы верш апублікаваў у газеце «Камунар Магілёўшчыны» ў 1938 годзе[2]. Пісаў на рускай і беларускай мовах[2]. У 1949 годзе выдаў нарыс «Шлях рацыяналізатара»[2].
Аўтар зборнікаў вершаў «Сверстники» (1950), «В пути» (1956), аповесці для юнацтва «Друзья-товарищи» (1954), раману пра жыццё студэнцкай моладзі напярэдадні і ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны «Прощайте, любимые» (1979), аповесці для дзяцей «Новый учитель» (1974), юмарыстычных апавяданняў[2].
Зрабіў літаратурны запіс кнігі М. Каралёва «Сыновья народа» (1955)[2].
Драматургія
Выступаў як драматург. Аўтар п’ес «Выбух» (з М. Алтуховым, 1959, пастаўлена ў 1958), «Второе знакомство» (паст. 1960, выд. 1961), «Если любишь» («Призвание»; паст. 1962, выд. 1963), «Моя дочь» (паст. у 1965, выд. 1966), «Друг или враг» («Кровью скреплённая»; паст. 1966, выд. 1967), «Месть Половинкина» (паст. 1968), «Москвич-408» (1971) і іншыя прысвечаны маральна-этычным праблемам[1][2].
Напісаў кінааповесь «Наследники Матвея Марковича» (1963) і сцэнарыі трох дакументальных фільмаў[2].
Пераклады
Пераклаў на рускую мову раманы М. Паслядовіча «Святло над Ліпскам» (1950) і М. Зарэцкага «Вязьмо» (1965), а таксама паасобныя творы Я. Коласа, Э. Самуйлёнка, П. Галавача, М. Танка, П. Панчанкі, А. Бялевіча, У. Краўчанкі, Я. Скрыгана, І. Мележа і іншых[2].
Бібліяграфія
- Наследники: Пьесы. — Мн., 1971
- Признание. — Мн., 1976
Узнагароды
Зноскі
- 1 2 3 4 Горулёв Николай Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 165-166. — 737 с.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 Биография, Гарулёў Мікола (Гарулёу Микола, Горулёв Николай). Біяграфія.(недаступная спасылка)
Спасылкі
- Биография, Гарулёў Мікола (Гарулёу Микола, Горулёв Николай). Біяграфія.(недаступная спасылка)