Тадэвуш Бой-Жаленскі
Тадэвуш Бой-Жаленскі (польск.: Tadeusz Kamil Marcjan Żeleński, Tadeusz Boy-Żeleński; 21 снежня 1874, Варшава — 4 ліпеня 1941, Львоў) — польскі паэт, сатырык, пісьменнік, літаратуразнаўца, тэатравы крытык, лекар. Удзельнік Польскай акадэміі літаратуры(руск.) бел. і ПЕН-клуба.
Жыццяпіс
Нарадзіўся ў сям’і кампазітара Уладыслава Жаленскага. У 1906 прылучыўся да польскага літаратурнага кабарэту «Zielony Balonik(польск.) бел.» пісаў сатырычныя тэксты, выданыя пазней — у 1911 — пад назваю «Слоўкі» (польск.: Słówka).
Вучыўся ў Ягеллонскім універсітэце.
У час Першай сусветнай вайны працуе лекарам. З 1919 году пісаў тэатравыя рэцэнзіі для кракаўскага часопіса «Час(польск.) бел.» (польск.: Czas). Ад 1922 году зноў жыве ў Варшаве .
Пераклаў з французскай мовы на польскую значны шэраг твораў розных аўтараў, у тым ліку п’есы Мальера, Расіна, Марыво, працы Франсуа Вілона, Вальтэра, Паскаля, Мантэск’ё, Лакло, Брантома, Дэні Дзідро, Мантэня, Русо, Бальзака, Стэндаля, Пруста. Стварыў «Бібліятэку Боя» — блізка як 100 тамоў французскіх перакладаў.
У тыднёвіку «Wiadomości Literackie» выступаў з палітычнымі творамі. Абярнуў увагу на празмерны ўплыў каталіцтва на жыццё палякаў.
У верасні 1939 — пасля таго, як пачалася Другая сусветная вайна — выехаў у Львоў. З дапамогай савецкай улады прызначаны кіраўніком на кафедру гісторыі французскай літаратуры Львоўскага ўніверсітэта. Публікаваў артыкулы ў газеце «Czerwony Sztandar». 19 красавіка 1939 падпісаў зварот польскіх пісьменнікаў, прывітаўшы далучэнне Заходняй Украіны да УССР. У снежні 1940 працуе над трохтомным падручнікам польскай літаратуры.
Пасля захопу Львова нямецкім гітлераўскім войскам — ноччу з 3 на 4 ліпня 1941 — знішчальная група пад кіраўніцтвам К. Шонгарта, праводзячы знішчэнне польскай інтэлегенцыі, арыштавала Бой-Жаленскага разам з прафесарам Янам Грэкам і яго жонкай. У тую ж ноч ён быў расстраляны. Месца пахавання невядомае.
Беларускія пераклады
Творы Боя перакладаў на беларускую мову Максім Танк.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118808389 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118808389 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118808389 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
- Józef Hen, Błazen — wielki mąż. Opowieść o Tadeuszu Boyu-Żeleńskim, wyd. Iskry.
- Boy we Lwowie, red. Barbara Winklowa, Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM, 1992.
- Henryk Markiewicz, Boy-Żeleński, wyd. Wydawnictwo Dolnośląskie, 2001, seria A to Polska właśnie.
- Wojciech Natanson, Boy-Żeleński , Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1983.
Тадэвуш Бой-Жаленскі на Вікісховішчы |