wd wp Пошук:

Андрэй Іванавіч Александровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Александровіч. Андрэй Александро́віч (22 (9) студзеня 1906, Мінск — 6 студзеня 1963, Падмаскоўе) — беларускі паэт , перакладчык, публіцыст , літаратурны крытык. Член ЦВК БССР (19311937), кандыдат у члены ЦК КП(б)Б (19361937). Брат Аляксандры (Алесі) Александровіч.

Біяграфія

Cкончыў МБПТ (1925), БДУ (1930[3]). Кіраваў распрацоўкай нарматыўнага руска-беларускага слоўніка (1931—1937). Член-карэспандэнт АН БССР[3][4], намеснік старшыні праўлення СП БССР (1934—1937), дырэктар Інстытута мовы БелАН.

Падчас рэпрэсій 1929—1931 гг. выступіў супраць «нацдэмаў» (паэма «Цені на сонцы»[5], выступленне на III пленуме праўлення СП СССР[6]). Падчас рэпрэсій 1937—1938 гг. арыштаваны (2.7.1938), асуджаны на 15 гадоў лагераў. У 1938—1947 гадах — на Крайняй Поўначы, працаваў на будоўлі Нарыльскага металургічнага камбіната. Тэрмін зняволення быў скарочаны да 8 гадоў, і ў 1947 годзе ён выйшаў на волю. У 1948 годзе яму забаранілі працаваць у друку. Быў зноў арыштаваны 26 лютага 1949 года і сасланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1955 годзе. Потым жыў і працаваў у Мінску. Памёр у санаторыі ў Падмаскоўі. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могiлках[7].

У літаратуры

Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк»[3]. Рэдактар часопіса «Малады араты» (1925), працаваў у рэдакцыях розных рэгіянальных і мінскіх выданняў («Наш працаўнік», «Чырвоная Полаччына», «Бальшавік Беларусі», «Заклік»). Першыя паэтычныя зборнікі «Па беларускім бруку», «Прозалаць». Паэма «Цені на сонцы» (1930), прысвечаная выкрыванню «нацдэмаў». У 1947—1948 гадах, да забароны займацца літаратурнай дзейнасцю, літсупрацоўнік шматтыражкі Мінскага трактарнага завода.

Апяваў рэвалюцыйнае пераўтварэнне жыцця, будаўніцтва сацыялізму, сяброўства савецкіх народаў, паказваў працоўныя будні працоўнага чалавека, напружанасць класавай барацьбы, нацыянальна-вызваленчую барацьбу працоўных Заходняй Беларусі. Шмат увагі надаў праблеме выхавання новага чалавека[3]. Пісаў кнігі для дзяцей[3].

У друку карыстаўся псеўданімамі: А.А-віч, А.Андр., Андр. Ал-іч, А.Худніцкі, Чыгуначнік Бэцін.

Яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны стаў удзельнікам хору У. Тэраўскага. Наведваў «Беларускую хатку».

Бібліяграфія

Паэтычныя кнігі

Кнігі прозы

Кнігі для дзяцей

Крытыка

Пераклады

Перакладаў на беларускую мову з рускай, украінскай, літоўскай мовы.

Аўтар перакладу на беларускую мову «Інтэрнацыяналу»(недаступная спасылка), паэмы А. С. Пушкіна «Руслан і Людміла» (1938, 1978), асобных твораў Д. Беднага, М. Ісакоўскага, А. Суркова, паэму С. Маршака «Пожар».

ЗАПЯВАЛА СВАЙГО ПАКАЛЕННЯ. З неапублікаванай кніжкі ўспамінаў: Заір Азгур, И. Василевский, Сяргей Грахоўскі, К. Губарэвіч, Алесь Есакоў, Алесь Звонак, Павел Кавалёў, Яўхім Кіпель, Міхась Лынькоў, Рыгор Няхай, Міхась Машара, Уладзімір Мяжэвіч, Павел Пруднікаў, Яўген Рамановіч, Л.I. Ржэцкая, Пятро Рунец, Мікола Хведаровіч, С. Шамардзіна, Станислаў Шушкевіч, Алесь Якiмовiч.

Зноскі

  1. Александрович Андрей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Александрович Андрей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. 1 2 3 4 5 Александрович Андрей Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 17-18. — 737 с.
  4. Пасведчанне пра абранне членам-карэспандэнтам АН БССР(недаступная спасылка)
  5. «Цені на сонцы»
  6. Тэкст выступленне на III-м пленуме праўлення СП СССР
  7. Фота магілы на Ўсходніх могiлках

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання «Полымя» Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Публіцысты СССР Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі СССР Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be