Міраслаў Валек
Мі́раслаў Ва́лек (славацк.: Miroslav Válek; 17 ліпеня 1927 — 27 студзеня 1991) — славацкі паэт, публіцыст, перакладчык, дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Міраслаў Валек нарадзіўся ў Трнаве. У 1947—1949 гадах навучаўся ў эканамічным коледжы ў Браціславе. У 1949—1963 працаваў рэдактарам часопісаў «Slovenský roľník», «Týždeň», «Družstevný obzor», галоўным рэдактарам «Mladá tvorba». У 1966—1967 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Romboid», сакратар Саюза славацкіх пісьменнікаў (у 1967—1968 гадах — старшыня).
Член Камуністычнай партыі Чэхаславакіі з 1962 года. Актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці. З 1969 года быў членам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Славакіі, з 1979 года — ЦК Кампартыі Чэхаславакіі. У 1969—1988 гадах — міністр культуры Славакіі.
Памёр у Браціславе.
Творчасць
Паэзія
- «Dotyky» (Дотыкі, 1959)
- «Príťažlivosť» (Прывабнасць, 1961)
- «Nepokoj» (Непакой, 1963)
- «Milovanie v husej koži» (Каханне ў гусінай скуры, 1965)
- «Súvislosti» (Умоўнасці, 1973)
- «Slovo» (Слова, 1976)
- «Z vody» (З вады, 1977)
- «Zakázaná láska» (Забароненае каханне, 1977)
- «Básne» (зборнік вершаў, 1983)
Дзіцячая літаратура
- «Kúzla pod stolom» (1959)
- «Pozrime sa do prírody, kto osoží a kto škodí» (1960)
- «Kde žijú vtáčky» (1961)
- «Veľká cestovná horúčka pre malých cestovateľov» (1964)
- «Do Tramtárie» (1970)
- «Panpulóni» (выбранае, 1975)
Эсэ
- «O literatuře a kultuře» (1979)
- «Štyri knihy nepokoja» (1975)
- «Inšpirácie» (1999)
Пераклады
- Юліян Тувім: «Zázraky a divy» (1961)
- Віцезслаў Незвал: «Nový Figaro» (1962)
- Андрэй Вазнясенскі: «Trojúhelníková hruška» (1964, 1980)
- Генадзь Айгі: «Žena zprava» (1967)
- Поль Верлен: «2 výběry z poezie P. Verlaina» (1969, 1977)
- Райнер Марыя Рыльке: «Písně o láske» (1968, разам з П. Грыўнякам)
- Грэгары Корса: «Zmttvýchvstání smrti» (1968, разам з Й. Вілікоўскім)
- Поль Верлен: «Vôňa tvojho tela» (1977)
- Яніс Рыцас: выбраныя басні новагрэчаскага басняра (разам з Уладзімірам Рэйзелем)
Для дзяцей
- Ян Чарэк: «Ráj domova» (1957)
- Юліян Тувім: «Zázraky a divy» (1961)
- Сяргей Баруздзін: «Prvé písmená» (1964)
Беларускія пераклады
Пятрусь Макаль быў перакладчыкам вершаў Валека на беларускую мову[4][5].
Прэміі і ўзнагароды
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Клемента Готвальда (1966)
- прэмія «За заслугі ў будаўніцтве» (1972)
- памятны медаль да 30-годдзя вызвалення Чэхаславакіі Савецкай арміяй (1974)
- Заслужаны артыст (1975)
- Народны артыст (1977)
- Ордэн працы[6] (1977)
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Miroslav Válek // Brockhaus Enzyklopädie
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Крылы: Вершы: Пер. са славац. / Прадм. П.Макаля. — Мн. : Мастац.літ., 1978. — 95 с
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ Přehled funkcionářů ústředních orgánů KSČ 1945 - 1989 (чэшск.) . Праверана 9 снежня 2012.
Літаратура
- Miroslav Válek: Básnické dielo. Bratislava: Kaligram, 2005.
- Portréty slovenských spisovateľov 3. Bratislava: Vydavateľstvo UK, 2003.
- Sedlák, I. a kol.: Dejiny slovenskej literatúry II. Martin: Vydavateľstvo Matice slovenskej, 2009.