wd wp Пошук:

Найдзен Вылчаў

Найдзен Вылчаў (балг.: Найден Станев Вълчев; 30 жніўня 1927, в. Брастніца(балг.) бел., Ловечская вобласць, Балгарыя —) — балгарскі паэт , публіцыст і перакладчык[1].

Біяграфія

Пасля атрымання пачатковай адукацыі ў родным сяле, скончыў гімназію ў Плевене і юрыдычны ўніверсітэт Сафійскага ўніверсітэта ў 1951 годзе.

У 1954—1955 быў рэдактарам часопіса «Български воин» і газеты «Народна армия», 1956—1983 — у часопісе «Септември», 1983—1988 — у часопісе «Съвременник(балг.) бел.»; 1988—1989 рэдактар часопіса «Дарители». Дыпламат з 1996 па 1997. Прэзідэнт Саюза перакладчыкаў ў Балгарыі(балг.) бел. з 1989 па 1991 год.

Творчасць

Друкавацца пачаў у апошнім класе Плевенскай мужчынскай гімназіі. Яго першы зборнік вершаў «На южната граница» 1953 з’яўляецца зборнікам вершаў салдата трохгадовай тэрміновай службы ў аддалённым невялікім гарнізоне. На працягу наступных дзесяцігоддзяў з’яўляюцца дваццаць кніг вершаў: «Малка повест» 1954, «Пъстра палитра» 1960, «Северна светлина» 1965, «Лунапарк» 1970, «Синьо цвете, влак, жена» 1975, «Златен август» 1977, «Написано на кленов лист» 1984, «Гигантски слалом» 1986, «Младата луна и старата луна» 2001, «Рай за грешни» 2003.

Пісаў для дзяцей пад псеўданімам Чык Чырык (балг.: Чик Чирик): «Българска земя» 1963, «Звъни, звънче» 1968, «Фото Есперанто» 1983, «Жълъдче със шапка» 2004.

У сваіх творах адлюстроўвае мінулае і сучаснае Балгарыі, прыгажосць роднай зямлі, сяброўства з Савецкім Саюзам. Для паэзіі Найдзена Вылчава характэрны душэўнасць, чысціня эмацыйнай атмасферы, блізкасць да фальклорна-песенных матываў[1].

На словы Н. Вылчава кампазітарамі С. Абраценавым(балг.) бел., Л. Піпковым(балг.) бел., П. Куцевым(балг.) бел., К. Іліевым(балг.) бел., Т. Паповым(балг.) бел., Ё. Цанковым(балг.) бел., П. Ступелам(балг.) бел., А. Баяджыевым(балг.) бел., Э. Георгіевым(балг.) бел., Т. Русевым(балг.) бел., М. Шчэравым(балг.) бел. былі напісаны песні, у тым ліку «Борба за мир», «Голяма песен», «Младежки марш», «Тиха вечер», «Аз те чаках», «Ние сме на всеки километър», «Кажи коя е тъмната жена», «Синя вечер», «Някога, но не сега».

Аўтар тэкста песні «Една българска роза» ў выкананні Пашы Хрыстовай(руск.) бел. на музыку Дзімітра Вылчава.

Публіцыстычная дзейнасць

У чатырох кнігах «Попътни срещи» выпушчаныя Н. Вылчавым з 2007 па 2010, увайшлі біяграфічныя нарысы пра такіх постацей, як Елісавета Багряна(руск.) бел., Нікола Фурнаджыеў(руск.) бел., Панча Хараланаў Уладзігераў(руск.) бел., Ангел Каралійчаў(балг.) бел., Хрыста Радзеўскі(балг.) бел., Дзімітр Дзімаў(балг.) бел., Дзімітр Талеў(руск.) бел., Дзімча Дзебялянаў(руск.) бел., Мікалай Ліліеў(руск.) бел., Георгій Райчаў(балг.) бел., Эліяс Канеці, Рыгор Цамблак, Орлін Васілеў(балг.) бел., Ламар(балг.) бел., А. Пушкін, А. Міцкевіч, М. Лермантаў, К. Сіманаў, А. Твардоўскі, М. Шагал, Н. Гянджэві, В. Быкаў, С. Ясенін, М. Святлоў і іншых.

Пераклады

Пераклаў шмат вершаў славянскіх паэтаў. З рускай мовы перекладаў творы А. Пушкіна, А. Міцкевіча, М. Лермантава, С. Ясеніна, А. Твардоўскага, К. Сіманава, С. Арлова(руск.) бел., У. Сакалова(руск.) бел., Я. Еўтушэнкі, І. Бродскага, Ю. Друнінай(руск.) бел., Р. Раждзественскага, Б. Слуцкага(руск.) бел., Б. Ахмадулінай(руск.) бел., акрамя гэтага перакладаў паэтаў Прыбалтыкі і Прыкаўказзя.

З беларускай мовы перакладаў вершы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, В. Віткі, А. Вялюгіна, Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага і іншых[1], таксама перакладаў некалькі аповесцяў В. Быкава.

На беларускую мову творы Найдзена Вылчава перакладалі Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін[2].

Бібліяграфія

  • Бел. пер. — Белая чайка. — Мн., 1968
  • Беларуската моя тетрадка : избрани преводи [от белоруски] / Найден Вълчев. — Мінск, 2000

Узнагароды

Ён быў узнагароджаны нацыянальнай узнагародай Дзімча Дзебелянава, прызамі Саюза балгарскіх пісьменнікаў(балг.) бел. і Саюза перакладчыкаў ў Балгарыі, высокімі расійскімі і беларускімі ўзнагародамі, адмечаны на фестывалі Залаты Арфей(руск.) бел..

З урадавых узнагарод Балгарыі атрымаў другі па значнасці ў краіне Ордэн Кірыла і Мяфодзія(руск.) бел..

Зноскі

  1. 1 2 3 Найден Вылчев // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 130. — 737 с.
  2. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

  • Вылчаў Найдан Станеў // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 181. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Гілевіч Н. Верныя вялікім запаветам — Мн., 1977

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Публіцысты Балгарыі Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Балгарыі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі Балгарыі Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на балгарскую мову Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be