Кацярына Сяргееўна Маціеўская
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маціеўская. Кацярына Сяргееўна Маціеўская (нар. 17 лістапада 1984, г. Мінск) — беларуская перакладчыца.
Біяграфія
Нарадзілася 17 лістапада 1984 у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ і магістратуру пры ім. Магістарскую дысертацыю абараніла па творчасці Жана Както. Перакладае з французскай, англійскай, польскай, партугальскай і іншых моваў.
Адна з заснавальніц, рэдактарак і сталых аўтарак часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Пераклады друкаваліся ў зборніку выбраных апавяданняў, вершаў і эсэ Э. А. По «Маска Чырвонае Смерці[ru]», зборніках «Злачынства, сэр!», «Вусцішны пакой», «Прыгоды Шэрлака Холмса[ru]», «Нататкі пра Шэрлака Холмса», «Знак чатырох». Перакладала на беларускую мову вершы Гіёма Апалінэра, Джона Кітса, Фернанду Песоа, Алфрэда Эдварда Хаўсмэна[ru], Баляслава Лесьмяна і інш. Сумесна з Ганнай Янкутай, Марынай Шодай і Аленай Пятровіч пераклала раман Фларыяна Чарнышэвіча «Надбярэзінцы».
Узнагароды
- Лаўрэатка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2013) за пераклад п’есы Оскара Уайлда «Саламея[ru]»
- Лаўрэатка прэміі імя Карласа Шэрмана (2020) за пераклад зборніка апавяданняў Анджэя Сапкоўскага «Апошняе жаданне».
Бібліяграфія перакладаў
З англійскай мовы
- Эдгар Алан По. Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам (разам з Ганнай Янкутай). Падзенне Дому Ашэраў. Сістэма доктара Смола і прафесара Пер’е. Улялюм. Закляты замак // Эдгар Алан По. Маска Чырвонае Смерці. Выбраныя вершы, навелы, эсэ. Мінск, 2011.
- Эдгар Алан По. Ты — той чалавек // Злачынства, сэр! Зборнік дэтэктыўнага апавядання. Мінск, 2013.
- Вершы // Выбраная паэзія. Мінск, Зміцер Колас, 2017 (Серыя «Паэты планеты»).
- Джон Кітс. Ода Псіхеі // Выбраная паэзія. Мінск, Зміцер Колас, 2017 (Серыя «Паэты планеты»).
- Элеры Куін. Вар’яцкае чаяванне // Злачынства, сэр! Зборнік дэтэктыўнага апавядання. Мінск, 2013.
- Артур Конан Дойл. Высвятленне асобы // Прыгоды Шэрлака Холмса. Зборнік апавяданняў. Мінск, 2014
- Артур Конан Дойл. Кардонная скрынка. Райгецкія сквайры // Нататкі пра Шэрлака Холмса. Зборнік апавяданняў. Мінск, 2015.
- Артур Конан Дойл. Эцюд у пунсовым // Эцюд у пунсовым. Знак чатырох. Мінск, A. M. Янушкевіч, 2017.
- Алфрэд Эдвард Хаўсмэн. Вершы // ПрайдзіСвет № 2. ПрайдзіСвет № 18. ПрайдзіСвет № 21
- Фернанду Песоа. Санеты // ПрайдзіСвет № 2; Дзеяслоў. № 47 (4’10).
- Айн Рэнд. Атлант расправіў плечы. Урывак (разам з Ганнай Янкутай) // Класікі і сучаснікі. Актуальныя праблемы даследавання англамоўных літаратураў. — Вып. 7. — Мінск, 2008.
- Оскар Ўайлд. Вершы // ПрайдзіСвет № 18. Вершы прозай // Саламея. Мінск, 2013.
- Роберт Рос. «Саламея» Оскара Ўайлда // Оскар Ўайлд. Саламея. Мінск, 2013.
- Сакі. Жанчына, што гаварыла праўду // ПрайдзіСвет № 5 Архівавана 24 лютага 2013.
З польскай мовы
- Фларыян Чарнышэвіч. Надбярэзінцы: раман (разам з Ганнай Янкутай, Марынай Шодай і Аленай Пятровіч). Мінск, A. M. Янушкевіч, 2017.
- Баляслаў Лесьмян. Вершы // Выбраная паэзія. Мінск, Зміцер Колас, 2017 (Серыя «Паэты планеты»).
- Кшыштаф Каміль Бачыньскі. Вершы // ПрайдзіСвет № 4. Дзеяслоў. № 47 (4’10).
- Чэслаў Мілаш. Любоў / Свет: наіўная паэма // Выратаванне: выбраныя вершы і паэмы. — Мінск: Логвінаў, 2011. 376 с.
- Віслава Шымборска. Вершы // Канец і пачатак: выбраныя вершы. — Мінск: Логвінаў, 2013. — 460 с.
- Анджэй Тшэбіньскі. Лабараторыя драмы // ПрайдзіСвет № 4
- Сапкоўскі, А. Вядзьмар. Апошняе жаданне / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. К. С. Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 344 с. : іл. ISBN 978-985-7210-26-8.
- Сапкоўскі, А. Вядзьмар. Меч наканавання / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. К. С. Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 416 с. : іл. ISBN 978-985-7210-62-6.
- Сапкоўскі, А. Вядзьмар. Кроў эльфаў / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. Кацярыны Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 368 с. : іл. ISBN 978-985-7210-97-8.
З мовы скотс
- Роберт Бэрнс. Вошы, убачанай у царкве на капялюшыку адной лэдзі // ПрайдзіСвет
- Роберт Фэргюсан. Элегія на смерць містэра Дэвіда Грэгары, прафесара матэматыкі Сэнт-Эндрускага ўніверсітэта // ПрайдзіСвет № 4
З французскай мовы
- Оскар Ўайлд. Саламея (п’еса) // Саламея. Мінск, 2013.
- Гіём Апалінэр. Самагубца // ПрайдзіСвет № 2. Прадмова да п’есы «Грудзі Тырэсія» // ПрайдзіСвет № 2.
- Вершы // Выбраная паэзія. Мінск, Зміцер Колас, 2016 (Серыя «Паэты планеты»).
- Жэрар дэ Нэрваль. Зялёная пачвара // Вусцішны пакой. Зборнік містычнага апавядання. Мінск, 2013.
- Марыя Французская. Лэ пра салаўя (разам з Ганнай Янкутай) // ПрайдзіСвет № 5.
- Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон. Прыгажуня і Пачвара // ПрайдзіСвет № 10
- Жан Жыраду. На валаску // ПрайдзіСвет № 9; Літаратурная Беларусь. 25 мая 2012. Злачынства, сэр! Зборнік дэтэктыўнага апавядання. Мінск, 2013.
З нідэрландскай мовы
- Албрэхт Радэнбах. Мір. Песняру радасці (вершы) // ПрайдзіСвет № 4
- Тон Тэлеген. Казкі // ПрайдзіСвет № 10. Штосьці ад сонца (разам з Ганнай Янкутай) // Літаратурна-забаўляльны дзіцячы альманах «Гарбузік: цуды свету». — Мінск, 2016.
- Мы цябе вітаем: калядка (разам з Ганнай Янкутай) // ПрайдзіСвет.
З мовы афрыкаанс
- Крысціян Фрэдэрык Луі Лейпалт. У канцлагеры // ПрайдзіСвет № 7; Літаратурная Беларусь. 24 чэрвеня 2011.
З партугальскай мовы
- Албэрту Каэйру. Вершы // ПрайдзіСвет № 4; Дзеяслоў. № 47 (4’10).
- Фернанду Песоа. Малітва // ПрайдзіСвет № 2; Дзеяслоў. № 47 (4’10).
З нямецкай мовы
- Готфрыд Бэн. «Вершы» // ПрайдзіСвет № 4
- Тэадор Крамер. Вершы // ARCHE. № 108 (9’2011).
- Райнэр Марыя Рыльке. Вершы // ARCHE. № 108 (9’2011).
- Імануэль Вайсглас. Ён // ARCHE. № 103 (4’2011).
З украінскай мовы
- Багдан-Ігар Антоныч. Рамантызм // ПрайдзіСвет № 2. Вершы // Дзеяслоў. № 47 (4’10).
З лаціны
- De brevitate vitae (Gaudeamus igitur; разам з Ганнай Янкутай).
З рускай мовы
- Даніэль Клугер. Баскервільская містэрыя (урыўкі) // ПрайдзіСвет № 10
З беларускай мовы на рускую
- Уладзімір Караткевіч. Ода ереси. Демон (вершы) // ПрайдзіСвет № 8