wd wp Пошук:

Юльюш Славацкі

«Партрэт Юльюша Славацкага» працы Ц. Бычкоўскага

Юльюш Славацкі[7] (польск.: Juliusz Słowacki; 4 верасня 1809, Крамянец, Расійская імперыя, цяпер Украіна — 3 сакавіка 1849, Парыж) — польскі паэт і драматург, прылічваецца да найвялікшых польскіх паэтаў эпохі Рамантызму ў шэрагу з Адамам Міцкевічам, Зыгмунтам Красінскім і Цыпрыянам Норвідам. Яго творам уласцівыя элементы славянскіх язычніцкіх традыцый, містыцызму і арыенталізму.

Біяграфія

Маладосць

Ляліва — герб сям'і Славацкага
Юльюш Славацкі

Нарадзіўся ў Крамянцы ў паўднёва-ўсходняй частцы былой Рэчы Паспалітай. Яго бацька, Эўзебіуш, быў прафесарам літаратуры ў Крамянецкім ліцэі і Віленскім універсітэце. Маці Славацкага, Салемея з Янушэўскіх, асоба вялікай літаратурнай і асабістай культуры, пасля смерці мужа займалася выхаваннем сына. У сям’і Славацкіх панавала атмасфера захаплення творчасцю класікаў, што мела важны ўплыў на пазнейшыя змены светапогляду творцы «Караля-Духа». Дзякуючы шматлікім знаёмствам сярод высокапастаўленай эліты — Салемея выйшла замуж другі раз, за ўрача Аўгуста Бекю. Маці будучага паэта трымала нешта накшталт літаратурнага салона, дзякуючы чаму Юльюш меў у дзяцінстве і раннім юнацтве шырокі кантакт з тагачаснай інтэлектуальнай элітай, пераважна з кола Віленскага ўніверсітэта. Такім спосабам, між іншым, ён пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам перад яго дэпартацыяй з Літвы. Пасля юрыдычнай адукацыі ў Вільні 1 лютага 1829 года прыехаў у Варшаву. 30 сакавіка атрымаў пасаду юрыста ва Урадавай камісіі прыбытку і скарбу. Пасля выбуху лістападаўскага паўстання, 9 студзеня 1831 года працягнуў працу ў паўстанцкім Дыпламатычным бюро князя Адама Ежы Чартарыйскага. 8 сакавіка накіраваўся ў Лондан з дыпламатынай місіяй ад Нацыянальнага ўрада.

Эміграцыя

Салемея Славацкая, маці паэта

Паэт застаўся ў эміграцыі ў Францыі, дзе дэбютаваў у 1830 годзе паэтычным раманам «Хуго». У 1833—1835 гадах знаходзіўся ў Швейцарыі на Жэнеўскім возеры (выдае 3 том паэзіі); закахаўся ў Мар’ю Вадзінскую. У Швейцарыі прабыў да 1838 года, вандраваў па Італіі, Грэцыі, Егіпце, Палесціне і Сірыі. Падчас побыту ў Рыме (дзе ён быў да 22 лютага 1836) жыў у доме на Вія дэль Бабуно 165. Падчас знаходжання ў Італіі наладзіў сяброўства з Зыгмунтам Красінскім, які зрабіўся першым сапраўдным крытыкам творчасці Славацкага[8]. У рэшце рэшт надоўга асеў у Парыжы. Нягледзячы на тое, што быў хворы, рушыў у 1848 годзе ў Вялікапольшчу, каб прыняць удзел у паўстанні, аднак яго намерам не было суджана спраўдзіцца. Тады ён апошні раз спаткаўся з маці ў Вроцлаве. Ніколі не ажаніўся. Быў тыповым ранцье. Высылаемыя маткай грошы ўмела памнажаў, інвестуючы іх на парыжскай біржы, між іншым, у акцыі Ліёнскай чыгункі. Гэта дазволіла яму атрымаць пэўную грашовую незалежнасць. Дазволіла гэта таксама Славацкаму не толькі выдаваць уласную тврчасць, але перадусім прысвяціць сябе гэтай творчасці.

Пахаванне

Юльюш Славацкі быў пахаваны на парыжскім цвінтары Манмартр, дзе спачываў да 14 чэрвеня 1927 года. Адноўленую, першапачатковую магілу Юльюша Славацкага, спраектаваную французскім мастаком Charles’а Pétiniaud-Dubos можна паглядзець на гэтых могілках. У 1927 годзе прах Славацкага па загаду маршалка Юзафа Пілсудскага быў перавезены ў Польшчу. Яго труна плыла па Вісле з Гданьска да Кракава на караблі «Міцкевіч», які затрымліваўся ў шматлікіх рачных портах, дзе мясцовыя жыхары выказвалі пашану праху паэта. Сёлета 28 чэрвеня на дзядзінцы Вевльскага кафедральнага сабора адбылася ўрачыстая пахавальная цырымонія. На яе заканчэнні Юзаф Пілсудскі прамовіў цытаваныя шмат разоў словы: «Ад імя Ураду Рэчы Паспалітай рай Панам аднесці труну Юльюша Славацкага да каралеўскага склепу, бо ён быў роўным каралям». Яго прах быў пакладзены каля праху Адама Міцкевіча ў Склепе нацыянальных прарокаў у Вавельскім саборы. Быў улюбёным паэтам Юзафа Пілсудскага.

Творчасць

Магіла Славацкага на парыжскім цвінтары Манмартр. Фота чэрвеня 2006 года

Нягледзячы на тое, што Славацкі пражыў усяго 40 гадоў, яго літаратурная спадчына багатая і рознабаковая; паэт пакінуў пасля сябе 13 драмаў, каля 20 паэм, сотні вершаў, лістоў і адзін раман. Стварыў таксама аформленую філасофскую сістэму, якую назваў «генезійскай філасофіяй». Паколькі яго спадчына была тэматычна багатай, яго творчасць можна падзяліць на чатыры перыяды.

На філасофска-эстэтычныя змены творчасці Славацкага важны ўплыў мела захапленне літаратурай класіцыстаў, якая панавала ў асяроддзі паэта. Уладзіслаў Штурц адзначаў, што Славацкі пачынаў пісаць як псеўдакласік, а прыклад браў не з такіх рамантыкаў, як Лорд Байран ці Персі Біш Шэлі, а з Вальтэра. Малады паэт спрабаваў у гэты час перакласці «Магамета» Вальтэра. Натхніўшыся трагедыяй «Міндоўг», напісанай бацькам, у 20 гадоў распачаў працу над уласнай драматычнай паэмай «Міндоўг» (перакладзенай на беларускую Сержам Мінскевічам)[9]. У цэнтры гістарычнай драмы — каранацыя першага вялікага князя літоўскага Міндоўга і яго забойства змоўнікамі, князямі Транятам і Даўмонтам. Месца дзеяння — Наваградскі замак.

Творчасць Славацкага гэтага перыяду абапірался на асветніцкі дэізм, рэлігійны скептыцызм і кінізм, заснаваны на філасофскіх поглядах Фрэнсіс Бэкан, Рэнэ Дэкарта, Бенедыкта Спінозы, Нікало Макіявелі ці Інакенція Джэнціле. Галоўнай тэмай яго тагачасных твораў («Марыі Сцюарт») былі рэлігійныя войны, якія ён лічыў маскай фанатызму і выдуманай прычынай вайны за ўладу. Славацкі думаў пра гэта, кажучы: «калі вядома, што Бога няма, адкуль ахвота да бойкі за рэлігію і веру?» У цэнтры гэтых спраў панавала захопленасць злом, якая з цягам часу (калі набыла фатальныя рысы) вымусіла Славацкага схіліцца да звароту ў рамантызм.

Першыя вершы Славацкага былі збольшага свабоднымі перакладамі з Ламарціна(руск.) бел., Мора і Спэнсера, чым яго арыгінальнымі кампазіцыямі. Больш сур’ёзныя літаратурныя спробы датуюцца прыкладна 1825 годам; ананімна дэбютаваў байранічнай аповесцю «Хуго» ў 1830 годзе. У 1832 годзе выдаў першы і другі том «Паэзіі» (трэці датуецца 1833 годам). Публікацыі, якія ўжо адхіляюцца ад рамантычнага характара яго творчасці, утрымліваюць і яго раннія паэтычныя аповесці (між іншым, «Змяя», «Ян Бялецкі», «Мніх» і згаданая вышэй трагедыя «Марыя Сцюарт»); яны аднак не выклікалі цікавасці ў польскіх эмігрантаў у Парыжы. У наступныя гады творчасць Славацкага пачынае змяняцца; у лісце да маці ад 20 кастрычніка 1835 года паэт пісаў: «зненавідзеў мае першыя творы (…) развілося ва мне нейкае новае прыгожае пачуцце».

Фактарам, які спрычыніў змену светапогляду Славацкага, найменаванага неаднойчы «хрысціянскай этыкай», лічыцца прачытанне паэтам «Конрада Валенрода» Міцкевіча. Яго творы адразу адкінулі вальтэраўскі лад, часта пачалі звяртацца да ўзораў шэкспіраўскай трагедыі. У хуткім часе з’явілася паэма «У Швейцарыі» (18351836) і лірычныя творы: «Раз’яднанне», «Рым», «Сумненне». Вялізны ўплыў на творчасць Славацкага зрабілі падарожжы да Італіі, Грэцыі, Егіпта, Палесціне і Лівана (там быў напісаны «Анхелі»). Падчас знаходжання ў Фларэнцыі (18371838) распачаў інтэнсіўную працу над сваім творамі. У гэтым час узнікаюць «Бацька зачумленых» (1839), «Вацлаў». У снежні 1838 года вярнуўся ў Парыж.

У канцы 1830-х гадоў Славацкі ў лісце да Зыгмунта Красінскага абвясціў напісанне «вялікай паэмы ў стылі Арыёста, якая павінна скласціся з шасці трагедый ці драматычных хронік»[10]. Паэма мусіла быць своеасаблівай літаратурнай хроніка, якая прэзентуе казачныя першапачаткі польскай дзяржавы, якая накіроўвае да традыцый, легенд і гісторыі славян паганскіх часоў[11]. Аднак яго задума дачакалася толькі частковай рэалізацыі; паўсталі дзве рамантычныя трагедыі — «Баладына» (1839) і Ліля Венеда (1840).

У 1844 годзе Славацкі пачаў пісаць вершаванай прозай свой незвычайны філасофскі выклад «Генезіс з Духа». У творчасці паэта пачаўся перыяд інтэнсіўнай працы над «генезіснай філасофіяй». «Генезійскі» характар маюць усе наступныя працы Славацкага, з якіх увагі заслугоўваюць: «Самуэль Збароўскі» і «Кароль-Дух». Абедзве працы маюць арыгінальную філасофскую сістэму аўтара з дзвюх розных перспектываў: экзістэнцыяльнай, якая датычыцца людской адзінкі, а таксама гісторыязафічнай.

Юльюш Славацкі з юнацтва быў перакананы ў сваёй паэтычнай геніяльнасці, а таксама прызначэннем да ролі правадыра народа, гэта перакананне распальвала ў ім маці, Салемея. Сказам паэта існуюць дзве дарогі да спазнання абсалюту. Першая гэта навуковае спазнанне, якое з’яўляецца аднак толькі часткай і вымагае крапатлівых, доўгіх даследаванняў; другая ж заключаецца ў адкрыццях, якія патрабуюць ведаў пра сусвет. Адкрыццё зьўляецца аднак уласцівасцю выбітных індывідаўумаў — адсюль перакананні Славацкага — натхнёныя паэты павінны прымаць ролю духоўнага правадыра часткі народу.

Стварыў арыгінальныя вялікія драмы: «Кардыян» 1834, «Баладына» 1834 (выд. 1839), «Гарштынскі» 1835, «Ліля Венеда» 1840, «Мазэпа» 1839, «Сярэбраны сон Салемеі» 1843, «Ксёндз Марак» 1843, «Фантазы»; паэмы: «Анхеліі» 1838, «Бенёўскі» 1841 і «Кароль-Дух». Займаўся выкшталцонай паэтынай прозай — гэта «Генезіс з Духа» 1844 года. Вяршыня яго паэтычнага генія — цыкл таямнічых генезійскіх лірыкаў, дзе аўтар выкладае сваю філасофскую сістэму — эвалюцыі свету ад матэрыі да чыстага духа (паэма” Кароль-Дух” 1845—1849 гадоў). Несамавітым здзейсненым прароцтвам Славацкага стаў яго верш «Pośród niesnasków Pan Bóg uderza…» (1848), да якога шамтразова заклікаў Ян Павел II.

Генезійская філасофія

Міленарызм Славацкага

Рамантызм, а пераважна польскі рамантызм абагачаў цікавасці рамантыкаў таямніча-спірытуальнымі аспектамі рэчаіснасці і гісторыі. Гэта была як бы праграмовая рэакцыя на філасофію рацыянальнасці эпохі Асветніцтва. Разам з містыцызмам, папулярным было вяртанне ў кірунку забытых і старых філасофска-рэлігійных канцэпцый. Адной з такіх канцэпцый была раней хрысціянкая ідэя міленарызму, якая ў раннім Сярэднявеччы была адкінутая Рымскім Царквой. Цікавасць да творчасці Славацкага адрадзілася ў перыяд неарамантычнага руху Маладой Польшчы. Належыў да яго Антоній Лангэ (раман «Міранда», эсэ «Жуты»), які абапіраючыся на веды з дысцыплін акультызму, спірытызму і будызму даў стымул крытыцы і развіццю генезійскай філасофіі. Лангэ сцвярджаў, што вызваленне польскага народа запэўнівае не творчасць Міцкевіча, а ўдумлівае вывучэнне «Караля Духа»[12]. Падобны погляд на гэту справу мелі таксама іншыя паэты гэтага перыяду, напр., Вацлаў Роліч-Ледэр ці Багуслаў Адамовіч. Тадэвуш Бой-Зеленскі ў зборніку фельетонаў «Ці ведаеш гэты край?» спачуваў занядбанню Славацкага ў польскім школьніцтве, ранейшай культуры і чытальніцкай свядомасці поглядам высокай пазіцыі Адама Міцкевіча.

Вершы

  • «Гімн заходу сонца на моры» (1836)
  • «Запавет мой» (1839—1940)

Паэмы

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118748467 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Juliusz Słowacki // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. 1 2 Словацкий Юлиуш // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
  7. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.493.
  8. Stanisław Makowski, Juliusz Słowacki, w:Literatura polska. Przewodnik encyklopedyczny, t. II Warszawa 1985, s. 376. (польск.)
  9. Слова вось Міндоўга… Архівавана 25 жніўня 2011. // Наша Ніва, 26 лютага 2010
  10. E. Sawrymowicz, Wstęp do: J. Słowacki, Lilla Weneda, Wrocław 1954, str. 3 (польск.)
  11. A. Przybylska, Posłowie do: J. Słowacki, Balladyna, Kraków 2004, str. 144 (польск.)
  12. Jerzy Poradecki, Wstęp do: A. Lange, Rozmyślania i inne wiersze, Warszawa 1979, str. 20 (польск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Польшчы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be